Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.88K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 86

2022-04-22 09:55:01 “Зараз тут – самае лепшае месца на Зямлі!”

– дабраахвотнік Батальёну імя Кастуся Каліноўскага “Рыцар” пра жыцьцё ды дух у Батальёне, пра барацьбу за Ўкраіну ды Беларусь, ды пра тое, якім бачыцца будучыня расеі з вайны ва Ўкраіне.





“Я ня бачыў ніколі такога ў жыцьці … ніколі не сутыкаўся з такой колькасьцю людзей, сабраных у адным месцы, якія б прыехалі з адной мэтаю – й мэтаю шляхетнаю!”

@BelWarriors
1.3K views06:55
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 23:00:55
Шыхтуйся і зважай!

Зброя ёсць, байцы ёсць, вопыт здабылі, настрой адпаведны. Менск таксама будзе вольны.

Беларусы, чакайце нас!
8.1K views20:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 20:35:48
Ваяры Батальёну не губляюць настрою ды пачуцьцё гумару нават на баявых заданьнях!

На відэа: пакуль рускія дарэмна расстрэльваюць боекамплект, нашыя хлопцы карыстаюцца магчымасьцю – і адпачываюць.

Хлопцы жывыя, цэлыя, перадаюць прывітаньне.

@BelWarriors
14.8K viewsedited  17:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 13:35:16
У гэты дзень – 21 красавіка 1833 году – нарадзіўся старэйшы брат Кастуся Каліноўскага - Віктар Отан (Атан) Каліноўскі.

Ён быў гісторыкам, археографам, бібліяфілам ды браў удзел у нацыянальна-вызвольным руху 1860-х. Цікавіўся ў першую чаргу гісторыяй ВКЛ ды антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі й ва Ўкраіне.

Да жалю, ў 1862 годзе Віктар захварэў на сухоты ды памёр, не дажыўшы некалькі месяцаў да пачатку паўстаньня 1863-1864 гадоў.
13.6K views10:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 11:00:13 69-гадовы палкоўнік, за якога ня сорамна!

Знаёмцеся: Мікалай Молакаў – палкоўнік украінскай вайскавой выведкі ў адстаўцы, які, ня гледзячы на ўзрост, працягвае бараніць родную краіну ды дзяліцца сваім досьведам з новай генэрацыяй абаронцаў Украіны.

Мы шчасьлівыя, што такі вопытны чалавек, як Мікола – інструктар нашага Батальёну!

Днямі мы запісалі зь ім вялікае інтэрвью, якім з задавальненьнем дзелімся з вамі:



1 view08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 09:05:19 Вялікае інтэрвью з дабраахвотнікамі Батальёну, унікальныя кадры, інтэрвью з нашым пабрацімам “Янкі” і шмат іншага – у вялікім спецрэпартаж ад Сьцяпана “NEXTa” Пуцілы пра Батальён імя Кастуся Каліноўскага ды іншых беларусаў, што бароняць Украіну!





Далучыцца да Батальёну: @BelarusAndUkraineBot
Дапамагчы Батальёну: https://t.me/belwarriors/1196

@BelWarriors
13.7K views06:05
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 18:06:26
Добрай раніцы, мы з Беларусі!

Кожная хвіліна цішы, нават на баявых рубяжах – выкарыстоўваецца для актыўнага асваеньня новай зброі. Напрыклад, 60мм мінамётаў, якія нашыя хлопцы асвоілі хутка.

Мінамёты прыстраляныя, пекла для оркаў разагрэтае.
29.5K viewsedited  15:06
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 09:00:06
Усё пачалося з пратэстаў 2020-га году…

Памятаеце гісторыю пра хлапчука, якога зьбілі 12 жніўня 20-га так моцна, што дактары мусілі ўвесьці яго ў кому? Пазьней, як гэта бывае ў Беларусі, на хлопца, які ляжаў у рэанімацыі, завялі крымінальную справу.

Ягоная маці памерла, а сам ён зьнік са шпіталя…

Яго завуць Цімур Міцкевіч, сёньня ён – дабраахвотнік Батальёна імя Кастуся Каліноўскага, змагаецца са зброяй у руках супраць расейскіх акупантаў.

Прыйдзе час – Цімур вернецца на Беларусь і знойдзе сваіх катаў.
24.6K viewsedited  06:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 22:00:26
#дабранач
Адпачыць ад вайны ня хоча толькі той, хто ня быў на вайне.

Зусім іначай глядзіш на гэтыя жывыя, чыстыя-сьветлыя камячкі калі вакол – бруд, кроў, сьмерць… Можа таму столькі пяшчоты ў байцоў нашага Батальёну да котак ды сабак.

@BelWarriors
17.1K views19:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 20:23:22 Ня гледзячы на тое, што мы ствараем усе нашыя камунікацыі максымальна проста ды прама, некаторыя пытаньні ў чаце нашага каналу паўтараюцца зноў і зноў. То адказваем яшчэ раз:

ЯК ЗЬВЯЗАЦЦА З БАТАЛЬЁНАМ?
Напісаць у наш чат-бот: @BelarusAndUkraineBot

ДЗЕ АТРЫМАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА БАТАЛЬЁН?
Толькі ў нашых афіцыйных каналах:
TikTok: https://www.tiktok.com/@belwarriors
Twitter: https://twitter.com/belwarriors
Telegram: https://t.me/belwarriors
Instagram: https://www.instagram.com/belwarriors
Facebook: https://facebook.com/belwarriors

@BelWarriors
15.6K views17:23
Адкрыць / каментаваць