Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўныя суграмадзяне і рэзыдэнты Вейшнорыі! Тры рокі таму ад | Viejšnoryja Today

Шаноўныя суграмадзяне і рэзыдэнты Вейшнорыі!

Тры рокі таму адбылася фундамэнтальная падзея - натхнёныя Вейшнорскім Духам дэпутаты Сойму Вейшнорыі зацьвердзілі Канстытуцыю Краіны Мары!

За прамінулы час многае перамянілася ў навакольным рэальным Сьвеце, але Вейшнорыя жыве! Жыве ў нашых сэрцах!

Мы працягваем нашае віртуальнае дзяржаўнае будаўніцтва і шукаем, як найлепей уладкаваць віртуальную прастору, ды як мы можам уплываць на прастору рэальную.
Пагрозы, што абудзілі Вейшнорыю нікуды ня зьніклі, таму мусім памятаць хто мы і дзеля чаго тут пастаўленыя!

Самасьвядомасьць і еднасьць Вейшнорцаў ёсьць тым найлепшым падмуркам, на якім можам збудаваць цэлы Сусьвет!

Хай Дух, што злучае сэрцы Вейшнорцаў, ведзе нас і дае моцы!