Get Mystery Box with random crypto!

Дарагія сябры! Ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага перадаюць | Полк Каліноўскага

Дарагія сябры!

Ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага перадаюць віншаванне з фронту для ўсіх беларусаў, бо сёння Дзень Герояў «Слуцкага Збройнага Чыну».

Як тады, 27 лістапада 1920 года беларусы случчыны распачалі ўзброеную барацьбу за адраджэнне незалежнай і вольнай Беларусі, так і зараз нашыя героі гэтак жа смела і адважна змагаюцца на фронце, стоячы на абароне незалежнасці Украіны і Беларусі!

Дзякуй усім, хто верыць і падтрымлівае нашых герояў! Разам мы зможам пераадолець усе цяжкасці і здабыць перамогу!