Get Mystery Box with random crypto!

Да двух гадоў калоніі асудзілі назіральніка за «выбарамі» 2020 | Белсат

Да двух гадоў калоніі асудзілі назіральніка за «выбарамі» 2020-га

Як стала вядома праваабаронцам, 8 лютага суд пазбавіў волі Андрэя Навасельчана на 2 гады за нібыта абразу ўладаў і Лукашэнкі.

Андрэй працаваў інжынерам, а падчас так званых выбараў-2020 быў незалежным назіральнікам. Суддзя Уладзімір Пазняк таксама пакараў мужчыну кампенсацыяй маральнай шкоды.