Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 20.07K
Апісанне з канала

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
↓ Важныя спасылкі ↓
taplink.cc/belsat

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 17

2023-05-20 13:20:55
У Беларусі дазволілі прадаваць лекі ў інтэрнэце

Прадаваць можна безрэцэптурныя лекі, уключаныя ў адпаведны пералік Міністэрства аховы здароўя, акрамя тых, у якіх доля этылавага спірту перавышае 25%.

Юрасобы могуць прадаваць лекі праз інтэрнэт-аптэку на ўласным сайце. Пры гэтым продаж уключае фармацэўтычнае кансультаванне спажыўца, прыём заказаў, іх фармаванне, захоўванне і дастаўку спажыўцу.

Белсат Без vpn
1.7K views10:20
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 12:57:00
У Печах адбылася цырымонія прыняцця вайсковай прысягі навабранцамі. Міністр Хрэнін выступіў з прамоваю, у якой абвінаваціў калектыўны Захад у агрэсіўных паводзінах

Вось цытаты Хрэніна, якія прыводзіць дзяржаўнае агенцтва БелТА:

«Мы видим, как на наших глазах кардинально меняется мироустройство. Запад пытается утопить в крови славянское братство и удержать свое доминирование всеми способами. Укрепляется военная инфраструктура, возле границ Союзного государства сосредоточиваются войска НАТО»

«Беларусы видят, что наша армия профессиональна и готова защищать свою землю. Мы оснащены современным вооружением и техникой. Наши люди верят в военных и готовы плечом к плечу с ними защищать свою семью, свой дом и свой народ».
2.1K views09:57
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 12:37:01
З-за паводкі на поўначы Італіі загінулі як мінімум 14 чалавек

У рэгіёне Эмілья-Раманья (тэрыторыі вакол Балоньі і Пармы) усяго за 36 гадзін выпала паўгадавая норма ападкаў. З-за гэтага ўзнікла паводка, якая разбурыла дамы тысяч людзей і забіла як мінімум 14 чалавек.

У 2012-м годзе Эмілья-Раманья моцна пацярпела ад разбуральнага землятрусу, цалкам зліквідаваць разбурэнні ад яго ўдалося зусім нядаўна.
2.1K views09:37
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 12:19:01
Японія ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Расеі

Гэта адбылося падчас саміту G7. Будуць замарожаныя актывы 100 асоб і арганізацый, якія спрабуюць ухіліцца ад існых санкцый.

80 расейскім кампаніям, якія звязаныя з узброенымі сіламі, забароняць экспарт.

Японскім кампаніям будзе забаронена аказваць архітэктурныя і інжынерныя паслугі кліентам з Расеі.

Другі дзень у японскай Хірасіме праходзіць саміт G7. У першы дзень былі анансаваныя абмежаванні супраць расейскіх алмазаў, таксама ўчора прынялі сумесную заяву, у якой паабяцалі дапамагаць Украіне «столькі, колькі спатрэбіцца». На другім дні саміту плануюць прадумаць крокі па супрацьдзеянні глабальнаму эканамічнаму ўплыву Кітая і садзейнічанню пераходу да экалагічна чыстай энергіі.

Агулам саміт 2023 года прысвечаны пашырэнню NATO і пытанню ўступлення Украіны ў ваенна-палітычны блок.

Раніцай на саміт прыляцеў Зяленскі, хоць першапачаткова планаваўся яго онлайн-удзел.
1 viewedited  09:19
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 11:51:01
Бабруйск – лепшы горад Беларусі, а Ляскавічы – лепшая вёска. Хто яшчэ ў спісе лепшых?

Падвялі вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў. Пераможцы атрымаюць пераходны вымпел і грашовы прыз з рэспубліканскага бюджэту.

Сярод сталіцы і абласных цэнтраў пераможцам стаў Берасце, які набраў 305 балаў. У якасці прыза мясцовыя ўлады атрымаюць 296 тысяч рублёў.

Найлепшымі сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў сталі Брагін (230), Бялынічы (230), Чэрыкаў (216) і гарадскі пасёлак Антопаль Драгічынскага раёну (225). Іх прыз – 55,5 тысячы рублёў.

Пра ўсе гарады ды вёскі даведаецеся ў тэксце:

Белсат Без vpn
905 views08:51
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 11:17:09
Берасцейскія сілавікі выкрылі двух жыхароў Менску, якія праводзілі незаконныя аперацыі з крыптавалютай

Сцвярджаецца, што адзін з іх пераводзіў у крыптавалюту ў тым ліку скрадзеныя грошы. Ён атрымаў прыбытак у памеры больш як 3,2 млн BYN.

Іншы мянчук у выніку правядзення незаконных абменных аперацый атрымаў прыбытак у памеры каля 2 млн BYN.

У дзеяннях мужчынаў угледзелі прыкметы незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і перадалі матэрыялы ў падатковую інспекцыю. Незаконна атрыманы прыбытак будзе канфіскаваны на карысць дзяржавы.
1.6K views08:17
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 10:43:01
У Менску жанчына выкінула котку з 4 паверху, а пакаралі яе толькі штрафам

Інцыдэнт адбыўся яшчэ на пачатку году, але прысуд жанчыне вынеслі толькі цяпер, перадае выданне NewGrodno.By.

62-гадовая пенсіянерка на пачатку студзеня выкінула са свайго балкону котку. Жывёліна загінула. Усё гэта адбывалася на вачах мінакоў. Сваёй віны жанчына не прызнала.

Суд прызнаў пенсіянерку вінаватай у «жорсткім абыходжанне з жывёлінай, якое пацягнула яго гібель» і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў (гэта 1850 рублёў).

Фота мае ілюстрацыйны характар
2.2K views07:43
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 10:19:19
За ўчорашні дзень 86 мігрантаў спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу

Сярод іх грамадзяне Самалі, Эфіопіі, Індыі і Сірыі.

Таксама затрымалі 2 грамадзянаў Зімбабвэ (яны маюць дакументы, якія даюць дазвол на легальны побыт) і грамадзяніна Грузіі, якія дапамагалі перавозіць мігрантаў.
71 views07:19
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 09:35:06 Былі расстраляныя, скончылі жыццё самагубствам ды паміралі сваёй смерцю ў выгнанні

Як паміралі да чаго прывяла смерць самых вядомых дыктатараў мінулага стагоддзя? Сабралі лёсы 20 самых вядомых дыктатараў ХХ стагоддзя. Пачытайце!

Праз VPN Без VPN
1.3K views06:35
Адкрыць / каментаваць
2023-05-20 09:10:42
Валер Карбалевіч: Беларусь будзе на парадку дня

На саміце Рады Еўропы, які адбываўся ў Рэйк’явіку 16–17 траўня Беларусь рэпрэзентавалі не прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі.

Валер Карбалевіч лічыць, што роля офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага камітэту Беларусі ў Радзе Еўропы ўзрасце. Адпаведна, і магчымасцяў уплыву на вырашэнне беларускіх пытанняў можа стаць больш.

Праз VPN Без VPN

Офіс Святланы Ціханоўскай
1.8K views06:10
Адкрыць / каментаваць