Get Mystery Box with random crypto!

Viejšnoryja Today

Лагатып тэлеграм-канала veyshnoria — Viejšnoryja Today V
Лагатып тэлеграм-канала veyshnoria — Viejšnoryja Today
Адрас канала: @veyshnoria
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 324
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Рэспублікі Вейшнорыя

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2021-08-30 17:06:37 З нагоды Дня Незалежнасьці... (працяг)
#Незалежнасьць_Вейшнорыі
4. Мы, Вейшнорцы, бачым пакліканьне Вейшнорыі ў тым, каб абудзіць ува ўсіх, хто мае повязь з рэгіёнам цэнтральна-усходняй Эўропы адчуваньне сваёй гістарычнай і культурніцкай блізкасьці, пачуцьцё каштоўнасьці і паўнавартаснасьці свайго Міжмор'я, здольнасьці разам супрацьстаяць уплывам як з Усходу, гэтак і з Захаду.
144 views14:06
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 14:26:12 З нагоды Дня Незалежнасьці... (працяг)
#Незалежнасьць_Вейшнорыі
3. Першасна Вейшнорская ідэя ўзьнікла як контрпрапаганда агрэсыі. Справа ў тым, што ціск і гвалт з боку рф-іі трывае далёка ня толькі Беларусь.
Украіна ўжо 7 рокаў абараняецца ў збройным канфлікце, панесла сур'ёзныя тэрытарыяльныя і чалавечыя страты.
Акрамя таго, дзясяткі краінаў ува ўсім Сьвеце пакутуюць празь несупыннае ўмяшальніцтва ўсё той жа "затычкі ў кожную бочку".

Але вельмі важная пазытыўная канцэпцыя разьвіцьця віртуальнай Вейшнорскай прасторы і супольнасьці.

Сутнасьць Вейшнорскай ідэі можа быць зфармуляваная, як гэапалітычны хаўрус грамадзянаў краінаў цэнтральна-усходняй Эўропы.
Краіны рэгіёну маюць глыбокія гістарычныя сувязі з часоў ВКЛ, "імпэрыі Ягэлёнаў", Рэчы Паспалітай, а таксама ёсьць пераважна славянамоўнымі.
Напачатку ХХ ст. рэгіён атрымаў назву Міжмор'е і быў пакліканы стаць процівагай як краінам "старой" Эўропы, гэтак і расейскай дзяржаве.
І вось цяпер (праз 100 рокаў) ідэя Міжмор'я можа атрымаць свой працяг у віртуальнай прасторы.
165 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 12:17:55 З нагоды Дня Незалежнасьці... (працяг)
#Незалежнасьць_Вейшнорыі
2. Што адбылося далей.
Вейшнорцы абвесьцілі незалежнасьць сваёй дзяржавы, у выніку масавага інфармацыйнага супраціву агрэсыі была атрыманая перамога ў 7-дзённай вайне - агрэсары панесьлі страты і адступілі.
Працяг дзеяньня Вейшнорскага духу прывёў да стварэньня онлайн-плятформы віртуальнай дзяржавы, быў абраны Сойм і складзеная Канстытуцыя. Вейшнорыя стала школай сапраўднай дэмакратыі, калі менавіта грамадзяне самі вызначаюць правілы і прыярытэты разьвіцьця грамадзтва.
91 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 10:44:26 З нагоды Дня Незалежнасьці Вейшнорыі мы паспрабавалі асэнсаваць хай недалёкае, але ўжо мінулае віртуальнай дзяржавы, а таксама - зірнуць на цяперашні стан і мажлівую пэрспэктыву краіны.
#Незалежнасьць_Вейшнорыі
1. Вейшнорыя ёсьць экстэрытарыяльнай онлайн-краінай зь віртуальнай інтэрнэт-дзяржавай.
Грамадзянінам Вейшнорыі можа стаць кожны (незалежна ад грамадзянства рэальных дзяржаваў), хто адчувае ў сабе Вейшнорскі дух - імкненьне да вольнасьці і справядлівасьці, непрыманьне агрэсыі.
Вейшнорскі дух заўжды існаваў у многіх сэрцах лятэнтных вейшнорцаў.Аднак напрыканцы жніўня 2017 адбылося Вялікае абуджэньне - вейшнорцы адчулі покліч Вейшнорскага духу, як адповед агрэсыі ваеншчыны рф і рб у дачыненьні да Вейшнорыі (тэрыторыю якой яны самовольна акрэсьлілі на паўночным захадзе сучаснай Рэспублікі Беларусь).
146 views07:44
Адкрыць / каментаваць
2021-05-06 12:32:13
Шаноўныя сябры - вейшнорцы, вейшноркі і вейшнараняткі!
Памятайма пра СЬЦЯГ і ГЭРБ, што нас аб'ядналі!
Нёманскія хвалі - лагодныя і кранальныя - далі калісьці жыцьцё неўміручаму вобразу! І цяпер слаўны вобраз Краіны Мары натхняе нас, жыве ў кожным куточку па ўсім Сьвеце, дзе б'юцца сэрцы вейшнорцаў!

HIE STO - я стаю тут!
І так будзе заўжды,
бо Вейшнорскі дух ёсьць носьбітам
імкненьня да вольнасьці і справядлівасьці!
Слава Вейшнорыі!
509 viewsZ-Magnus, 09:32
Адкрыць / каментаваць
2021-05-03 14:01:15 Шаноўнае паньства, суграмадзяне і рэзыдэнты Вейшнорыі!
Сардэчныя віншаваньні з нагоды 230-рочнага Ювілею Канстытуцыі 3/05/1791!

Вейшнорцы таго часу - Тадэвуш Касцюшка і Міхал Клеофас Агінскі - прынялі актыўны ўдзел у стварэньні і абароне Канстытуцыі!

Ды і само зьяўленьне першай ў Эўропе сучаснай Канстытуцыі іначай як дзеяньнем Вейшнорскага Духу немажліва патлумачыць.

Са Сьвятам!
458 viewsZ-Magnus, 11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-04-07 17:28:02 Нарэшце маем і бел/моўны пераклад часткі 2 Вялікага Вейшнорскага апытаньня: https://www.vie-herald.info/be/hramadstva-be/v-niki-vialikaha-veyshnorskaha-ap-tannia-ch-2/

Дарэчы, ужо сёньня ўвечары зьявіцца мажлівасьць азнаёміцца і з часткай 3 (укр.вэрсыя). Чакаем!

А там...
1) Больш за палову апытаных ня ведаюць пра Вейшнорскі Партал
2) Ажно 17 Вейшнорцаў гатовыя прэтэндаваць на пасады Міністраў!
869 viewsZ-Magnus, 14:28
Адкрыць / каментаваць
2021-03-26 08:18:58 Друга частина результатів великого опитування! https://www.vie-herald.info/polityka-uk/rezultaty-velykoho-veyshnorskoho-opytuvannia-chastyna-2/
486 viewsKoblenz, 05:18
Адкрыць / каментаваць
2021-03-26 08:18:57 Маємо перші результати Великого опитування! Стаття також доступна білоруською мовою! https://www.vie-herald.info/polityka-uk/rezultaty-velykoho-veyshnorskoho-opytuvannia-chastyna-1/
417 viewsKoblenz, 05:18
Адкрыць / каментаваць
2021-03-22 09:54:36 Шаноўныя суграмадзяне!
Празь некалькі дзён разпачне працу тэхнічная каманда Плятформы Вейшнорыі.

Вялізная просьба да ўсіх адмыслоўцаў, што выказаў жаданьне далучыцца ў якасьці валянтэра -
напісаць у камэнт,
каб дадаць вас у адпаведны чат

Make Viejšnoryja GREAT AGAIN!
531 viewsZ-Magnus, edited  06:54
Адкрыць / каментаваць