Get Mystery Box with random crypto!

забі зяпу

Лагатып тэлеграм-канала zabizyapu — забі зяпу З
Лагатып тэлеграм-канала zabizyapu — забі зяпу
Адрас канала: @zabizyapu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.01K
Апісанне з канала

Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы
Падкаст Забі зяпу — zabizyapu.mave.digital

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-04-02 20:33:40 Ну і, як абяцалі ў Інстаграме, кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова». У ёй разглядаюцца тонкасці беларускай мовы, частыя абмылы і парады, каб казаць слушна. Вельмі раім!
1.2K views17:33
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 19:48:15 Вітаю, гэта зноў галоўны рэдактар Забі зяпу! І зноў я прыйшоў расказаць пра беларускія падкасты. Сёння рэкамендую тыя з іх, што прасоўваў на Яндэкс Музыцы ў мінулым месяцы:

Белліт
Агляд сучаснай беларускай літаратуры: што сапраўды варта прачытаць, а што выклікае непаразуменні ў чытачоў. А яшчэ вядоўца падкаста Наста на мінулым тыдні падрыхтавала для нас спіс твораў пра ўтварэнне БНР. Падкаст за перыяд прома на Яндэкс Музыцы вырас з 570 падпісантаў да 850 (а цяпер ужо амаль 900!)

Шляхецкія сем'і Беларусi
Падкаст ад шаноўнага 34 Mag, які той выпускае разам з МТС. Прыемна бачыць, што брэнды падтрымваюць стварэнне такіх важных прадуктаў пра гісторыю Беларусі. Слухайце, каб паказаць, што такую супрацу трэба працягваць надалей (гэта ўжо не першы супольны праект 34 Mag і МТС). Падкаст вырас з 25 падпісантаў да 220

Нашы звяры
Калі хочаце паглыбіцца ў свет беларускай прыроды, пільна слухайце гэты падкаст ды ўключайце яго сваім малодшым. Вас чакаюць аповеды пра рысяў, кабаноў, зубраў і шмат іншых жывёлаў. Але ёсць вялікая зага‌на: падкаст на расейскай мове. За тыдзень прома вырас са 150 падпісантаў да 290

Напішыце ў каментарах, якія беларускія падкасты слухаеце вы. Будзе цікава пачытаць!
936 viewsedited  16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 12:28:58 Мы запусцілі audiobooks.by - сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.

Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце. На дадзены момант на сайце больш за 340 твораў з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых.

Ідэя стварыць сайт прыйшла не адразу. Пачалі мы з запісу аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў. Але ж кнігу запісаць - запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся? Дзеля гэтага пачалі гэты канал, каб посціць навіны пра нашыя кнігі і іншыя аўдыякніжнія рэлізы. Выявілася яшчэ адна праблема: калі навіны ёсць дзе посціць, няма месца, дзе можна паглядзець, “што ўжо запісана”. Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму і вырашылі стваріць адмысловы сайт. І - каб зрабіць яго больш карысным - сабраць ужо запісаныя кнігі ў беларускім інтэрнэце ў адзін каталог. Выявілася, што іх запісана ўжо шмат, асабліва класікі! Але яны раскіданыя па розных кутках інтэрнэту і арыентавацца ў іх складана. Таму мы і сабралі ўсё, што змаглі знайсці, у адным месцы. Напрыклад, можна паглядзець усе кнігі, агучаныя купалаўкай Крысцінай Дробыш, ці запісаныя кнігі Ўладзіміра Караткевіча (і нават паслухаць, як ён чытае свае вершы!), а таксама даведацца, што рэкардсмен па агучках - «Людзі на балоце» з 3 рознымі варыянтамі на 9 пляцоўках.

Калі на сайце няма якой-небудзь аўдыякнігі, альбо калі вы знайшлі памылку, калі ласка, напішыце нам на contact@audibooks.by ці пакіньце каментар пад гэтым пастом. Таксама будзем удзячныя за любыя водгукі і прапановы.

Прыемнага праслухоўвання!
721 views09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 12:28:57 Толькі збіраліся зрабіць пост, у якім хацелі растлумачыць, дзе ды як слухаць аўдыякнігі на роднай мове, а тут такія навіны! Карыстаемся :)
638 views09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-03-31 19:00:06 Вітанкі, учора ў нас у Інстаграме выйшла публікацыя пра тое, чаму варта перакласці свой тэлефон на родную мову. А сёння мы прааналізавалі, ці змянілі нешта ў наладках нашы падпісанты. І аказваецца, што так (ці гэта простае супадзенне).

Калі вы ўсё яшчэ не памянялі мовы інтэрфейсу, то вось, чаму вам варта гэта зрабіць:

Такім чынам вы будзеце бачыць больш слоў на беларускай, а ваш мозг будзе паступова прывыкаць да іх.

А гэта, у сваю чаргу, павялічыць верагоднасць таго, што вам не будзе страшна загаварыць на беларускай у будучыні, таму што будзе развіты пасіўны слоўнік.

Мова інтэрфейсу ўплывае не толькі на вытворцу тэлефона (Цім Кук, дадай беларускую мову ў айфон!), але і на карпарацыі, якія распрацоўваюць дадаткі.

Карпарацыі думаюць толькі пра прыбытак. І калі яны заўважаюць, што шмат грамадзян краіны выкарыстоўваюць нацыянальную мову, то разумеюць, што калі яны хочуць застацца на рынку гэтай краіны і карыстацца папулярнасцю, то павінны дадаць і беларускую мову.

Дасылайце гэты пост сваім сябрам, калі яны ўсё яшчэ карыстаюць рускамоўную раскладку. Змяніць мову інтэрфейсу вельмі лёгка, але гэты крок вырашае адразу шмат праблем і дапамагае вам пашырыць слоўнікавы запас без высілкаў.
665 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-03-31 19:00:00
596 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 17:29:58 Раз ужо вам спадабаўся жывы фармат камунікавання, то вось вам адразу рэкамендацыя цудоўнага беларускага падкасту пра філасофію беларускай эміграцыі «Беларусы на удалёнке». Чаму вам трэба паслухаць яго проста зараз?

1. Падкаст распавядае пра тое, як і чаму людзі з'язджаюць з Беларусі, як фармуюць кам'юніці за мяжой, карацей кажучы, тое, што дакладна будзе цікава шмат якім беларусам сёння. Рэдкі беларус не думаў пра эміграцыю ў апошнія гады.

2. Гэта вельмі добрая журналісцкая і падкастарская праца. Выдатны гук, цікавыя героі, цікавы погляд на сітуацыю і дарэчная падача. У гэтым падкасце ідэальна практычна ўсё. Мінус: асноўны (вядучы?), Ягор Калеснік, кажа на рускай мове, але ёсць героі, якія размаўляюць на роднай мове. Напрыклад, у другім выпуску можна паслухаць камянтар Евы Вежнавец (Святланы Курс) — лаўрэаткі прэміі Ежы Гедройца.

3. Падкаст выходзіць проста зараз. А гэта значыць, што калі яго паслухае шмат чалавек, а потым гэтыя шмат чалавек параяць паслухаць яго сваім сябрам і сваякам, то ў будучыні мы будзем мець яшчэ больш класных падкастаў пра Беларусь.

Падтрымваем аўтараў і спадзяёмся, што ў будучых серыях яны пяройдуць на беларускую мову :)
665 views14:29
Адкрыць / каментаваць
2022-03-28 18:00:00
Вітаю, гэтаі галоўны рэдактар Забі зяпу. Сёння захацелася распавесці пра тое, чым я займаюся на сваёй працы, каб беларускай мовы станавілася больш.

Я працую ў Яндэкс Музыцы, дзе ў тым ліку прасоўваю кантэнт на беларускай мове. За апошнія тры месяцы мы актыўна падтрымалі адразу тры подкаста з Беларусі, аб якіх я хачу вам распавесці.

З 7 па 13 сакавіка мы падтрымлівалі падкаст «Так склалася гістарычна», аўдыторыя якога за гэты тыдзень павялічылася больш чым у 2 разы (з 265 да 615 чалавек). Зацікаўленасць аўдыторыі падагравалі самі выпускі падкаста: усім жа цікава слухаць пра сэкс у ВКЛ.

На графіку, які я прымацаваў, паказана, як выраслі праслухоўванні падкаста пасля прасоўвання. Выснова: людзям вельмі хочацца слухаць падкасты на беларускай.

На самой справе ў мяне ёсць вялікія планы на беларускі немузычны кантэнт, калі вам цікава чытаць пра гэта навіны, пішыце і стаўце

Памятайце, крытыка (калі яна грунтоўная) — гэта супер!
859 viewsedited  15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-03-26 19:15:56 Тэсты, тэксты, лекцыі, падкасты ды коміксы пра БНР
Працягваем знаёмства з гісторыяй першай спробы ўтварэння беларускай дзяржавы

Гісторыя БНР за 7 хвілін
Яскравае і зразумелае відэа Белсата для тых, хто хоча абнавіць свае веды або ўпершыню даведацца пра БНР.




Гісторыя БНР «для чайнікаў»
Відэа Радыё Свабоды, у якім можна праглядзець асноўныя пытанні гісторыі ўсталявання БНР. Відэа знята чатыры гады таму, але актуальна і сёння.




Тэст: хто вы з стваральнікаў БНР
Мілы і смешны тэкст KYKY, які не проста дазволіць весела правесці час, але і даведацца больш пра забытых гістарычных асобаў.
https://kyky.org/cult/kem-by-vy-byli-v-istorii-bnr-esli-sudit-po-vashey-realnoy-zhizni-test

Выпускі падкаста «Пашпарт грамадзяніна» пра асоб БНР
Даведайцеся пра Лявона Вітана-Дубікоўскага — стваральніка беларускага архітэктурнага стылю часоў БНР і гісторыю жыцця Івана Луцкевіча, які не толькі быў адным з стваральнікаў дзяржавы, але і вялікім зборшчыкам даўніны.
https://podcast.ru/e/5R4lHub1b9s

Комікс пра БНР для падлеткаў
Калі вам не хапае сучаснага кантэнта пра мінулае, то прапануем вам гэты комікс. Вось як гучыць прадмова: «БНР не было б, калі б не Антось ды Янка — два студэнты зь менскага мікрараёну Малінаўка».
https://www.svaboda.org/a/29113919.html

Выпуск падкаста Медузы пра Раду БНР
Даследуем феномен найстарэйшага ўрада ў выгнанні. Як так выйшла? Як ўступіць у Раду? І навошта яна існуе?
https://podcast.ru/e/jlZv.Fmqgd

Як вы можаце падтрымаць наш праект?
Раскажыце пра яго сваім сябрам. Зрабіце рэпост. Дасылайце нашыя публікацыі беларускамоўным блогерам, на якіх вы падпісаныя. Калі вы такі блогер, напішыце нам у дырэкт. Захоўвайце нашыя публікацыі і, вядома, падпісвайцеся. Гэта самая каштоўная падтрымка для нас цяпер
880 views16:15
Адкрыць / каментаваць
2022-03-25 13:19:51 Віншуем з Днём Волі! Сёння ў Інстаграме апублікавалі прыгожы матэрыял пра гэта свята, а сюды дасылаем тэкставую версію гісторыі таго, як 104 гады таму ўпершыню абвясцілі Беларусь незалежнай дзяржавай.

Тры ключавыя дакументы, якія абвесцілі першую незалежную беларускую нацыянальную дзяржаву — тры Устаўныя граматы БНР. Давайце прааналізуем кожную паасобку.

Першая Устаўная грамата — 21 лютага 1918 г.
· Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда заклікаў беларускі народ здзейсьніць сваё права на самавызначэнне
· Створаны Народны Сакратарыят Беларусі — часовы выканаўчы орган народнай улады ў краі

Другая Устаўная грамата — 9 сакавіка 1918 г.
· Была прынята ў адказ на Брэсцкі мір паміж Германскай імперыяй і Савецкай Расіяй, па якому большая частка Беларусі перадавалася Германіі (у беларусаў, натуральна, ніхто нічога не запытаўся).
· Уласна абвясціла стварэнне Беларускай народнай рэспублікі «у межах рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу»

А таксама абвясціла:
· Свабоду слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў
· Вольнасць сумлення‚ недатыкальнасць асобы і памяшкання
· Права народаў на нацыянальна-персанальную аўтаномію
· Роўнасць усіх моваў народаў Беларусі
· Скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю

Але!
Па Брэсцкаму міру, які Германія ўжо ратыфікавала, яна абавязалася не прызнаваць новыя дзяржавы на тэрыторыі Савецкай Расіі. І лічыла прызнанне БНР умяшаннем ва ўнутраныя справы Расіі.

23 сакавіка Антон Луцкевіч прапанаваў «абвясціць поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі — хаця бы на знак пратэсту проці аддачы Расіяй часці Беларусі чужым», то бок Германіі.

25 сакавіка 1918 года Трэцяй Устаўной граматай была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Такім чынам, было замацавана рашэнне і імкненне беларускага народа да нацыянальнага вызначэння і незалежнасці!

З Днём Волі вас! Зараз складана прадставіць нейкія святкаванні або радасці, калі наша краіна з'яўляецца акупаванай суседняй імперыяй. Але мы вельмі спадзяемся на тое, што людзей, якіх хвалюе незалежнасць Беларусі, стане яшчэ больш. І пераход на родную мову з'яўляецца часткай гэтага шляху.

Падпісвайцеся на падкаст «Так склалася гістарычна», з якім мы зрабілі гэтую публікацыю.
716 views10:19
Адкрыць / каментаваць