Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.58K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 84

2022-04-29 09:01:05
Батальён, безумоўна, зьяўляецца часткаю УСУ, але мы – Батальён беларусаў!

Днямі атрымалі ад беларусаў Чыкага значкі з Пагоняй – ды ўжо ўпрыгожылі нашую форму!

Каб усе бачылі й здалёк адрозьнівалі сапраўдных беларусаў з “Пагоняю” ад чырвона-зялёных пачвараў.

Дзякуем за падтрымку ды дапамогу! Беларус беларусу беларус, як бы далёка адзін ад аднаго мы не знаходзіліся!

Жыве Беларусь!
4.1K views06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 20:04:08
АГОНЬ!

Даем залп па орках з нагоды дасягненьня нашым тэлеграм-каналам рубяжу ў 30 000 падпісантаў!

Дзякуем за ўвагу, дзякуем за падтрымку!

Хочаш стаць часткаю нашага слыннага Батальёну?
ДАЛУЧАЙСЯ! @BelarusAndUkraineBot
592 views17:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 16:20:50
Працягваем публікаваць інтэрвью з тымі, хто ваюе на баку Ўкраіны. Знаёмцеся, М2 Браўнінг – кулямёт, што прабівае нават сучасныю бронетэхніку.

Але лепей ён распавядзе пра сябе сам:



А яшчэ, як Вы бачыце, ў нашага Батальёну зьявіўся афіцыйны youtube-канал, падпісвайцеся!
11.1K views13:20
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 13:21:13
Ва ўкраінскім горадзе Мукачава зьявілася вуліца Кастуся Каліноўскага! Раней яна называлася “Беларуская”.

Падвойны плюс: беларускую назву вуліца “Беларуская” не згубіла, але атрымала назву нават лепшую – падкрэсьлена-беларускую!

Мясцовыя ўлады ў рамах дэрусіфікацыі агулам зьмянілі назвы 62 вуліц.

@BelWarriors
15.6K views10:21
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 11:43:19
#падзякі_пост
Батальён імя Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку другой лініі фронту – валантэрам! Дзякуючы вам нашыя вочы лепей бачаць, вушы - лепей чуюць, нашыя сэрцы й галовы абароненыя, а мы самі – апранутыя й абутыя!

За асаблівыя падарункі да Вялікадня дзячым Дабрачыннаму фонду Сяргея Прытулы: цеплавізары, РПС ды рацыі, якія былі дастаўленыя нашым байцам наўпрост на перадавую!

За дроны, спадарожнікавыя тэлефоны, планшэты ды вельмі каштоўную тактычную медыцыну, якая ўжо ратуе жыцьці, шчыра дзякуем фонду Razom for Ukraine!

Генэратары, сухпайкі, тактычную медыцыну, тактычныя заплечнікі, цеплавізар, аптэчкі ды тактычныя пальчаткі перадаў нашым байцам Revived Soldiers Ukraine. Дзякуем!

Разам – пераможам!
7.4K views08:43
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 09:01:08
Лунае, нескароны,
На векавых вятрах
Наш, ад крыві чырвоны,
Ад болю белы, сцяг.

Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, смелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг...

Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе,
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе.

З песні “Наш Сцяг” Зміцера Вайцюшкевіча.
238 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 22:01:33
Міны падрыхтаваны, помста за нашых забітых ваяроў.

Маскалі хутка атрымаюць ад нас падарункі!
12.5K viewsedited  19:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 18:45:41
Вы запытвалі, чым мы там займаемся? Мы на перадавой, знішчаем ворага!

Па зразумелых прычынах, самае цікавае застаецца пакуль без відэа. Пасля нашай перамогі пакажам, адкуль вяліся наступы
4.6K views15:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 13:31:41 Знаёмцеся, дабраахвотнік нашага Батальёну імя Кастуся Каліноўскага, пазыўны “Лешы”. Ня той лясун, якога баяцца дзеці ў лесе. Нашага “Лясуна” варта баяцца рускім оркам!

Як дырэктар прадпрыемства з Беларусі стаў абаронцам Украіны – глядзіце ў нашым новым інтэрвью.



8.2K viewsedited  10:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 12:36:37
Шчыры дзякуй за дапамогу нашым валанцёрам!

Спадарыням Аксане, Таццяне і валанцёрам з паўднёваўкраінскага за вялікую колькасць розных прысмакаў, якія даставілі на фронт. І дабрачынны фонд Starlife Foundation для супрацоўніцтва і каштоўных кантактаў

Цудоўным дзяўчатам з Жаночага ветэранскага руху, якія заўсёды дапамагаюць нашаму батальёну перавязкамі і ежай. Вы грэеце нашыя сэрцы

Тройчы дзякуем нашым сталым мецэнатам, сапраўдным амазонкам з ГА «Валькірыя» за лекі, сродкі асабістай гігіены, дэлікатэсы і бездакорную лагістыку - Вольга Крычынская дапамагла набыць такія выратавальныя тактычныя аптэчкі для нашых байцоў

Ніколі не пакідае са смагай цэнтр супраць акупацыі Ant Resistance і папаўняе нашы запасы пітной вады

ГА «Пакаленне ініцыятывы» любіць сапраўдных беларусаў і не адпускае з пустымі рукамі, калі мы прыходзім да іх на склад шчырая падзяка!

"Верны назаўжды" Макс Рогаў заўсёды адгукаюцца на нашы просьбы, бо мы робім адно.
7.3K views09:36
Адкрыць / каментаваць