Get Mystery Box with random crypto!

З нагоды Дня Незалежнасьці Вейшнорыі мы паспрабавалі асэнсавац | Viejšnoryja Today

З нагоды Дня Незалежнасьці Вейшнорыі мы паспрабавалі асэнсаваць хай недалёкае, але ўжо мінулае віртуальнай дзяржавы, а таксама - зірнуць на цяперашні стан і мажлівую пэрспэктыву краіны.
#Незалежнасьць_Вейшнорыі
1. Вейшнорыя ёсьць экстэрытарыяльнай онлайн-краінай зь віртуальнай інтэрнэт-дзяржавай.
Грамадзянінам Вейшнорыі можа стаць кожны (незалежна ад грамадзянства рэальных дзяржаваў), хто адчувае ў сабе Вейшнорскі дух - імкненьне да вольнасьці і справядлівасьці, непрыманьне агрэсыі.
Вейшнорскі дух заўжды існаваў у многіх сэрцах лятэнтных вейшнорцаў.Аднак напрыканцы жніўня 2017 адбылося Вялікае абуджэньне - вейшнорцы адчулі покліч Вейшнорскага духу, як адповед агрэсыі ваеншчыны рф і рб у дачыненьні да Вейшнорыі (тэрыторыю якой яны самовольна акрэсьлілі на паўночным захадзе сучаснай Рэспублікі Беларусь).