Get Mystery Box with random crypto!

Віншуем з Днём Волі! Сёння ў Інстаграме апублікавалі прыгожы м | забі зяпу

Віншуем з Днём Волі! Сёння ў Інстаграме апублікавалі прыгожы матэрыял пра гэта свята, а сюды дасылаем тэкставую версію гісторыі таго, як 104 гады таму ўпершыню абвясцілі Беларусь незалежнай дзяржавай.

Тры ключавыя дакументы, якія абвесцілі першую незалежную беларускую нацыянальную дзяржаву — тры Устаўныя граматы БНР. Давайце прааналізуем кожную паасобку.

Першая Устаўная грамата — 21 лютага 1918 г.
· Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда заклікаў беларускі народ здзейсьніць сваё права на самавызначэнне
· Створаны Народны Сакратарыят Беларусі — часовы выканаўчы орган народнай улады ў краі

Другая Устаўная грамата — 9 сакавіка 1918 г.
· Была прынята ў адказ на Брэсцкі мір паміж Германскай імперыяй і Савецкай Расіяй, па якому большая частка Беларусі перадавалася Германіі (у беларусаў, натуральна, ніхто нічога не запытаўся).
· Уласна абвясціла стварэнне Беларускай народнай рэспублікі «у межах рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу»

А таксама абвясціла:
· Свабоду слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў
· Вольнасць сумлення‚ недатыкальнасць асобы і памяшкання
· Права народаў на нацыянальна-персанальную аўтаномію
· Роўнасць усіх моваў народаў Беларусі
· Скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю

Але!
Па Брэсцкаму міру, які Германія ўжо ратыфікавала, яна абавязалася не прызнаваць новыя дзяржавы на тэрыторыі Савецкай Расіі. І лічыла прызнанне БНР умяшаннем ва ўнутраныя справы Расіі.

23 сакавіка Антон Луцкевіч прапанаваў «абвясціць поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі — хаця бы на знак пратэсту проці аддачы Расіяй часці Беларусі чужым», то бок Германіі.

25 сакавіка 1918 года Трэцяй Устаўной граматай была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Такім чынам, было замацавана рашэнне і імкненне беларускага народа да нацыянальнага вызначэння і незалежнасці!

З Днём Волі вас! Зараз складана прадставіць нейкія святкаванні або радасці, калі наша краіна з'яўляецца акупаванай суседняй імперыяй. Але мы вельмі спадзяемся на тое, што людзей, якіх хвалюе незалежнасць Беларусі, стане яшчэ больш. І пераход на родную мову з'яўляецца часткай гэтага шляху.

Падпісвайцеся на падкаст «Так склалася гістарычна», з якім мы зрабілі гэтую публікацыю.