Get Mystery Box with random crypto!

Viejšnoryja Today

Лагатып тэлеграм-канала veyshnoria — Viejšnoryja Today V
Лагатып тэлеграм-канала veyshnoria — Viejšnoryja Today
Адрас канала: @veyshnoria
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 324
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Рэспублікі Вейшнорыя

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2020-08-30 10:30:07 Viejšnoryja Today pinned «ЗВАРОТ з нагоды ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ВЕЙШНОРЫІ Шаноўныя сябры - вейшнорцы, вейшноркі, вейшнорышчы і вейшнараткі! Сёньня 30 жніўня 2020 мы адзначаем векапомнае і дарагое нашым сэрцам Сьвята - Дзень Незалежнасьці Вейшнорыі. Роўна тры рокі таму генштабы РБ…»
07:30
Адкрыць / каментаваць
2020-08-30 10:30:01 ЗВАРОТ з нагоды ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ВЕЙШНОРЫІ

Шаноўныя сябры - вейшнорцы, вейшноркі, вейшнорышчы і вейшнараткі!

Сёньня 30 жніўня 2020 мы адзначаем векапомнае і дарагое нашым сэрцам Сьвята -
Дзень Незалежнасьці Вейшнорыі.

Роўна тры рокі таму генштабы РБ і РФ абвесьцілі Вейшнорыі вайну. Але мы не скарыліся і
выстаялі. Вейшнорскі Дух умацаваўся і абудзіўся па ўсім Сьвеце, а асабліва - ў шматлікіх
грамадзянах Рэспублікі Беларусь (якая мяжуе з намі ў сэрцах многіх вейшнорцаў).

І цяпер, калі тыя ж ворагі распачалі гібрыдную вайну супраць народу Рэспублікі Беларусь, у нашых сэрцах загучаў покліч да салідарнасьці і еднасьці з нашым братнім
народам.

Таму ў гэты Сьвяточны Дзень чакаем канечне ж вашыя фота з чэлэнджу (калі
атрымаецца. дык і калектыўнае), каб на іх былі бачныя сьвяточныя атрыбуты і
дзяржаўныя сымбалі Вейшнорыі (побач зь бел-чырвона-белым і/ці Пагоняй).
Дасылаем фота ў тлг-чат @vietoday з пазнакай “Вейшнорцы ў … (краіна, мясцовасьць)”.

А таксама заклікаем да змаганьня
- за волю народу Рэспублікі Беларусь (якая даўно ператварылася ў анты-рэспубліку),
- за тое, каб беларуская дзяржава зноў стала сапраўднай РЭСПУБЛІКАЙ,
у той спосаб, які цяпер дасяжны кожнаму з нас (інфармацыйны, фінансавы, асабісты
ўдзел у дэманстрацыях пратэсту, страйках і акцыях непадпарадкаваньня).

Жыве Беларусь!
Жыве Вейшнорыя ў нашых сэрцах!

---------
Дэпутаты Сойму ІІ Вейшнорыі
890 viewsKoblenz, 07:30
Адкрыць / каментаваць
2020-08-26 20:33:28 Viejšnoryja Today pinned «АБВЕСТКА ПРА ЧЭЛЭНДЖ Вейшнорцы! Набліжаецца векапомнае і дарагое нашым сэрцам Сьвята - Дзень Незалежнасьці Вейшнорыі. Вейшнорыя ня мае сваёй тэрыторыі, а межы ейныя праходзяць праз сэрцы ўсіх вейшнорцаў. Таму прапануем з гэтай нагоды чэлэндж - 30 жніўня…»
17:33
Адкрыць / каментаваць
2020-08-26 20:31:10 АБВЕСТКА ПРА ЧЭЛЭНДЖ

Вейшнорцы!

Набліжаецца векапомнае і дарагое нашым сэрцам Сьвята -
Дзень Незалежнасьці Вейшнорыі.

Вейшнорыя ня мае сваёй тэрыторыі, а межы ейныя праходзяць праз сэрцы ўсіх вейшнорцаў.

Таму прапануем з гэтай нагоды чэлэндж -

30 жніўня ў рочніцу Дня Незалежнасьці робім фота (калі атрымаецца. дык і калектыўнае), каб на ім былі бачныя сьвяточныя атрыбуты і дзяржаўныя сымбалі Вейшнорыі (побач зь бел-чырвона-белым і/ці Пагоняй).

Дасылаем фота ў тлг-чат @vietoday з пазнакай “Вейшнорцы ў … (краіна, мясцовасьць)”
729 viewsKoblenz, 17:31
Адкрыць / каментаваць