Get Mystery Box with random crypto!

Urban Hrodna - городская среда Гродно

Лагатып тэлеграм-канала urbanhrodna — Urban Hrodna - городская среда Гродно U
Лагатып тэлеграм-канала urbanhrodna — Urban Hrodna - городская среда Гродно
Адрас канала: @urbanhrodna
Катэгорыі: Інтэр'ер
мова: беларускі
Падпісчыкі: 748
Апісанне з канала

Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды
Зваротная сувязь: @Urban_to_you

Ratings & Reviews

1.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 3

2022-07-08 20:45:29 З 9 ліпеня ў Гродна змяняецца расклад руху грамадскага транспарту. Новы для аўтобусаў ужо апублікавалі

Таблічкі на прыпынках таксама заменяць, але канцэпцыя рэбусу з пошукам часу па гарызанталях і вертыкалях застанецца. Паглядзелі, як бы яны маглі выглядаць па-іншаму https://telegra.ph/U-Grodne-myanyayuc-rasklad-traspartu-SHto-yashcheh-varta-pamyanyac-kab-іm-bylo-zruchnej-karystacca-07-08
147 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 18:52:25
Кульмінацыя "зручнасці" раскладу на прыпынку

Заўважылі, што не так?

Гадзіны тут вырашылі не пісаць, напэўна, з эканоміі. А адгадванне часу прыбыцця развівае мозг - адны плюсы
79 viewsedited  15:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 18:14:20
Прыпынак “Станцыя Аульс” на вул. Аульскай прыбяруць з маршрута №13

Аўтобус №13 «Аўтавакзал - Могілкі «Аўльс» больш не будзе там спыняцца.

Прыпынак прыбяруць з 1 жніўня “ў мэтах забеспячэння бяспекі перавозак пасажыраў”
169 views15:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 20:38:39 З 6 па 11 ліпеня перакрыюць Пралетарскую.

Аўтобусы №1 и №15 паедуць праз Магістральную і пр. Касманаўтаў.

З 6 па 22 ліпеня перакрываюць частку вул. Маладзёжнай.

Замест яе аўтобусы паедуць праз Дом сувязі, а тралейбусы - праз Перамоганосную і пр. Касманаўтаў. Тут - падрабязней https://telegra.ph/Molodezhnuyu-perekroyut-Kak-poedet-transport-07-05
216 views17:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 19:27:00
У Гродне дабраліся да рэканструкцыі былога скурвена на Васілька, 10 Там з’явяцца аб'екты грамадскага прызначэння з размяшчэннем апартаментаў, памяшканняў бытавога абслугоўвання насельніцтва. Праект прадугледжвае: рэканструкцыю будынкаў са зносам…
247 views16:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 19:25:57 У Гродне дабраліся да рэканструкцыі былога скурвена на Васілька, 10

Там з’явяцца аб'екты грамадскага прызначэння з размяшчэннем апартаментаў, памяшканняў бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Праект прадугледжвае:
рэканструкцыю будынкаў са зносам тэхнічных пабудоў - з увязкай архітэктурнага аблічча з прылеглай шэрагавай гістарычнай забудовай;
падвядзенне цепла- і электрасетак, вады і каналізацыі (альтэрнатыўны варыянт - міні-кацельня на біямасе);
добраўпарадкаванне тэрыторыі, азеляненне;
уладкаванне паркоўкі.

У час працаў абяцаюць захоўваць дрэвы і кусты, або кампенсаваць іх выдаленне

Замоўца і цяперашні ўласнік - ТАА «БелБурБуд». Кампанія выкупіла комплекс у 2020 г. за 900 тыс. р.

Асноўныя памяшканні - былая паліклініка і два лячэбныя корпусы з падваламі - маюць плошчу 500-700 кв. м кожны. Яны збудаваныя ў пач. 1890-х гг. Зараз дом № 8 і №10 аб’яднаныя. Тэхнічныя пабудовы, у тым ліку прахадная, збудаваныя ў савецкі час. Плошча надзела - 0,049 га.

Дом №10 (чырвоны) збудаваны ў 1891 г., гэта прыклад эклектыкі ў ансамблі. Ён належаў лекару Рыгору Варашыльскаму, там быў яго прыватны шпіталь.
З 1911 там вёў прыватную практыку яўрэйскі лекар Хазан Самуэль.
Пасля прыходу савецкай улады дом Варашыльскіх нацыяналізавалі, былы ўласнік стаў галоўным урачом клінікі.
У розны час тут былі радзільня, дзіцячая бальніца, з 1970 - скурна-венералагічны дыспансер.
У 2018 г. дыспансер пераехаў, дом застаўся пуставаць.
Дабрачынная арганізацыя «Карытас» хацела атрымаць яго бясплатна пад пансіянат для сталых людзей, але дамовіцца з уладамі не выйшла.

Было б добра, калі б дом быў адноўлены ў пачатковым выглядзе: вярнуць балконы, ганак і сад ззаду дома, як на старых сямейных фотаздымках, казаў унук ўласніка дома калекцыянер Фелікс Варашыльскі ў 2018 г.

Грамадскія абмеркаванні справаздачы па ўплыве на навакольнае асяроддзе працягнуцца да 30 жніўня.
242 viewsedited  16:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 21:07:52 На Фамічова пабудуюць новы аб'ект грамадскага прызначэння

Да аўкцыёна рыхтуюць два ўчасткі пад будаўніцтва: каля жылога дома №12, побач з парковачнымі месцамі і ўездам у двор, насупраць зялёнай зоны.

Агульная плошча ўчасткаў - 0,1194 га.

Крыніца: Гродзенскі цэнтр нерухомасці
428 views18:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-29 15:08:28 У Гродне мяняюць маршруты двух тралейбусаў і некалькіх маршрутак:

з 2 ліпеня тралейбус №22 з Альшанкі пусцяць па Ажэшкі і Будзёнага.

у Калбасіно і Грандзічы-3 паедуць дзве маршруткі, а №25тк падоўжыць свой шлях па Зарыцы.

Падрабязней пра новыя шляхі транспарту https://telegra.ph/Po-Budennogo-i-Ozheshko-pustyat-trollejbus-a-v-Kolbasino---novye-marshrutki-06-29
434 views12:08
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 12:40:02
Плошчу Тызенгаўза перакрыюць для руху з 27 чэрвеня (сёння, з 14.00) да 3 чэрвеня.

Паркоўка там ў гэтыя дні таксама будзе забароненая.

Крыніца: @grodnoplus
495 viewsedited  09:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-25 16:40:39
Стары замак - у спісе звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва

Пра гэта распавёў начальнік аддзела КДК Гродзенскай вобласці Мікалай Куц. Акрамя замку ў спісе і частка аб'ектаў у Астраўцы, "якія трапілі ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму". На будаўніцтва гэтых аб'ектаў выдзелены не ўсе сродкі.

Усяго ў Гродзенскай вобласці налічылі 220 аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва. З іх 148 прызнаныя даўгабудамі.

Цікава, ці спрабавалі карэктаваць нарматывы незавершанасці па замку з улікам складанасці аб’екта, які патрабуе грунтоўных даследаванняў, а не жорсткага графіку і “хутчэй бы здаць”?
608 views13:40
Адкрыць / каментаваць