Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.88K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 4

2024-01-31 22:32:36
Вітаем у шыхце легенду сучаснага беларускага супраціву, былога байца «Азова» Станіслава «Тэррор-машыну» Ганчарова!

7 год ён правёў у вязніцах рэжыму Лукашэнкі і нарэшце атрымаў шанец на помсту.
12.9K viewsedited  19:32
Адкрыць / каментаваць
2024-01-30 13:53:29
Вы слухалі дзясяткі гісторый пра рускі палон. Але мы раскажам яшчэ адну. Дакументаваць злачынствы і памятаць, памятаць, памятаць…

Сёння ваяру неабходны шэраг аперацый і рэабілітацыя. Дапамагчы яму можна па спасылцы: https://send.monobank.ua/jar/4RajEYZpa7
14.2K viewsedited  10:53
Адкрыць / каментаваць
2024-01-24 17:20:50 Спіс наступных месцаў сустрэчаў прадстаўнікоў Палка імя Каліноўскага з беларусамі замежжа:

25.01 – Прага, Чэхія: прастора «Český svaz vědeckotechnických společností z.s», Novotného lávka 5 (заля: Křižákův sál 319); час: 18.45

26.01 – Берлін, Нямеччына: «Pilecki-Institut» (Pariser Platz 4a); час: 18.30

27.01 – Познань, Польшча: Klub «Pod Minogą» (ul. Feliksa Nowowiejskiego 8); час: 16.00

28.01 – Быдгашч, Польшча: Dom kultury «Orion» (ul. 16 Pułku Ułanów Wielkopolskich 1); час: 18.00

29.01 – Гданьск, Польшча: «Еўрапейскі цэнтр салідарнасці», pI. Solidarności 1 (уваход з ul. Nowomiejska), аўдыторыя 3.19, трэці паверх; час: 19.00

30.01 – Беласток, Польшча: Беларускі хаб «Новая зямля» (Stefana Wyszyńskiego 6a); час: 18.45

31.01 – Вільня, Літва: «Дом нацыянальных аб'яднанняў» («Tautinių bendrijų namai»), Raugyklos gatvė 25; час: 18.45

Сустрэчы арганізаваныя пры падтрымцы арганізацыі Рух беларускіх нацыяналістаў
12.6K viewsedited  14:20
Адкрыць / каментаваць
2024-01-22 17:38:58
Кастусь Каліноўскі паказаў нам прыклад барацьбы з расійскай імперыяй, таму наш Полк і названы ў яго гонар. Але зараз мы павінны скончыць пачатае Каліноўскім і маем усе магчымасці знішчыць расію як імперыю з яе імперскім менталітэтам.
13.7K views14:38
Адкрыць / каментаваць
2024-01-20 17:33:07 Рэпартаж з "нуля".

Пехацінец з пазыўным “Франц” батальёну “Літвін” Палка Каліноўскага паказвае пазіцыю “на нулі” ў некалькіх сотнях метраў ад ворага. Баец адзначае, што апошні дзень быў спакойным, але напярэдадні вораг рабіў спробу штурму. Пехацінцы батальёна “Літвін” заўважылі набліжэнне варожых салдат і адкрылі агонь з кулямётаў і аўтаматаў. Таксама дапамагла падтрымка БПЛА і мінамётчыкаў Палка Каліноўскага і ў выніку штурм праваліўся, а вораг панёс страты.
Таксама баец паказвае шэраг перабітых кулямі дрэваў — вынік кулямётнага агню, і распавядае пра акалічнасці працы пяхотных падраздзяленняў.
Глядзець на YouTube
13.0K views14:33
Адкрыць / каментаваць
2024-01-17 20:00:35
12 гарадоў Еўропы! Прадстаўнікі Палка імя Каліноўскага сустрэнуцца з беларускімі дыяспарамі.

Падрабязней: https://bel.army/news/2706.html
13.8K views17:00
Адкрыць / каментаваць
2024-01-14 21:32:01 Новыя ваяры у Палку

1. Асабісты склад падраздзяленняў Палка актыўна рыхтуецца да будучых баявых задач:
- радыёсувязь,
- БПЛА
- мінна-выбухавая справа
- заняткі на палігоне
2. Рота медэвакуацыі працуе без перапынку - для іх заўсёды ёсць задачы на баявых пазіцыях.
3. Украінскія школьнікі падзякавалі рэктурам палка. Глядзіце ў нашым сюжэце як гэта было.

НАГАДАЕМ: зараз штотыднёвыя выпускі навін Палка Каліноўскага выходзяць на нашым другім YouTube канале. Падпісвайцеся, бо там таксама будзе з'яўляцца цікавы кантэнт!

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
https://bel.army/recruits/ - інфармацыя рэкрутам

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
13.2K viewsedited  18:32
Адкрыць / каментаваць
2024-01-10 15:39:20
Байцы батальёна “Літвін” Палка Каліноўскага паказалі зладжаную працу БПЛА і мінамётаў.

Беспілотнік, відэазапіс з якога вы ўласна і бачыце, зафіксаваў перамяшчэнне і накапленне варожай пяхоты ў лесапаласе. Атрымаўшы з паветра дакладныя каардынаты расейскага бронетранспарцёра, беларускія ваяры знішчаюць яго адным трапным мінамётным стрэлам, пасля чаго вораг спешна рэціруецца, забіраючы целы загінулых падчас атакі салдат.
12.9K views12:39
Адкрыць / каментаваць
2024-01-04 21:39:46
Лукашэнка падпісаў закон з гарантыямі для сябе. Так нагадаем жа экс-прэзідэнту яго ж словы: "Часам не да законаў"
13.1K viewsedited  18:39
Адкрыць / каментаваць
2023-12-31 15:32:17
Без слоў
12.9K views12:32
Адкрыць / каментаваць