Get Mystery Box with random crypto!

У Гродне дабраліся да рэканструкцыі былога скурвена на Васільк | Urban Hrodna - городская среда Гродно

У Гродне дабраліся да рэканструкцыі былога скурвена на Васілька, 10

Там з’явяцца аб'екты грамадскага прызначэння з размяшчэннем апартаментаў, памяшканняў бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Праект прадугледжвае:
рэканструкцыю будынкаў са зносам тэхнічных пабудоў - з увязкай архітэктурнага аблічча з прылеглай шэрагавай гістарычнай забудовай;
падвядзенне цепла- і электрасетак, вады і каналізацыі (альтэрнатыўны варыянт - міні-кацельня на біямасе);
добраўпарадкаванне тэрыторыі, азеляненне;
уладкаванне паркоўкі.

У час працаў абяцаюць захоўваць дрэвы і кусты, або кампенсаваць іх выдаленне

Замоўца і цяперашні ўласнік - ТАА «БелБурБуд». Кампанія выкупіла комплекс у 2020 г. за 900 тыс. р.

Асноўныя памяшканні - былая паліклініка і два лячэбныя корпусы з падваламі - маюць плошчу 500-700 кв. м кожны. Яны збудаваныя ў пач. 1890-х гг. Зараз дом № 8 і №10 аб’яднаныя. Тэхнічныя пабудовы, у тым ліку прахадная, збудаваныя ў савецкі час. Плошча надзела - 0,049 га.

Дом №10 (чырвоны) збудаваны ў 1891 г., гэта прыклад эклектыкі ў ансамблі. Ён належаў лекару Рыгору Варашыльскаму, там быў яго прыватны шпіталь.
З 1911 там вёў прыватную практыку яўрэйскі лекар Хазан Самуэль.
Пасля прыходу савецкай улады дом Варашыльскіх нацыяналізавалі, былы ўласнік стаў галоўным урачом клінікі.
У розны час тут былі радзільня, дзіцячая бальніца, з 1970 - скурна-венералагічны дыспансер.
У 2018 г. дыспансер пераехаў, дом застаўся пуставаць.
Дабрачынная арганізацыя «Карытас» хацела атрымаць яго бясплатна пад пансіянат для сталых людзей, але дамовіцца з уладамі не выйшла.

Было б добра, калі б дом быў адноўлены ў пачатковым выглядзе: вярнуць балконы, ганак і сад ззаду дома, як на старых сямейных фотаздымках, казаў унук ўласніка дома калекцыянер Фелікс Варашыльскі ў 2018 г.

Грамадскія абмеркаванні справаздачы па ўплыве на навакольнае асяроддзе працягнуцца да 30 жніўня.