Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.88K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 3

2024-03-05 19:53:02 Хтосьці скажа “Ну нарэшце!”

А нам застаецца нагадаць: падпішыцеся на youtube-канал Палка, каб не прапусціь падзею.
Да сустрэчы ў эфіры 7 сакавіка, 19:00 па Менску.
12.6K views16:53
Адкрыць / каментаваць
2024-03-01 17:05:16
Беларусы знішчаюць рашыстаў пад Купянскам

Расповед мінамётчыкаў батальёна «Літвін» Палка Каліноўскага аб першай працы паўнавартаснай беларускай батарэі.

Беларускія ваяры праявілі сябе на адным з самых гарачых кірункаў фронту пад Купянскам. Каліноўцы нанеслі вялікія страты маскавітам, з боку беларусаў стратаў не было. Пры гэтым вораг нават выкарыстоўваў бамбардзіровачную авіяцыю супраць нашых мінамётаў.
Унёсак «Літвінаў» была станоўча адзначаны сумежнымі ўкраінскімі падраздзяленнямі.

Апроч гэтага ваяры распавядаюць аб франтавым быце і асаблівасцях працы мінамётчыка.
12.6K views14:05
Адкрыць / каментаваць
2024-02-27 20:37:38
НАТАўская тэхніка ў батальёне «Літвін»

Падраздзяленне агнявой падтрымкі батальёну «Літвін» Палка Каліноўскага актыўна выкарыстоўвае амерыканскую зброю і тэхніку ў баявых дзеяннях.

У гэтым відэа з палігону беларускія ваяры дэманструюць камбінацыю вайсковага бронеаўтамабіля Humvee з легендарным кулямётам M2 Browning.

Падпісацца на канал
12.7K views17:37
Адкрыць / каментаваць
2024-02-23 23:55:38
На пачатак паўнавартаснага уварвання, было толькі некалькі дзясяткаў беларусаў, якія са зброяй у руках усталі на абарону Украіны. Гэта былі аванцюрысты, актывісты, летуценнікі.

Цяпер у палку Каліноўскага сотні байцоў. Вайна зрабіла з гэтых людзей сапраўдных і дасведчаных ваяроў.

Чым больш і мацней у Беларусі трываюць рэпрэсіі, тым больш да нас будзе далучацца новых рэкрутаў. Якія прагнуць помсты. І якія яе здзейсняць.

Падпісацца на канал
12.6K views20:55
Адкрыць / каментаваць
2024-02-19 20:02:09
Аэравыведка, карэкціроўка і знішчэнне

Дзякуючы зладжанай працы мінамётнага разліку і пілотаў дронаў, палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова выявіла і знішчыла групу расейцаў і склады з боекамплектамі.

Дарэчы, калі жадаеце, каб нашы ваяры знішчылі яшчэ больш акупантаў, то нам вельмі спатрэбяцца FPV дроны.
PayPal: krivcovn20@gmail.com

Падпісацца на канал
18.3K viewsedited  17:02
Адкрыць / каментаваць
2024-02-17 17:17:55
Зварот віцэ-спікера Каардынацыйнай рады да беларускіх палітыкаў і актывістаў

За бясконцымі спрэчкамі мы забыліся аб адной з асноўных мэтаў КР – кансалідацыі дэмакратычных сілаў.

Маю простую прапанову для ўсіх палітычных актараў, якія зацікаўленыя ў сапраўдны карысных справах дзеля вызвалення Беларусі: падтрымаць збор на FPV-дроны для палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

Каб укамплектаваць групу на першы час патрэбна 500000 грывень (прыкладна $13000). Не самыя вялікія грошы, калі ўсе разам – то збяром хутка.

Падрабязней – у відэа.

Рэквізіты:

Украінскай банкаўскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/61N12Gfj9h

Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322

PayPal: krivcovn20@gmail.com

@post_rudzik
13.7K views14:17
Адкрыць / каментаваць
2024-02-16 17:16:04
Пашана традыцый і сучаснасць вайны

Мінамётнікі батальёна «Літвін» на ўсходзе захоўваюць і памнажаюць беларускую вайсковую славу
22.2K views14:16
Адкрыць / каментаваць
2024-02-14 15:35:00
Смерць з нябёс: БПЛА і мінамёты беларусаў спынілі штурм расейцаў

Крамлёўскія жаўнеры паспрабавалі ўзяць штурмам украінскія пазіцыі. Праз мінамётны агонь і падтрымку дронаў, ваяры палка Каліноўскага сумесна з ЗСУ знішчылі некалькіх рускіх жаўнераў. Рэшта кінулася бегчы.

Прапануем вам падрабязны відэа-рэпартаж бою, запісаны дронам Палка Каліноўскага.

Падпісацца на канал
16.5K views12:35
Адкрыць / каментаваць
2024-02-08 15:04:23
Кадры з баявога зладжвання кулямётнага разліку БПЛА імя Мікіты Крыўцова перад выкананнем задачы.
12.9K views12:04
Адкрыць / каментаваць
2024-02-02 10:43:24
«Імя Кастуся Каліноўскага для нас ёсць гонарам. Мы нясем гэта імя з гонарам і паказваем, што справа Кастуся Каліноўскага яшчэ працягваецца.»

186 гадоў таму нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.
13.3K views07:43
Адкрыць / каментаваць