Get Mystery Box with random crypto!

Urban Hrodna - городская среда Гродно

Лагатып тэлеграм-канала urbanhrodna — Urban Hrodna - городская среда Гродно U
Лагатып тэлеграм-канала urbanhrodna — Urban Hrodna - городская среда Гродно
Адрас канала: @urbanhrodna
Катэгорыі: Інтэр'ер
мова: беларускі
Падпісчыкі: 748
Апісанне з канала

Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды
Зваротная сувязь: @Urban_to_you

Ratings & Reviews

1.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні

2022-08-03 15:05:02
У Гродне можна адчуць сябе Карлсанам і арандаваць офіс на даху

Яго здаюць на вул. Савецкіх пагранічнікаў у надбудове над 10-м паверхам будынка з сінімі дахамі (д.114) - каля Пышкоў і БХМД.

Плошча памяшкання - 29,3 кв. м, адкрытая планіроўка (open space). Вышыня столяў - 3,7 м, ёсць мэбля, бытавая тэхніка, інтэрнэт, дамафон, прымусовая вентыляцыя, санвузел, жалезная дзверы.

"Вельмі крэатыўнае памяшканне", "Днём вельмі светла", - адзначана ў абвестцы.

Кошт пытання заяўлены 8$ (20.8 руб.) за кв.м.

А някепскае ж рашэнне для пустых тэхнічных надбудоў у дамах!
83 viewsedited  12:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 20:57:15 Гродзенка Вольга Бондарава абвесціла збор подпісаў, каб з указальнікаў прыбралі дубляванне гарадскіх назваў (урбонімаў) лацінкай.

Пра што гаворка і навошта яны патрэбны

https://telegra.ph/Grodzenka-Volga-Bondarava-abvescіla-zbor-podpіsaў-kab-z-ukazalnіkaў-prybralі-dublyavanne-garadskіh-nazvaў-lacіnkaj-08-02
351 views17:57
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 17:35:58
З’явіўся падкаст пра ўрбаністыку “Утульны горад”

У 1-м выпуску агульныя праблемы сучасных беларускіх гарадоў, якія не абышлі Гародню. Гэта кепскі грамадскі транспарт, як вынік - залішняя аўтамабілізацыя, дэпрэсіўныя “спальнікі”. Некаторыя мы перасталі заўважаць (але Urban Hrodna пра ўсё памятае!). Вырашыць іх - задача не толькі чыноўнікаў, але і гараджан у супрацы з імі. Для гэтага трэба адчуваць адказнасць за найбліжэйшую прастору - пад'езд, уласны двор. Адрамантаваць дзіцячую пляцоўку, абсталяваць двор лаўкамі і альтанкамі, і нават зрабіць сквер - у сілах мясцовай супольнасці.

У 2-м выпуску Сцяпан Стурэйка расказвае пра культурную спадчыну: як выглядае добрая рэканструкцыя, чаму знішчылі Фару Вітаўта і калі руіны лепей не чапаць, а пакінуць, як ёсць.

Паслухаць новы падкаст можна тут
59 viewsedited  14:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 13:22:02
У Гродне з’явілася другая вылучаная паласа для грамадскага транспарту

Яе размецілі на Румлёўскім праспекце каля Дзяржаўтаінспекцыі ў бок Румлёўскага моста.

За язду па вылучанай паласе іншыя аўто караюць штрафам у 1-5 базавых велічынь (32-160 руб.), за паркоўку на ёй - 1 б. в. для легкавікоў і 5 - для грузавікоў і аўтобусаў.

Такія палосы - звычайная практыка ў свеце. У Беларусі ўпершыню яны з’явіліся ў Мінску ў 2011 г.

У Гродне іх пачалі рабіць толькі сёлета. Першая з’явілася з 24 чэрвеня на вул. Перамогі ад кальца каля філармоніі ў бок шклозаводу. Заязджаць на яе іншым аўто дазволена толькі для павароту направа.

Такія палосы павінны стварыць магчымасць бесперашкоднага руху грамадскага транспарта.

Калі эксперымент прызнаюць паспяховым, палосы для транспарту будуць вылучаць на іншых дарогах Гродна і пры праектаванні новых вуліц.
164 views10:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 11:53:10
Школа на Лермантава, 31: было-стала

Так новы ўласнік перарабіў уваход у будынку былой гродзенскай “усэмкі” (дапаможнай школы №1).

Першыя тры здымкі - лета 2021, наступныя - як выглядае ўваход цяпер.

У час рамонту спілавалі большую частку дарослых дрэваў, што раслі ўздоўж плота з боку Лермантава

Будынак узвялі ў стылі канструктывізму ў 1926 г. (іншыя версіі - 1928, 1930) на тагачаснай вул. Базіліянскай. Тады тут размясцілася польская школа №8, пасля беларуская школа, у 1941 яе занялі пад свае патрэбы немцы, пазней тут працавала фельчарска-акушэрская школа, агульнаадукацыйныя №3 і №4, і ўрэшце дапаможная школа для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Пасля рамонту ў будынку размесціцца прыватная школа “Территоря успеха”. Па планах, гэта мусіць адбыцца ўжо ў гэтым навучальным годзе

Падпісацца на Urban Hrodna
138 views08:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:13:42
На скрыжаванні вул. Гарнавых-Лелявеля за “табачкай” вылучылі дадатковыя палосы для павароту налева

Гэта зрабілі, каб аўто, якія паварочваюць, не перакрывалі праезд у прамым кірунку.

Раней нават адна такая машына стварала праблему, кажуць у ДАІ. Яшчэ б, Гарнавых і далей Суворава - адна з асноўных вуліц горада.

Нядаўна на 17 верасня-Дзяржынскага падобную праблему затораў вырашылі больш радыкальна - забаранілі левы паварот.
144 views07:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 12:55:42
У Гродне проста цяпер мантуюць новыя астраўкі бяспекі. Іх робяць ў некалькіх месцах адначасова:

на вул. Савецкіх пагранічнікаў - на пераходзе паблізу вайсковай частк;
на вул. Перамогі - каля пуцеправода і перасячэння з пр. Купалы. Раней там быў «ляжачы», яго прыбралі пасля апошняга рамонту;
на вул. Курчатава каля інтэрнатаў і пруда.

Навошта яны патрэбны ў горадзе?

Праезная частка дарогі ў пералічаных месцах звузіцца, праз гэта:
знізіцца хуткасць аўто, верагоднасць аварыі будзе менш;
для машын у кожным кірунку зменшчыцца час чакання, пакуль пешаход пяройдзе дарогу;
пешаходам не трэба будзе залішне паскарацца, каб паспець на той бок.
пешаходам будзе прасцей ацаніць хуткасць машын.

Лічыцца, што астраўкі бяспекі павышаюць бяспеку на дарозе прыблізна на 1/3
163 views09:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 11:29:49 З 27 ліпеня нарэшце адкрылі рух праз вул. Маладзёжную.

Рух быў забаронены з 6 ліпеня.

Расклад тралейбусаў №7, 9 і 15 можна глядзець на сайце Тралейбуснага ўпраўлення.
174 viewsedited  08:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 16:06:52
Спякотна? У некаторых гарадах праблему гарачыні вырашаюць адмысловымі рамкамі з вадой.

Рамкі распыляюць вадзяны пыл - мінакі могуць прайсці праз іх і асвяжыцца. Асабліва даспадобы дзецям! Ваду з рамак зліваць не трэба, яна выпарваецца.

Напрыклад, у суседнім Беластоку рамкі з вадой на плошчы Rynek Kościuszki уключаюць, калі Т паветра перасягае +28 С

Так горад клапоціцца пра гараджан

На фота - вадзяныя рамкі ў Беластоку і Быдгошчы (Польшча).

#такможна #ідэядлягродна
787 views13:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 18:19:32
102 views15:19
Адкрыць / каментаваць