Get Mystery Box with random crypto!

Viejšnoryja Today

Лагатып тэлеграм-канала veyshnoria — Viejšnoryja Today V
Лагатып тэлеграм-канала veyshnoria — Viejšnoryja Today
Адрас канала: @veyshnoria
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 324
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Рэспублікі Вейшнорыя

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2021-03-16 22:05:30 У гонар 3-рочча Канстытуцыі Вейшнорыі
Зважаючы на
несупынную, дбайную, самаадданую працу на карысьць Вейшнорыі,
змаганьне за вольнасьць народу,

пан Віктор Дмітренко (@s5t8e9r1n) залічаны да шэрагаў
Вейшнорскае Шляхты.
-------------
(падпісана) пан 150ы,
Маршалак Вейшнорскае шляхты

(падпісана) пан Зьміцер Магнус, Канцлер Сойма-ІІ Вейшнорыі

16/03-2021
622 views150, 19:05
Адкрыць / каментаваць
2021-03-16 14:18:59
Шаноўныя суграмадзяне і рэзыдэнты Вейшнорыі!

Тры рокі таму адбылася фундамэнтальная падзея - натхнёныя Вейшнорскім Духам дэпутаты Сойму Вейшнорыі зацьвердзілі Канстытуцыю Краіны Мары!

За прамінулы час многае перамянілася ў навакольным рэальным Сьвеце, але Вейшнорыя жыве! Жыве ў нашых сэрцах!

Мы працягваем нашае віртуальнае дзяржаўнае будаўніцтва і шукаем, як найлепей уладкаваць віртуальную прастору, ды як мы можам уплываць на прастору рэальную.
Пагрозы, што абудзілі Вейшнорыю нікуды ня зьніклі, таму мусім памятаць хто мы і дзеля чаго тут пастаўленыя!

Самасьвядомасьць і еднасьць Вейшнорцаў ёсьць тым найлепшым падмуркам, на якім можам збудаваць цэлы Сусьвет!

Хай Дух, што злучае сэрцы Вейшнорцаў, ведзе нас і дае моцы!
869 viewsKoblenz, 11:18
Адкрыць / каментаваць
2021-03-07 20:10:26 Шаноўныя суграмадзяне!

Падчас апытаньня
(якое працягнецца некалькі гадзінаў) многія і многія задаліся пытаньнямі наконт Талеру, нашай шматпакутнай крыпты.

Дык вось каб трохі прасьвятліць гэтае пытаньне:
https://www.vie-herald.info/ekonomika-uk/interv-iu-z-valeriiem-tereshko/
487 viewsKoblenz, 17:10
Адкрыць / каментаваць
2021-03-01 22:08:38 Viejšnoryja Today pinned «Запускаем Вейшнорскае Гранд-Апытаньне!!! https://forms.gle/eggSUxntNvQfu7uo8»
19:08
Адкрыць / каментаваць
2021-03-01 22:08:27 Запускаем Вейшнорскае Гранд-Апытаньне!!!

https://forms.gle/eggSUxntNvQfu7uo8
640 viewsKoblenz, 19:08
Адкрыць / каментаваць
2021-02-18 10:33:51 Шаноўныя суграмадзяне!
І ўсё ж вернемся да тэмы ўзнаўлення працы Ўраду Вейшнорыі.

У папярэдні склад Ураду ўваходзілі:
МінЗС - міністэрства замежных справаў, адказнае за камунікацыю зь іншымі мікра-нацыямі (альтэрнатыўным дзяржаўнымі ўтварэньнямі).

МінІнфарм - міністэрства інфармацыйнай палітыкі, адказнае за распаўсюды інфармацыі аб Вейшнорыі і павелічэньне колькасьці актыўных грамадзянаў.

МінКАН - міністэрства культуры, адукацыі і навукі, адказнае за разьвіцьцё віртуальнай вейшнорскай ідэнтычнасьці, спрыяньне рэалізацыі грамадзянамі і ініцыятывамі праектаў у сфэрах культуры, асьветы і навукі.
822 viewsKoblenz, 07:33
Адкрыць / каментаваць
2021-02-18 10:33:51 Суграмадзяне,
хто гатовы ўвайсьці ў часовы антыкрызавы Ўрад Вейшнорыі?
Вакансыі ў выніку апытаньня засталіся ранейшымі:

Міністр інфармацыйнай палітыкі

Міністр замежных справаў

Міністр культуры, адукацыі і навукі

Дадаткова:
намесьнік Міністра КАН
587 viewsKoblenz, 07:33
Адкрыць / каментаваць
2021-02-16 13:05:31 Шаноўныя суграмадзяне і рэзыдэнты Вейшнорыі!

У варунках зьменлівай сытуацыі надыйшоў момант, калі нам усім разам неабходна абмеркаваць і зфармуляваць супольную візыю будучыні Вейшнорыі.

А склаўшы затым стратэгію разьвіцьця, мы вызначым месца нашай Краіны Мары ў вобразе сучаснага Сьвету.

Запрашаем далучацца да тлг-чату Вейшнорыі @vietoday , дзе і наладзім абмеркаваньне.
553 viewsKoblenz, 10:05
Адкрыць / каментаваць
2020-09-21 15:51:03 Viejšnoryja Today pinned a photo
12:51
Адкрыць / каментаваць
2020-09-21 15:50:49
Шаноўныя суграмадзяне, жыхары Вейшнорыі і носьбіты Вейшнорскага Духу з усяго Сьвету!

Сёняшні дзень назаўжды адзначаны сярод помных датаў Краіны Мары!
21 верасьня 2017 узброеныя фармаваньні РБ і РФ, ня здолеўшы задушыць толькі народжаную ў нашых сэрцах Вейшнорыю, з ганьбай адкаціліся ў свае месцы дыслякацыі.

Менавіта ў той момант мы пераканаліся ў шматлікасьці і нязломнасьці волатаў Духу, якія адрадзілі і захавалі сапраўдную Вейшнорыю - краіну Салідарнасьці, Натхнёнасьці і Праўды - нашую Краіну Мары.

Таму цяпер з хваляваньнем і захапленьнем мы бачым негвалтоўны чын грамадзянаў братняй Беларусі, якія натхніліся тым жа імкненьнем да Праўды, Справядлівасьці і Салідарнасьці.

Бачым магутнае паўстаньне таго ж Духу, што калісьці абудзіў і стварыў Вейшнорыю, а цяпер пагрукаўся ў сэрцы вялізнай колькасьці грамадзянаў Беларусі!

Мы разам з кожным, хто выказаў свой пратэст несправядлівасьці, гвалту і хлусьні - менавіта так нараджаецца нацыя!

Жыве Беларусь!
Жыве Вейшнорыя ў нашых сэрцах!
---------
Дэпутаты Сойму ІІ
927 views150, 12:50
Адкрыць / каментаваць