Вітанкі, учора ў нас у Інстаграме выйшла публікацыя пра тое, ч | забі зяпу
Вітанкі, учора ў нас у Інстаграме выйшла публікацыя пра тое, чаму варта перакласці свой тэлефон на родную мову. А сёння мы прааналізавалі, ці змянілі нешта ў наладках нашы падпісанты. І аказваецца, што так (ці гэта простае супадзенне).
Калі вы ўсё яшчэ не памянялі мовы інтэрфейсу, то вось, чаму вам варта гэта зрабіць:
Такім чынам вы будзеце бачыць больш слоў на беларускай, а ваш мозг будзе паступова прывыкаць да іх.
А гэта, у сваю чаргу, павялічыць верагоднасць таго, што вам не будзе страшна загаварыць на беларускай у будучыні, таму што будзе развіты пасіўны слоўнік.
Мова інтэрфейсу ўплывае не толькі на вытворцу тэлефона (Цім Кук, дадай беларускую мову ў айфон!), але і на карпарацыі, якія распрацоўваюць дадаткі.
Карпарацыі думаюць толькі пра прыбытак. І калі яны заўважаюць, што шмат грамадзян краіны выкарыстоўваюць нацыянальную мову, то разумеюць, што калі яны хочуць застацца на рынку гэтай краіны і карыстацца папулярнасцю, то павінны дадаць і беларускую мову.
Дасылайце гэты пост сваім сябрам, калі яны ўсё яшчэ карыстаюць рускамоўную раскладку. Змяніць мову інтэрфейсу вельмі лёгка, але гэты крок вырашае адразу шмат праблем і дапамагае вам пашырыць слоўнікавы запас без высілкаў.