Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 20.09K
Апісанне з канала

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
↓ Важныя спасылкі ↓
taplink.cc/belsat

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2023-05-21 09:30:19
У ЗША абвясцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне

Міністэрства абароны ЗША сёння аб'явіла аб дадатковай дапамозе для задавальнення крытычна важных патрэб Украіны ў галіне бяспекі і абароны. Гэта адбылося пасля сустрэчы прэзідэнта Байдэна з прэзідэнтам Зяленскім у Японіі.

Пакет на $375 мільёнаў уключае ў сябе:

• дадатковыя боепрыпасы для сістэм HIMARS;
• артылерыйскія снарады; цеплавізійныя і маставыя сістэмы;
• супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты TOW;
• супрацьтанкавыя сістэмы Javelin і AT-4;
• браняваныя медыцынскія машыны;
• грузавікі і прычэпы для перавозкі цяжкай тэхнікі;
• запчасткі і іншае палявое абсталяванне.
2.6K viewsedited  06:30
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 09:10:21 Толькі пра Беларусь! Сабралі некалькі нашых тэкстаў вам на раніцу – пра радзіму

«Я не пакідаю прафесіі». Гутарым з былою доктаркаю цэнтру «Ладэ» Ірынаю Маркелаваю
Без vpn

Ірына Маркелава 23 гады працавала ў Беларусі эндаскапісткай, але ў 2021-м яе выштурхнулі – па званку з міністэрства – і з медычнага цэнтру «Ладэ», і з любімай прафесіі.

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі ў Бахмуце пяці беларускіх ваяроў з палка Каліноўскага
Без vpn

Прэсавая служба палка Каліноўскага паведаміла некаторыя дэталі гібелі сваіх ваяроў: яны трапілі пад артылерыйскі агонь, целы чатырох байцоў застаюцца пад заваламі, магчымасць эвакуацыі пакуль адсутнічае.

«Зброя ў руцэ – мір у сэрцы»: гісторыя сапраўдных Герба і Сцяга Беларусі
Без vpn

15 траўня 105 гадоў таму Рада БНР абрала «Пагоню» ў якасці герба Беларусі ў дадатак да бел-чырвона-белага сцягу. Расказваем пра сцяг і герб падрабязней

«Калі Лукашэнка памрэ, ніхто не засмуціцца»
Без vpn

Даследніца культуры Віка Біран разважае, што будзе пасля смерці Лукашэнкі.

«Яны забралі ў нас лес». Чым небяспечныя кляшчы ў Беларусі і як ад іх ратавацца?
Без vpn

Размаўляем з хімікам-фармацэўтам, экспертам у грамадзянскай бяспецы Сяргеям Бесарабам і лекаркай Маяй Церакулавай.
2.8K views06:10
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 08:29:33 1525 палітвязняў – паводле «Вясны», 1787 – паводле dissidentby. Рэальнай лічбы пазбаўленых волі за сваю палітычную пазіцыю не ведае ніхто!

Сёння дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.

Сярод тых, каго рэжым Лукашэнкі пасадзіў у турму, – дзеці і жанчыны, мужчыны розных узростаў, людзі з інваліднасцю і сур'ёзнымі захворваннямі, беларусы і нават грамадзяне іншых краін.

Сярод палітзняволеных – больш за тры дзясяткі нашых калегаў! Журналістаў, якія «вінаватыя» ў тым, што спрабавалі данесці інфармацыю, проста рабілі сваю працу. Сярод іх – лекары і настаўнікі, якія ў 2020 не змаглі змаўчаць. Сярод іх – адвакаты, якія абаранялі палітзняволеных. Бізнесмены, працаўнікі заводаў, кіроўцы, палітыкі ...

Усіх іх не толькі незаконна пазбавілі волі ды спыніліся на гэтым, над імі працягваюць здзекавацца за кратамі. Збіваюць і забіваюць, пазбаўляюць якаснай медычнай дапамогі, не даюць ліставацца, нармальна спаць і харчавацца, закрываюць у ШЫЗА і ПКТ – кожны беларус ужо ведае, як расшыфроўваюцца гэтыя літары.

Свабоды пазбаўленыя тысячы нашых беларусаў, якімі мы ганарымся, пра якіх помнім і якіх чакаем на волі. Дапамажыце, калі ласка, палітвязням ці іх семʼям, калі маеце такую магчымасць. Зараз гэта вельмі важна.
922 viewsedited  05:29
Адкрыць / каментаваць
2023-05-21 07:58:43 Channel photo updated
04:58
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 23:39:59
Што адбывалася ў Беларусі і свеце сёння

Беларускія аграрыі правалілі заданне віцэ-прэм’ера адносна пасяўной

У Беларусі дазволілі прадаваць лекі ў інтэрнэце

У Менску жанчына выкінула котку з 4 паверху, а пакаралі яе толькі штрафам

Сёння ў Бабруйскім раёне алабай на прывязі загрыз 66-гадовую жанчыну

За ўчорашні дзень 86 мігрантаў спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу

У Грузіі пратэстоўцы дамагліся адмены вяселля, на якое прыехала дачка Сяргея Лаўрова

З-за паводкі на поўначы Італіі загінулі як мінімум 14 чалавек

Японія ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Расеі

Прыгожын заявіў пра ўзяцце Бахмута. ЗСУ абвяргаюць поўны захоп.
1.5K views20:39
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 23:21:58
Музыка, створаная палітзняволенымі Беларусі

Кампазіцыі сабраў KlopatBY.

«Гэта галасы тых, хто доўгі час не маглі граць гучна і свабодна. Але нам не ўсё адно, мы чуем іх і зараз! І няхай яны пра гэта даведаюцца. Слухай плэй-ліст дома, у машыне, на акцыях салідарнасці, у клубе, з сяброўкамі ды сябрамі. Танцуй, плач, змагайся і жыві! У тым ліку дзеля тых, хто зрабіў гэты цуд для нас!»

Сабраныя 47 кампазіцый, створаных яшчэ на волі, да таго, як рэжым Лукашэнкі схапіў людзей.

Слухайце вось тут!

#штопаслухаць
1.8K views20:21
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 23:03:58
Прыдворны спартовец уцёк у канадскі цырк. «Не ён першы, хто так зрабіў. Калі было выгадна, яны былі за рэжым»

Уладзіслаў Ганчароў
звольніўся з нацыянальнай зборнай Беларусі ды выступае ў канадскім цырку. У 2020 годзе 27-гадовы спартовец падпісаў ліст у падтрыманне Лукашэнкі.

«Я доўга думаў, што будзе, калі ў наш цырк прыедзе лукашыст, але цырку ўсё роўна», – кажа былы беларускі гімнаст, які выступаў у тым жа цырку Сямён Букін.

Заснавальнік «Трыбуны» Дзмітрый Навоша бачыць у гэтай гісторыі сюжэт для фільму. Чаму? Чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
455 views20:03
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 22:44:58
Палітычныя рэпрэсіі за 20 траўня

Сілавікі затрымалі супрацоўніка аптовай кампаніі Мікалая Мельніка

Суд над палітзняволенай Алінай Горавай пачнецца на наступным тыдні

На волі палітвязень Андрэй Андрэеў, яго асудзілі на « хімію »за слова -« Стварэнне!»у адносінах да сілавіка, які прылюдна душыў на зямлі аднаго з затрыманых у Ганцавічах

«Вясна» адкрывае віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязняў
992 views19:44
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 22:29:01
Вечар памяці Вітольда Ашурка прайшоў у Варшаве

Вечар памяці палітвязня ў Беларускім доме ў Варшаве арганізавалі паплечнікі Вітольда.

Актывіст загінуў два гады таму ў шклоўскай калоніі. Пра трагедыю родным паведамілі 21 траўня 2021 года. Сваякам сказалі, што прычына смерці – спыненне сэрца, хоць да турмы палітвязень на здароўе не скардзіўся. Апошнія дні перад смерцю ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары, умовы ўтрымання ў іх праваабаронцы называюць катаваннямі.

Вітольд Ашурак быў асуджаны да пяці гадоў зняволення за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Падрабязнасці пра жыццё ды смерць Вітольда глядзіце ў праграме «Беларус Беларусу»
1.4K views19:29
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 22:10:58 Крамлёўская дыета ці крамлёўская мода? За Лукашэнкам пачалі насіць валізку!

Трымайце жэстачайшыя навіны ад сатырычнага шоу «Вечаровы шпіль»

У новым выданні глядзіце які план распрацаваў Лукашэнка на выпадак контрнаступу ЗСУ, як Кадыраў патроліў гаспадара Крамля, чаму Пуцін мяняе імя і ці пойдзе Галкін шляхам Зяленскага.



1.8K viewsedited  19:10
Адкрыць / каментаваць