Get Mystery Box with random crypto!

Urban Hrodna - городская среда Гродно

Лагатып тэлеграм-канала urbanhrodna — Urban Hrodna - городская среда Гродно U
Лагатып тэлеграм-канала urbanhrodna — Urban Hrodna - городская среда Гродно
Адрас канала: @urbanhrodna
Катэгорыі: Інтэр'ер
мова: беларускі
Падпісчыкі: 748
Апісанне з канала

Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды
Зваротная сувязь: @Urban_to_you

Ratings & Reviews

1.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 4

2022-06-24 19:14:46
У Гродне вылучаць паласу для руху грамадскага транспарту Пакуль толькі ў двух месцах, як эксперымент: на Румлёўскім праспекце ад абласной ДАІ да Румлёўскага моста, на вул. Перамогі у бок шклозаводу. Для маршрутных транспартных сродкаў вылучаюць крайнюю…
402 views16:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 16:52:55 Час дарогі да працы ўплывае на тое, як доўга працуем у канкрэтнай кампаніі

Крытычная адзнака - 45 хвл., паказала даследванне* ад Praca.by (час можа вагацца ў залежнасці ад памеру горада і пасады чалавека).

Блізкасць жылля і працы дазваляе эканоміць багата часу і карыстацца веласіпедам ці іншымі экалагічнымі сродкамі руху. У Нідэрландах, напрыклад, кожны трэці дабіраецца на працу на ровары, у Швецыі і Германіі - кожны чацвёрты

Як скарыстаць час у дарозе да працы?

на камунікацыю (адказы ў мэсенджарах, тэлефанаванні па працы ці блізкім і сябрам)
пачытаць кнігу, паслухаць аўдыёкнігу ці музыку, паглядзець фільм
самаразвіццё (навучальныя відэа, вывучэнне мовы, падкасты)
вядзенне дзённіка
складанне спісаў справаў
ачыстка памяці тэлефона і іншых дэвайсаў, сацсетак
на медытацыю (чаму б не?)

Праўда, большасць з апытаных даследчыкамі ў дарозе да працы сочыць за дарогай (45,4%), 16,7% сядзіць у сацсетках, 5,9% працягваюць спаць, а 5,4% наогул працуюць на ўдалёнцы

29,7% не гатовыя змяніць працу на больш блізкую, але з крыху меншым заробкам, 19,3% - гатовыя, 44,7% будуць ўсё пралічваць і думаць, а 6,3% хочуць працаваць з дома. 90% апытаных працадаўца не кампенсуе выдаткі на праезд.

*У даследванні з 6 па 13 чэрвеня 2022 г. узялі ўдзел 2460 чалавек.
46 views13:52
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 13:57:10
Частку паркоўкі каля рынка "Фарты" на БЛК закрыюць на месяц

З 20 чэрвеня па 19 ліпеня там будуць рэканструяваць цепламагістраль. Рух транспарту па бульвары Ленінскага камсамола абмяжуюць на ўчастку дарогі каля дома № 44 - на частцы паркоўкі каля ЗАГСа.

Хто зможа запаркавацца на астатняй частцы звычайна запоўненай паркоўкі - наведнікі ЗАГСа ці рынку - будзе залежыць ад шанцавання
166 views10:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 19:06:36
Дарэчы, гродзенскі гарвыканкам Антонія Тызенгаўза ўжо паўгады чамусьці называе Анатоліем

З канца снежня 2021 года на афіцыйным сайце ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні” як адрас Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва пазначаюць “пл. Анатолия Тизенгауза” (часам “вул. Анатолия Тизенгауза”) замест “пл. Антония Тизенгауза”.

Упраўленне не пераехала, усё на месцы. Хіба ў гэтым горадзе новы герой?
150 views16:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 12:28:46
Сёння вечарам у цэнтры Гродна часова абмяжуюць рух.

Цэнтральнымі вуліцамі пройдзе каталіцкая працэсія ў гонар свята Божага Цела.

Абмежаванне будзе паэтапным з 18:00 да прыблізна 21:00.
714 views09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 12:12:06 На месцы цяпліцы "Зялёнага свету" на Антонава збіраюцца ўзвесці паўнавартасны будынак-аранжарэю

Грамадскія абмеркаванні будоўлі пройдуць з 25 чэрвеня да 19 ліпеня.
Цікава, плоцік на фоне сучаснай канструкцыі праўда такім і будзе?

Які праект будынка і як паўдзельнічаць у абмеркаваннях https://telegra.ph/Zelenyj-mir-na-Antonova-sobirayutsya-perestroit-Kakim-budet-novoe-zdanie-06-16
152 viewsedited  09:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 16:52:54
Абноўленая падсветка на пабернардынскім касцёле ў Гродне

Касцёл збудаваны ў 1595 г., асвечаны 13 мая 1618 г.

Фота: Ірына Варкулевіч
215 views13:52
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 13:06:15 З 15 да 18 чэрвеня (да 5:00) абмежаваны рух па вул. Горкага. Грамадскі транспарт, як і аўто, паедзе ў аб’езд.

“Новыя” маршруты грамадскага транспарта
https://telegra.ph/Kak-poedet-obshchestvennyj-transport-v-obezd-Gorkogo-i-na-Fomicheva-06-15

Вуліцу перакрылі пакуль з цотнага боку - там мяняюць асфальт.

З 17 чэрвеня да 25 жніўня перакрыюць і кавалачак вул. Фамічова — ад дома № 12 да канчатковага прыпынку («Сярэдняя школа № 3»).
221 views10:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 16:00:19
Доўгачаканае: Румлёўскі мост адкрыюць заўтра, 15 чэрвеня, а 5 ранку.

Грамадскі транспарт адразу паедзе па сваіх ранейшых маршрутах.

Крыніца: "Гродна Плюс"
1.3K viewsedited  13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 17:20:16 У Гродне вылучаць паласу для руху грамадскага транспарту

П
акуль толькі ў двух месцах, як эксперымент:
на Румлёўскім праспекце ад абласной ДАІ да Румлёўскага моста,
на вул. Перамогі у бок шклозаводу.

Для маршрутных транспартных сродкаў вылучаюць крайнюю правую паласу. Яна абазначаецца знакам і літарай А на асфальце. У залежнасці ад разметкі іншым транспартным сродкам або зусім забаронена на яе заязджаць , або можна толькі для пасадкі/высадкі пасажыраў, калі пры гэтым яны не замінаюць грамадскаму транспарту.

Такім чынам грамадскі транспарт можа ехаць без перашкодаў і не спазняцца сам - і не замінаць іншым.

Калі ў Гродне эксперымент палічаць паспяховым, яго працягнуць. Напрыклад, асобную паласу будуць закладаць ужо пры праектаванні новых вуліц.

Такія прыярытэтныя палосы - звычайная сусветная практыка. Часам іх аддзяляюць канструкцыйна. У Беларусі іх пачалі рабіць у Мінску з 2011 г. У Полацку такую паласу нават аддзялялі слупкамі. Але мяркуючы па публікацыях у СМІ, за 11 гадоў беларускія кіроўцы так і не перасталі парушаць прыярытэтнасць.

За язду па вылучанай паласе караюць штрафам у 1-5 базавых велічынь, за паркоўку на ёй - 1 базавая велічыня для легкавікоў і 5 - для грузавікоў і аўтобусаў.
106 viewsedited  14:20
Адкрыць / каментаваць