Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.86K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 5

2023-12-29 17:25:13
Полк існуе не ў апошнюю чаргу дзякуючы падтрымцы і данатам. Таму нам важна быць адкрытымі і шчырымі з нашымі партнёрамі і валанцёрамі. Прадстаўляем вам вынікі незалежнага аўдыту і фінансавую справаздачу за перыяд з 1 ліпеня 2022г. па 1 лістапада 2023г.

Дзякуючы Вам мы закрывалі наступныя патрэбы:

- рамонт машын і запчасткі да іх;
- абсталяванне ўласнага СТА;
- прыдбанне дронаў, іх абслугоўванне і рамонт,
- прыдбанне транспартных сродкаў;
- набыццё прылад сувязі і абсталявання;
- паліва;
-  набыццё медабсталявання і медыкаментаў;
- прыдбанне абсталявання для прэс-службы: камер, святла;
- закрыццё гаспадарчых патрэб баз дыслакацыі Палка (кухонныя, бытавыя, санітарна-гігіенічныя прыналежнасці, тэхнічнае абсталяванне, бягучыя рамонты, аплата камунальных паслуг),
- экіп (тактычныя навушнікі, тактычныя акуляры, РПС, заплечнікі, тэрмабялізна, абутак, бронекамізэлькі і пліты да іх, каліматары і іншае),
- вытраты на аперацыі кіберпартызанаў (узламанне баз дадзеных і спампаванне дакументаў па ваенным тэхналогіям расейцаў,
дыверсійныч атакі на сеткі рэжымаў Беларусі і расеі, атрыманне разведдадзеных для Украіны, верыфікацыя беларусаў, як дабраахвотнікаў, так і звычайных грамадзян, падтрымка кібербяспекі жыхароў Беларусі, у тым ліку, інфарматараў, тэхнічная дапамога ПКК), і іншае.


Не менш важным складнікам нашых рэсурсаў з'яўляюцца сродкі з фонда ўзаемадапамогі, з якіх мы закрываем сацыяльныя патрэбы Палка, такія як:
- матдапамога параненым,
- выдаткі на пахаванне загінуўшых,
- матдапамога родным загінуўшых,
- дастаўка родных на пахаванне, іх пражыванне і харчаванне на гэты час,
- аплата выдаткаў па транспартыроўцы праха пры неабходнасці,
- закрыццё тэрміновых вытрат Палка, калі данатаў не хапае.

Мы бясконца ўдзячны кожнаму і кожнай, хто дапамагае і падтрымлівае Полк.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!  Разам да Перамогі!

З поўнай справаздачай можна азнаёміцца па спасылцы.
14.0K viewsedited  14:25
Адкрыць / каментаваць
2023-12-18 13:48:22
Нашы ваяры з падраздзялення агнявой падтрымкі батальёна «Літвін» Палка Каліноўскага на адным з самых напружаных участкаў фронту. Іх мужнасць і прафесіяналізм – гэта гарант бяспекі.
13.5K views10:48
Адкрыць / каментаваць
2023-12-17 21:31:31
Вайна працягваецца нават у непагадзь.

На гэтым тыдні:
- "Волат" рыхтуецца да баявых задач
- "Літвін" утрымлівае пазіцыі на перадавой
- актыўныя штурмы на пазіцыі ворага
- эвакуацыя працуе штатна
- страт і параненых няма

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
https://bel.army/recruits/ - інфармацыя рэкрутам

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
13.2K views18:31
Адкрыць / каментаваць
2023-12-15 19:41:28
«Кумпячок па-сялянску» ад каліноўцаў

Нават часовая адсутнасць узрывальнікаў для 120-міліметровых мінаў — не праблема для нашых ваяроў, у ход ідзе «кулінарыя». На відэа баец Палка Каліноўскага паказвае, як пры дапамозе пластыду беларускія жаўнеры прыстасоўваюць узрывальнікі меншага памеру пад 120-мм боепрыпасы.
15.1K viewsedited  16:41
Адкрыць / каментаваць
2023-12-12 17:28:46
Суровая зіма не паслабляе рашучасць нашых ваяроў у нялёгкім шляху да перамогі над ворагам!

На відэа ваяр батальёна «Літвін» з пазыўным «Цвік», нягледзячы на холад і непагадзь, годна нясе службу і паказвае ў якіх умовах даводзіцца часам ваяваць. У такія моманты, калі вайна вядзецца не толькі з ворагам, але і з прыроднымі стыхіямі, аптымізм становіцца нашым галоўным саюзнікам.

Мы ганарымся нашымі ваярамі, якія насуперак усім цяжкасцям усміхаюцца любым выклікам. Перамога будзе за намі!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite
15.3K viewsedited  14:28
Адкрыць / каментаваць
2023-12-10 21:31:00 Гэты тыдзень апынуўся вельмі насычаным

- Мінаметныя разлікі падтрымлівалі штурм сумежнікаў
- Палкавое БПЛА знішчыла варожы АГС (і не толькі): падрабязнасці распавядуць ваяры з лініі фронту
- Паказваем відэарэпартаж з музея Другой Сусветнай вайны ў Кіеве, дзе з'явілася выстава, прысвечаная Палку Каліноўскага

НАГАДАЕМ: зараз штотыднёвыя выпускі навін Палка Каліноўскага выходзяць на нашым другім YouTube канале. Падпісвайцеся, бо там таксама будзе з'яўляцца цікавы кантэнт!

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
https://bel.army/recruits/ - інфармацыя рэкрутам

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
14.3K viewsedited  18:31
Адкрыць / каментаваць
2023-12-06 17:21:24 Як рэкрут стае ваяром?

Адказ на гэтае пытанне ў нашым матэрыяле. У першым эпізодзе новай рубрыкі падрабязна распавядаем увесь шлях, які трэба прайсці добраахвотніку: ад заяўкі да размеркавання па баявых падраздзяленнях! Трэніроўкі, забеспячэнне, навучанне, курсы і выбар спецыяльнасці: пра ўсё гэта глядзіце на нашым YouTube канале!

Дарэчы, сёння мы адзначаем дзень ЗСУ і лепшым падарункам да свята для нас будуць вашыя заяўкі ў наш чат-бот! Стань рэкрутам Палка Каліноўскага і дапамажы ажыццявіць нашу агульную мару – свабодную Беларусь!

Глядзець на YouTube
17.4K viewsedited  14:21
Адкрыць / каментаваць
2023-12-05 19:00:47
Неадступныя ваяры батальёну Літвін на перадавой!

Ратуючы параненага з 3-й штурмавой брыгады нашы ваяры сутыкаюцца з агнём рашысцкай артылерыі, якая абстрэльвае эвакуацыйную БМП. Таму лічыцца кожная секунда
14.1K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2023-12-05 14:03:40
Дарагія сябры! Сёння – Дзень Валанцёра. Мы хочам выказаць вялікую падзяку ўсім, хто з намі на гэтым важным шляху да волі падтрымлівае і ўдзельнічае ў нашай барацьбе. Ваша дапамога - гэта значны ўклад у нашу працу. Дзякуем за вашу дапамогу і адданасць агульным мэтам. Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

#ДзеньВаланцёра
15.5K viewsedited  11:03
Адкрыць / каментаваць
2023-12-04 12:11:01 “Калі задаюць пытанне: хто можа вызваліць Беларусь сцэнаром зброі або сілы — адказ заўжды: полк Кастуся Каліноўскага”

Камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў з пазыўным “Кіт” распавёў пра ўдзел у баях за Украіну і матывацыю беларускіх ваяроў.
Полк Каліноўскага — баяздольныя падраздзяленні, якія ўвесь час ідуць праз найгарачэйшыя кропкі: Бахмут, Купянск.
Зараз каліноўцы набіраюцца досведу, які дапаможа ў вызваленні Беларусі. Гэта людзі, якія са звычайных прафесій выраслі ў прафесійных вайсковых, якімі кіруе ідэя вольнай дэмакратычнай Беларусі.
Кастусь Каліноўскі не маючы шмат рэсурсу рабіў паўстанне з тым, што меў
Галоўная падтрымка з боку Украіны цяпер — казаць праўду пра беларускі народ, пра сутнасць лукашэнкаўскага рэжыму
Чытаць
13.5K views09:11
Адкрыць / каментаваць