Get Mystery Box with random crypto!

У Гродне вылучаць паласу для руху грамадскага транспарту П | Urban Hrodna - городская среда Гродно

У Гродне вылучаць паласу для руху грамадскага транспарту

П
акуль толькі ў двух месцах, як эксперымент:
на Румлёўскім праспекце ад абласной ДАІ да Румлёўскага моста,
на вул. Перамогі у бок шклозаводу.

Для маршрутных транспартных сродкаў вылучаюць крайнюю правую паласу. Яна абазначаецца знакам і літарай А на асфальце. У залежнасці ад разметкі іншым транспартным сродкам або зусім забаронена на яе заязджаць , або можна толькі для пасадкі/высадкі пасажыраў, калі пры гэтым яны не замінаюць грамадскаму транспарту.

Такім чынам грамадскі транспарт можа ехаць без перашкодаў і не спазняцца сам - і не замінаць іншым.

Калі ў Гродне эксперымент палічаць паспяховым, яго працягнуць. Напрыклад, асобную паласу будуць закладаць ужо пры праектаванні новых вуліц.

Такія прыярытэтныя палосы - звычайная сусветная практыка. Часам іх аддзяляюць канструкцыйна. У Беларусі іх пачалі рабіць у Мінску з 2011 г. У Полацку такую паласу нават аддзялялі слупкамі. Але мяркуючы па публікацыях у СМІ, за 11 гадоў беларускія кіроўцы так і не перасталі парушаць прыярытэтнасць.

За язду па вылучанай паласе караюць штрафам у 1-5 базавых велічынь, за паркоўку на ёй - 1 базавая велічыня для легкавікоў і 5 - для грузавікоў і аўтобусаў.