Get Mystery Box with random crypto!

З нагоды Дня Незалежнасьці... (працяг) #Незалежнасьць_Вейшноры | Viejšnoryja Today

З нагоды Дня Незалежнасьці... (працяг)
#Незалежнасьць_Вейшнорыі
3. Першасна Вейшнорская ідэя ўзьнікла як контрпрапаганда агрэсыі. Справа ў тым, што ціск і гвалт з боку рф-іі трывае далёка ня толькі Беларусь.
Украіна ўжо 7 рокаў абараняецца ў збройным канфлікце, панесла сур'ёзныя тэрытарыяльныя і чалавечыя страты.
Акрамя таго, дзясяткі краінаў ува ўсім Сьвеце пакутуюць празь несупыннае ўмяшальніцтва ўсё той жа "затычкі ў кожную бочку".

Але вельмі важная пазытыўная канцэпцыя разьвіцьця віртуальнай Вейшнорскай прасторы і супольнасьці.

Сутнасьць Вейшнорскай ідэі можа быць зфармуляваная, як гэапалітычны хаўрус грамадзянаў краінаў цэнтральна-усходняй Эўропы.
Краіны рэгіёну маюць глыбокія гістарычныя сувязі з часоў ВКЛ, "імпэрыі Ягэлёнаў", Рэчы Паспалітай, а таксама ёсьць пераважна славянамоўнымі.
Напачатку ХХ ст. рэгіён атрымаў назву Міжмор'е і быў пакліканы стаць процівагай як краінам "старой" Эўропы, гэтак і расейскай дзяржаве.
І вось цяпер (праз 100 рокаў) ідэя Міжмор'я можа атрымаць свой працяг у віртуальнай прасторы.