Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 20.10K
Апісанне з канала

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
↓ Важныя спасылкі ↓
taplink.cc/belsat

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2023-06-06 20:59:27
Настальгія па СССР і ГОСТ: чаму беларускія тавары застаюцца ў крамах Украіны?

Паглядзіце, як казка пра «малочку», «марозіва як раней» і «магутныя МАЗы» дагэтуль папулярная сярод украінцаў.
110 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 20:34:07 «Адтрымаць візу за межамі Беларусі сёння стала вельмі складана»

Беларусы, якія выходзілі на мірныя пратэсты а потым беглі ад рэжыму – цяпер не могуць атрымаць польскую візу. Хлопец і дзяўчына звярталіся нават у польскія амбасады у Тайландзе і Турцыі, але паўсюль былі адмовы.

Пачытайце гісторыю нашых суайчыннікаў, якія патрапілі ў складаную сітуацыю:

Праз VPN Калі няма VPN
1.1K viewsedited  17:34
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 20:00:38 СТРЫМ. «Аб'ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні абмяркуем:

Падрыў Кахоўскай ГЭС. Абмяпкуем здаоэнне з вайсковымі і экалагічнымі экспертамі.

12 гадоў прысудзілі Яне Пінчук.

Візіт Святланы Ціханоўскай у Вену, Абмяркуем з Франакам Вячоркам.

У Міжнародным судзе разглядаюць пазоў Украіны, у якім яна патрабуе пакаранняў для Расеі.

Экалагічныя наступствы вайны ў цэнтры увагі кліматычнай канферэнцыі ў Боне.

Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Аўстрыю.


1 view17:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 19:44:04 Навошта расейцы ўзарвалі Кахоўскую ГЭС?

Ці зможа тэхнагенная катастрофа паўплываць на лінію фронту і чаму гэта можа прывесці да аварыі на Запарожскай АЭС?

У новым выданні праграмы «НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЯСПЕКА», вайсковец Сяргей Бульба і журналіст Яраслаў Сцешык абмяркуюць жудаснае разбурэнне Кахоўскай ГЭС:

796 views16:44
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 19:25:57
Да двух гадоў калоніі асудзілі назіральніка за «выбарамі» 2020-га

Як стала вядома праваабаронцам, 8 лютага суд пазбавіў волі Андрэя Навасельчана на 2 гады за нібыта абразу ўладаў і Лукашэнкі.

Андрэй працаваў інжынерам, а падчас так званых выбараў-2020 быў незалежным назіральнікам. Суддзя Уладзімір Пазняк таксама пакараў мужчыну кампенсацыяй маральнай шкоды.
1.3K viewsedited  16:25
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 19:00:48
Фотафакт: Як херсонцы рэагуюць на ваду ў горадзе

Вада працягвае затапліваць Херсоншчыну. Паглядзіце, як спрабуюць даць з гэтым рады і выратавацца людзі. Маштаб затаплення ўражвае.

Тым часам з рэгіёна эвакуяваныя больш за 1000 чалавек.

Фота: Яўген Малалетка
608 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 18:42:44
Арына Сабаленка ўсё ж выказалася пра вайну і Лукашэнку

На прэс-канферэнцыі пасля матчу спартсменка заявіла: «Я не падтрымліваю вайну, а значыць не падтрымліваю Лукашэнку наўпрост цяпер».

Цікава, што азначае загадкавае «наўпрост цяпер»?
1.4K views15:42
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 18:36:45
Не Беларусь, а Славенія зойме месца непастаяннага члена Рады Бяспекі ААН на 2024-2025 гады ад усходнееўрапейскай групы

Гэтак было вырашана сёння шляхам галасавання ў штаб-кватэры Рады Бяспекі ААН у Нью-Ёрку.
1.5K views15:36
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 18:13:45
Якую ролю выконвала Кахоўская ГЭС для ўкраінскай энергетыкі?

Што за падрывам ГЭС можа хаваць Расея?

Як і навошта раней разбуралі ГЭС і колькі часу сыходзіла на аднаўленне?

Давайце зірнем на тое, што адбылося з гістарычнай кропкі гледжання. Як было раней і што можа быць зараз – чытайце ў нашым матэрыяле.

Праз VPN Без VPN
2.0K views15:13
Адкрыць / каментаваць
2023-06-06 17:28:59 Нечакана, але факт: Шайгу агучыў лічбы расейскіх стратаў

За тры дні Расея страціла 71 чалавека забітым і 210 параненымі, падбітыя 15 танкаў, 9 БМП. 2 машыны і 9 гарматаў.

Акрамя таго, ён распавёў яшчэ і сваю версію ўкраінскіх стратаў за той жа час:

Да 3715 вайскоўцаў, 52 танкі, 207 БМП, 134 машыны, 5 самалётаў, 2 верталёты, 48 гарматаў і 53 дроны.

Апошні раз статыстыку па ўласных стратах расейскі бок агучваў у верасні 2022 года.
2.8K views14:28
Адкрыць / каментаваць