Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 20.07K
Апісанне з канала

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
↓ Важныя спасылкі ↓
taplink.cc/belsat

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2023-05-20 21:49:58
Супрацьтанкавыя ўмацаванні пад Гомлем трапілі на відэа

Аб стварэнні лініі ўмацаванняў «зубы цмока» 18 траўня паведамляў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Пасля гэтага, гомельскія прапагандысты пачалі абвяргаць стварэнне фартыфікацыйных збудаванняў, заўважае выданне Флагшток. Але неўзабаве ў гарадскіх чатах ужо з'явілася відэа.

«Лінія Хрэніна» уяўляе сабой ланцуг бетонных пірамідаў з абодвух бакоў ад шашы Е95 (М8) у раёне вёскі Калініна.
2.1K viewsedited  18:49
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 21:31:29
У Мюнхене ажаніўся прынц Людвіг Баварскі, на нявесце ўкраінская фата

Людвіг Баварскі – прапраўнук апошняга караля Баварыі Людвіга III з дынастыі Вітэльсбахаў. Яго выбранніца – 33-гадовая Сафі-Аляксандра Эвекінк. Пара пазнаёмілася ў Оксфардзе, дзе нявеста была выкладчыцай.

На вяселле прыехалі арыстакраты з усёй Германіі і кіраўніцтва Баварыі. Нявеста абрала фату ўкраінскага брэнду Woná Concept.

Сённяшнюю падзею называюць «каралеўскай падзеяй года» ў Германіі і «не менш гламурнай, чым вяселле спадчынніка брытанскага прастола». Аднак усе прывілеі дваранства ў Германіі адмянілі ў 1918 годзе. Тытулы захаваліся толькі ў імёнах.
2.4K views18:31
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 21:04:58
Эканамістка Анастасія Лузгіна: Улады хочуць пазбавіцца ад індывідуальных прадпрымальнікаў

З пачаткам палітычнага крызісу ў 2020 годзе стаўленне ўладаў да прадпрымальнікаў прыкметна пагоршылася. У Менску ІП не рэгіструюць з 2021 года «з тэхнічных прычынаў». З 2022 года ўводзяцца змены ў падаткаабкладанне, «якія наўрад ці можна назваць пазітыўнымі».

«Унесеныя і запланаваныя папраўкі ў заканадаўства кажуць пра жаданне ўладаў пазбавіцца ад ІП як віду дзейнасці», – мяркуе Анастасія Лузгіна.

Пра наступствы для ІП і эканомікі чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
381 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 20:43:01
Толькі 4% вакансіяў службы занятасці прапануюць заробак, пра які казаў прэм'ер-міністр Галоўчанка

Нагадаем, 17 траўня Галоўчанка заявіў, што ў Беларусі дасягнуты «рэкордна высокі» ўзровень сярэдняга заробку – 1731 беларускі рубель. БРЦ вывучыў вакансіі службы занятасці і высветліў, што 96% не даюць заробак са слоў фантазіяў чыноўніка.

Больш за тое. У каля 7 тысяч вакансіяў прапануецца заробак меншы за мінімальны. Не больш за 554 рублёў!

Самая ж вялікая сума знойдзена ў вакансіі ад «Белавія» і будзе плаціцца камандзіру паветранага судна – ад 8000 да 18000 за поўную стаўку.
1.0K views17:43
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 20:19:01
Некалькі жыхароў Белгараду папрасілі ў губернатара вылучыць ім зброю для абароны гораду

«Наш патриотизм и сила русского духа позволят нам удержать город от наступления ВСУ. Ведь хохлы смогли удержать Киев, когда им дали автоматы, точно так же и мы сможем удержать Белгород. Если вы дадите нам оружие, мы готовы стать народной дружиной, которая будет оборонять мир и покой Белгорода!»

Мужчыны зазначаюць, што горад увесь час знаходзіцца пад абстрэламі, а армія не можа дапамагчы, бо «линия фронта огромная».
1.4K views17:19
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 19:51:05
«Вясна» запускае сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя ў СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі»

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі, лічаць праваабаронцы. Захаваць малюнкі палітвязняў, паводле «Вясны», важна і таму, што яны – частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Белсат Без vpn
1.9K views16:51
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 19:22:01
«Белы спіс» замест «чорнага» і санкцыі на дыяменты

Што варта ведаць аб саміце «Вялікай сямёркі», які праходзіць у Хірасіме?

Як G7 абмяркоўвае новыя санкцыі і з кім сустракаецца Зяленскі, глядзіце ў нашым сюжэце
2.2K views16:22
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 18:49:36
Сёння ў Бабруйскім раёне алабай на прывязі загрыз 66-гадовую жанчыну

Жанчына была не на сваім падворку, яна жыве праз некалькі дамоў ад месца трагедыі. А сабака сядзеў на ланцугу. Зараз следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння.

Загінулую знайшоў знаёмы гаспадара падворка, ён адцягнуў жывёлу і выклікаў хуткую. Нягледзячы на намаганні лекараў, выратаваць жанчыну не ўдалося.
2.5K viewsedited  15:49
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 18:22:01
У Менску – каля 350 км веладарожак

Пра гэта сёння расказаў старшыня Менгарвыканкаму Кухараў. Ён сказаў, што ў горадзе створаны добрыя ўмовы для язды на ровары.

Для параўнання, у Варшаве каля 600 км веласіпедных дарожак, у Вільні каля 150 км.
2.8K views15:22
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 17:56:01
У Грузіі пратэстоўцы дамагліся адмены вяселля, на якое прыехала дачка Сяргея Лаўрова

У суботу, 20 траўня, апазіцыя, грамадзянскія актывісты і грамадскія дзеячы Грузіі зладзілі мітынг каля гатэлю «Kvareli Lake Resort» у Кахэці. Грузіны пратэставалі супраць таго, што сярод гасцей гасцініцы – дачка міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова Кацярына Вінакурава, ейны муж і іншыя чальцы сям’і.

Вінакурава прыехала ў Грузію на вяселле брата свайго мужа. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася ў пятніцу 19 траўня ў Тбілісі, святкаванне працягваецца некалькі дзён.

Пратэстоўцы казалі, што не дазволяць піць «за Пуціна» на вечаровым банкеце. Пасля пачатку акцыі, уезд на тэрыторыю гатэлю перакрыла паліцыя. 16 чалавек затрымалі.

У той жа час SovaNews піша, што адміністрацыя гатэлю абвяргае, нібы сярод іхных гасцей ёсць дачка Лаўрова.

«Мы хочам адрэагаваць на дэзынфармацыю, якая распаўсюджваецца ў СМІ! Заяўляем, што прыбыццё дачкі Лаўрова ў «Kvareli Lake Resort» не адпавядае рэчаіснасці, у нас не зафіксаваны і раней не фіксаваўся пастаялец з прозвішчам Лаўроў», – сказалі ў гатэлі.

Прэзідэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі падчас экстраннага брыфінгу паведаміла, што святкаванне вяселля ў Кахэці адмененае, а расейскія грамадзяне, якія на яго прыехалі, пакінуць Грузію ў бліжэйшы час.

Белсат Без vpn
3.0K views14:56
Адкрыць / каментаваць