Get Mystery Box with random crypto!

Urban Hrodna - городская среда Гродно

Лагатып тэлеграм-канала urbanhrodna — Urban Hrodna - городская среда Гродно U
Лагатып тэлеграм-канала urbanhrodna — Urban Hrodna - городская среда Гродно
Адрас канала: @urbanhrodna
Катэгорыі: Інтэр'ер
мова: беларускі
Падпісчыкі: 748
Апісанне з канала

Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды
Зваротная сувязь: @Urban_to_you

Ratings & Reviews

1.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 5

2022-06-10 19:58:15
У Мінску ўсталявалі светлафоры, якія дублююць сігнал праекцыяй на асфальт

Паводле задумкі, так можна дадаткова прыцягнуць увагу пешаходаў у цёмны час сутак: у іх пад нагамі з’яўляецца каляровая паласа.

Гэта пілотны праект ДАІ. Іх усталявалі ў адным раёне - каля гімназіі №43 і парка Уга Чавеса.

Ці патрэбны такія ў Гродне? Так - , не - , паглядзім на працу -
174 views16:58
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 17:18:10
У Беластоку бясплатна раздалі жыхарам вясновыя кветкі для пасадкі

Стакроткі раслі ў гаршках на адной з вуліц горада. Зараз іх мяняюць на летнія кветкі.

Каб не змарнаваць і не выкінуць - раздалі гараджанам у парку. Жыхары Беластока змогуць даць ім “другое жыццё” - пасадзіць кветкі ў сябе ў дварах ці на балконах. Такую акцыю гарадскія ўлады ладзяць кожны год.

Фота: Miasto Białystok

#такможна
187 views14:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 19:21:18 Как отказаться от бумажной “жировки” и получать электронную?

Можно выбрать один из вариантов:

заполнить форму на еirkc.by (сайт «Единого информационного расчетно-кассового центра») во вкладке «Информация для населения»  «Электронные квитанции»;
оформить в личном кабинете в ЕРИП;
обратиться с заявлением в обслуживающий вас расчетно-справочный центр;
обратиться к председателю или бухгалтеру (для жильцов ЖСПК и ТС).

При смене плательщика или отказе от электронных извещений придется поставить в известность ваш расчетно-справочный центр.

Заявку на еirkc.by заполняет собственник (наниматель) жилья. Для этого во вкладке “Электронные квитанции” нужно заполнить поля: ФИО, адрес, телефон, адрес электронной почты, номер лицевого счета по оплате ЖКУ, дата выдачи паспорта собственника. Проставить  согласия на обработку данных и уведомление РСЦ о смене плательщика, нажать “отправить”.

Отказавшись от бумажных извещений на оплату ЖКУ, можно сократить бессмысленный расход бумаги и помочь экологии. В месяц на распечатку "жировок" уходит около 700 кг бумаги.

Еще плюсы:
электронное извещение приходит раньше бумажного,
вы получите его, где бы не находились,
оно не потеряется и не нужно помнить, в какую шуфлядку вы их складываете.
189 views16:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 19:19:02 8 чэрвеня з 9:00 да 9 чэрвеня (5:00) перакрыюць скрыжаванне вул. Багуцкага і Горкага.
9 чэрвеня з 9:00 да 10 чэрвеня (5:00) перакрыюць скрыжаванне вул. Горкага і Курчатава.

У гэтыя дні там будуць укладаць асфальт. Але гэта не дакладна: працы могуць перанесці на дзень, калі будзе непрымальнае надвор'е.
Крыніца @grodnoplus
516 views16:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 15:05:27 “Экаманіторынг” запрашае на «River Cleanup»

У час акцыі* разам можна будзе прыбраць смецце ў ваколіцах Юбілейнага возера.

А таксама:
стварыць эксперыментальную пляцоўку і засеяць яе насеннем газонных траваў, сумесямі палявых кветак і прафесійным газонам з сумесі траваў і кветак. На ёй будуць вывучаць магчымасці такога азелянення ў горадзе як альтэрнатывы звычайным газонам
збудаваць “гасцёўню” для насякомых,
зрабіць і павесіць борць для пчолаў - гэта дапаможа захаваць іх папуляцыю паблізу горада
паслухаць прэзентацыі ад гродзенскіх ініцыятыў,
дзецям - паўдзельнічаць у “Экаквэсце”.

Месца: фермерская гаспадарка "Сядзіба Юбілейная" (каля старога млына паблізу Юбілейнага возера).
Час: 5 чэрвеня, 12:00.

*акцыя пройдзе пры падтрымцы Мінпрыроды.

«River Cleanup» - сусветная акцыя. Да яе можна далучыцца і самастойна: сабраць смецце каля любога вадаёму, пасартаваць і выкінуць у адпаведныя кантэйнеры, зрабіць фота/відэа і размясціць у сеціве з хэштэгам #rivercleanup
137 viewsedited  12:05
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 13:08:50
Вул. Замкавая можа стаць пешаходнай ужо ў 2023

Пра гэта Мечыстаў Гой сказаў міністру культуры Анатолю Маркевічу на адкрыцці гандлёвага цэнтра "На Замкавай" у Доме рыбака. Далей улады плануюць дадаваць па адной пешаходнай вуліцы штогод

Наогул жа паводле праекта дэталёвага планавання цэнтра Гродна, (які ўжо зацвердзілі!) да 2030 года пешаходнай мусіць стаць частка цэнтра блізу 600 на 900 м у межах вуліц Давіда Гарадзенскага, Вялікай Траецкай, Віленскай, Ажэшкі і Сацыялістычнай. Для транзітнага транспарта вакол цэнтра арганізуюць абводнае кальцо.
159 viewsedited  10:08
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 11:20:40 Літаральна праз пару гадзін адкрыецца доўгачаканы Дом рыбака - гандлёвы цэнтр "На Замкавай". Пакуль ён паўставаў, змянілася не толькі першасная ідэя, але і замоўца і праекціроўшчык

Блог Urban Hrodna пагутарыў з забудоўшчыкам, краязнаўцам і архітэктарамі - пра праект, дэталі і матэрыялы, плюсы і памылкі, гістарычнасць і прынцыпы ўзвядзення такой архітэктуры ў гарадах. Не забылі і пра скверык з паркоўкамі

Чытайце ўсё пра Дом рыбака тут https://telegra.ph/Adkryecca-bez-rybkі-Cі-patrehbny-goradu-gіstarychny-Dom-rybaka-06-03
159 views08:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 18:42:59
Пешаходны пераход каля выезду з новага мікрараёна на Магістральнай зрабілі не прамым, а "змейкай" - так бяспечней

Кирунак руху пешаходаў змяняецца з дапамогай агароджы на раздзяляльнай паласе.

Чалавек, пераходзячы дарогу, будзе ісці тварам да транспарту пешаходу і кіроўцу будзе лягчэй заўважыць адзін аднаго.
Для людзей з аслабленым зрокам дадалі "сцежку" з тактыльнай тратуарнай пліткі.

Прыпынак грамадскага транспарту перанеслі бліжэй да выезду з новага раёна.
186 views15:42
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 14:02:13 З 9:00 1 чэрвеня да 5:00 2 чэрвеня перакрыюць для руху скрыжаванне Белуша-Лідская. Туды прыйдуць рамонтныя працы.

Выезд з Лідскай арганізуюць па-іншаму. Рамонт могуць перанесці на дзень, калі будзе дрэннае надвор'е.

Грамадскі транспарт таксама паедзе па-іншаму https://telegra.ph/Perekrestok-Lidskoj-Belusha-zakroyut-Kak-poedet-transport-05-31
203 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 13:40:11 Перарабіць, а не руйнаваць Казармы на Шчорса прадалі і перабудуць пад сучаснае жытло

Былыя ваенныя казармы XIX ст. на вул. Шчорса, 2 і 4 прадалі фірме “Палессежылбуд" з Брэста.

Казармы ахоўваюцца як шэраговая гістарычная забудова, таму фасады мяняць забаронена.

Жытло плануюць арыентаваць на “маладых пакупнікоў” (цікава, сталым людзям забароняць купляць? )

Унутраны дворык будзе закрытым для аўто - там зробяць дзіцячыя пляцоўкі і зоны адпачынку

Суседзі - дзейсная ваенная частка ўнутраных войскаў. Пакупнік мусіць адмежавацца ад яе двухметровым плотам.

Два іншыя будынкі казармаў пасля доўгіх спробаў прадалі ў 2017. Зараз там гандлёвы цэнтр Kazzarma Mall - таксама варыянт адаптацыі і выкарыстання спадчыны.

Казармы на Шчорса (“аляксандраўскія казармы”) лічаць адным са старэйшых ваенных гарадкоў на тэрыторыі Беларусі. У міжваенны час тут месціўся польскі 71-ты Лідскі пяхотны полк імя Нарбута. У час другой сусветнай - лагер для савецкіх ваеннапалонных. Пасля - вайсковыя інтэрнаты.
187 viewsedited  10:40
Адкрыць / каментаваць