Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.58K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 81

2022-05-06 13:11:38 Батальён Каліноўскага: “Азоўсталь” бароніць як мінімум 5 беларусаў!

Прадстаўнікі беларускага Батальёну паведамілі, што апошні раз сувязь з байцамі была 4 дні таму. Паводле дабраахвотнікаў Батальёну, што падтрымлівалі сувязь з беларусамі ў Марыупалі, настрой у абаронцаў “Азоўсталі”, не гледзячы на параненні ды блакаду, бадзёры і яны шмат жартуюць: «Кажуць, што яны ў аблозе і можна весці агонь у любым накірунку».

Чытаць артыкул на Белсат
13.3K views10:11
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 21:36:41 Запрашаем Вас прайсьці па Бучы разам з выжыўшым у пекле першых дзём абароны прыгарадаў Кіева дабраахвотнікам Батальёну імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Кіт”!

Крок па кроку, хвіліна за хвілінаю ён распавядзе пра тое, як гэта было. І пра тое, як загінуў наш пабрацім Ільля “Ліцьвін”.

Пераходзьце ўжо зараз, глядзіце трэйлер, цісьніце званочак.
Прэмьера заўтра, 6 траўня а 8 раніцы.



8.1K views18:36
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 19:14:57
Сапраўдныя ваяры не губляюць баявога духу нават пасля страты канечнасьцяў

Сябра-псіхолаг вярнуўся ў батальён і пачаў выконваць заданьні
4.4K views16:14
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 16:11:01
Вядомы футбольны фанат Віталь “Пума” распавядае ў вялікім інтэрвью “Радыё Свабодзе” пра фанацкі рух, пра свой лёс у ім – ды пра тое, як апынуўся ў Батальёне імя Кастуся Каліноўскага.

“Цяпер, з вайной, для мяне Расея — гэта той жа Савецкі Саюз. Тэлевізар і імпэрскія амбіцыі робяць свае справы. Яны хочуць вырашаць, як нам жыць. Але любога нармальнага чалавека адварочвае ад гэтых прыбіральняў на вуліцы, ад гэтага п’янства, наркаманіі, чыноўніцкай карупцыі, мізэрных заробкаў. Фактычна мы ваюем супраць XVI стагодзьдзя.”

Чытаць з Беларусі / Чытаць з-за мяжы
4.7K views13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 10:54:32
Снарады, што прывезьлі ва Ўкраіну, каб забіваць салдат і цывільных, ужо нікому ня зробяць крыўды!

Вашае ўвазе – відэа пра тое, як чальцы нашага Батальёну зьбіраюць пакіданае ў паніцы “другой арміяй сьвету” – ды зьнішчаюць, каб гэтая савецкая зброя ўжо нікому не нарабіла шкоды.

Чаму мы не выкарыстоўваем гэтыя снарады, а зьнішчаем? У нас хапае больш сучаснай зброі, каб біць акупантаў!

Гэтае ды іншыя відэа можна таксама глядзець ды падтрымліваць каментаром-падабайкаю й на нашым youtube-канале.
7.2K viewsedited  07:54
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 21:30:52
Нашыя ваяры, як і ўсе свядомыя беларусы, цягнуцца да вывучэння і ўжывання роднай беларускай мовы!

Нажаль, літаратуры па-беларуску ў Батальёне значна меньш чым жадання яе чытаць. Будзем радыя дапамозе ў выглядзе мастацкіх і забаўляльных твораў: ад вершаў і апавяданняў – да часопісаў і коміксаў, на беларускай мове.

Адрас для бандэроляў:
Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska

@BelWarriors
7.1K views18:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 15:54:50
Працягваем зачышчаць украінскую зямлю не толькі ад рашыстаў, але і ад таго, што яны пакідаюць за сабою!

Сёння ўзарвалі артылерыйскія снарады, што “забылі” ў Украіне акупанты.

Да грыбнога сезону ачысцім усе лясы!
1.8K viewsedited  12:54
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 09:10:27 Мабыць, гэта самае пранізлівае інтэрвью аб гэтай вайне, што Вы бачылі!

Чаму абарона Ўкраіны – гэта маральны выбар ды абавязак кожнага сапраўднага чалавека? Пра жыцьцё ды сьмерць, пра вайну ды перамогу, пра людзей ды шчасьце – аповяд як споведзь дабраахвотніка Батальёну імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Анджэй”.



11.4K views06:10
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 21:08:28
Нашыя хлопцы наведалі пабраціма ў шпіталі. Сапраўдны беларус ды герой – “Хмель” перадае ўсім прывітаньне! Усё будзе добра!
8.8K views18:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 18:06:07
Будзь як Кастусь! Будзь узброены на ўсе выпадкі!

Telegram: https://t.me/belwarriors
Instagram: https://www.instagram.com/belwarriors
Facebook: https://facebook.com/belwarriors
Twitter: https://twitter.com/belwarriors
TikTok: https://www.tiktok.com/@belwarriors
Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCS8kTWKVCcM-DT8rzMsc9yg
6.0K views15:06
Адкрыць / каментаваць