Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўныя суграмадзяне, жыхары Вейшнорыі і носьбіты Вейшнорскаг | Viejšnoryja Today

Шаноўныя суграмадзяне, жыхары Вейшнорыі і носьбіты Вейшнорскага Духу з усяго Сьвету!

Сёняшні дзень назаўжды адзначаны сярод помных датаў Краіны Мары!
21 верасьня 2017 узброеныя фармаваньні РБ і РФ, ня здолеўшы задушыць толькі народжаную ў нашых сэрцах Вейшнорыю, з ганьбай адкаціліся ў свае месцы дыслякацыі.

Менавіта ў той момант мы пераканаліся ў шматлікасьці і нязломнасьці волатаў Духу, якія адрадзілі і захавалі сапраўдную Вейшнорыю - краіну Салідарнасьці, Натхнёнасьці і Праўды - нашую Краіну Мары.

Таму цяпер з хваляваньнем і захапленьнем мы бачым негвалтоўны чын грамадзянаў братняй Беларусі, якія натхніліся тым жа імкненьнем да Праўды, Справядлівасьці і Салідарнасьці.

Бачым магутнае паўстаньне таго ж Духу, што калісьці абудзіў і стварыў Вейшнорыю, а цяпер пагрукаўся ў сэрцы вялізнай колькасьці грамадзянаў Беларусі!

Мы разам з кожным, хто выказаў свой пратэст несправядлівасьці, гвалту і хлусьні - менавіта так нараджаецца нацыя!

Жыве Беларусь!
Жыве Вейшнорыя ў нашых сэрцах!
---------
Дэпутаты Сойму ІІ