Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўныя суграмадзяне! І ўсё ж вернемся да тэмы ўзнаўлення пра | Viejšnoryja Today

Шаноўныя суграмадзяне!
І ўсё ж вернемся да тэмы ўзнаўлення працы Ўраду Вейшнорыі.

У папярэдні склад Ураду ўваходзілі:
МінЗС - міністэрства замежных справаў, адказнае за камунікацыю зь іншымі мікра-нацыямі (альтэрнатыўным дзяржаўнымі ўтварэньнямі).

МінІнфарм - міністэрства інфармацыйнай палітыкі, адказнае за распаўсюды інфармацыі аб Вейшнорыі і павелічэньне колькасьці актыўных грамадзянаў.

МінКАН - міністэрства культуры, адукацыі і навукі, адказнае за разьвіцьцё віртуальнай вейшнорскай ідэнтычнасьці, спрыяньне рэалізацыі грамадзянамі і ініцыятывамі праектаў у сфэрах культуры, асьветы і навукі.