Get Mystery Box with random crypto!

Вітаю, гэта зноў галоўны рэдактар Забі зяпу! І зноў я прыйшоў | забі зяпу

Вітаю, гэта зноў галоўны рэдактар Забі зяпу! І зноў я прыйшоў расказаць пра беларускія падкасты. Сёння рэкамендую тыя з іх, што прасоўваў на Яндэкс Музыцы ў мінулым месяцы:

Белліт
Агляд сучаснай беларускай літаратуры: што сапраўды варта прачытаць, а што выклікае непаразуменні ў чытачоў. А яшчэ вядоўца падкаста Наста на мінулым тыдні падрыхтавала для нас спіс твораў пра ўтварэнне БНР. Падкаст за перыяд прома на Яндэкс Музыцы вырас з 570 падпісантаў да 850 (а цяпер ужо амаль 900!)

Шляхецкія сем'і Беларусi
Падкаст ад шаноўнага 34 Mag, які той выпускае разам з МТС. Прыемна бачыць, што брэнды падтрымваюць стварэнне такіх важных прадуктаў пра гісторыю Беларусі. Слухайце, каб паказаць, што такую супрацу трэба працягваць надалей (гэта ўжо не першы супольны праект 34 Mag і МТС). Падкаст вырас з 25 падпісантаў да 220

Нашы звяры
Калі хочаце паглыбіцца ў свет беларускай прыроды, пільна слухайце гэты падкаст ды ўключайце яго сваім малодшым. Вас чакаюць аповеды пра рысяў, кабаноў, зубраў і шмат іншых жывёлаў. Але ёсць вялікая зага‌на: падкаст на расейскай мове. За тыдзень прома вырас са 150 падпісантаў да 290

Напішыце ў каментарах, якія беларускія падкасты слухаеце вы. Будзе цікава пачытаць!