Get Mystery Box with random crypto!

1525 палітвязняў – паводле «Вясны», 1787 – паводле dissidentby | Белсат

1525 палітвязняў – паводле «Вясны», 1787 – паводле dissidentby. Рэальнай лічбы пазбаўленых волі за сваю палітычную пазіцыю не ведае ніхто!

Сёння дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.

Сярод тых, каго рэжым Лукашэнкі пасадзіў у турму, – дзеці і жанчыны, мужчыны розных узростаў, людзі з інваліднасцю і сур'ёзнымі захворваннямі, беларусы і нават грамадзяне іншых краін.

Сярод палітзняволеных – больш за тры дзясяткі нашых калегаў! Журналістаў, якія «вінаватыя» ў тым, што спрабавалі данесці інфармацыю, проста рабілі сваю працу. Сярод іх – лекары і настаўнікі, якія ў 2020 не змаглі змаўчаць. Сярод іх – адвакаты, якія абаранялі палітзняволеных. Бізнесмены, працаўнікі заводаў, кіроўцы, палітыкі ...

Усіх іх не толькі незаконна пазбавілі волі ды спыніліся на гэтым, над імі працягваюць здзекавацца за кратамі. Збіваюць і забіваюць, пазбаўляюць якаснай медычнай дапамогі, не даюць ліставацца, нармальна спаць і харчавацца, закрываюць у ШЫЗА і ПКТ – кожны беларус ужо ведае, як расшыфроўваюцца гэтыя літары.

Свабоды пазбаўленыя тысячы нашых беларусаў, якімі мы ганарымся, пра якіх помнім і якіх чакаем на волі. Дапамажыце, калі ласка, палітвязням ці іх семʼям, калі маеце такую магчымасць. Зараз гэта вельмі важна.