Get Mystery Box with random crypto!

Час дарогі да працы ўплывае на тое, як доўга працуем у канкрэт | Urban Hrodna - городская среда Гродно

Час дарогі да працы ўплывае на тое, як доўга працуем у канкрэтнай кампаніі

Крытычная адзнака - 45 хвл., паказала даследванне* ад Praca.by (час можа вагацца ў залежнасці ад памеру горада і пасады чалавека).

Блізкасць жылля і працы дазваляе эканоміць багата часу і карыстацца веласіпедам ці іншымі экалагічнымі сродкамі руху. У Нідэрландах, напрыклад, кожны трэці дабіраецца на працу на ровары, у Швецыі і Германіі - кожны чацвёрты

Як скарыстаць час у дарозе да працы?

на камунікацыю (адказы ў мэсенджарах, тэлефанаванні па працы ці блізкім і сябрам)
пачытаць кнігу, паслухаць аўдыёкнігу ці музыку, паглядзець фільм
самаразвіццё (навучальныя відэа, вывучэнне мовы, падкасты)
вядзенне дзённіка
складанне спісаў справаў
ачыстка памяці тэлефона і іншых дэвайсаў, сацсетак
на медытацыю (чаму б не?)

Праўда, большасць з апытаных даследчыкамі ў дарозе да працы сочыць за дарогай (45,4%), 16,7% сядзіць у сацсетках, 5,9% працягваюць спаць, а 5,4% наогул працуюць на ўдалёнцы

29,7% не гатовыя змяніць працу на больш блізкую, але з крыху меншым заробкам, 19,3% - гатовыя, 44,7% будуць ўсё пралічваць і думаць, а 6,3% хочуць працаваць з дома. 90% апытаных працадаўца не кампенсуе выдаткі на праезд.

*У даследванні з 6 па 13 чэрвеня 2022 г. узялі ўдзел 2460 чалавек.