Get Mystery Box with random crypto!

“Экаманіторынг” запрашае на «River Cleanup» У час акцыі* раза | Urban Hrodna - городская среда Гродно

“Экаманіторынг” запрашае на «River Cleanup»

У час акцыі* разам можна будзе прыбраць смецце ў ваколіцах Юбілейнага возера.

А таксама:
стварыць эксперыментальную пляцоўку і засеяць яе насеннем газонных траваў, сумесямі палявых кветак і прафесійным газонам з сумесі траваў і кветак. На ёй будуць вывучаць магчымасці такога азелянення ў горадзе як альтэрнатывы звычайным газонам
збудаваць “гасцёўню” для насякомых,
зрабіць і павесіць борць для пчолаў - гэта дапаможа захаваць іх папуляцыю паблізу горада
паслухаць прэзентацыі ад гродзенскіх ініцыятыў,
дзецям - паўдзельнічаць у “Экаквэсце”.

Месца: фермерская гаспадарка "Сядзіба Юбілейная" (каля старога млына паблізу Юбілейнага возера).
Час: 5 чэрвеня, 12:00.

*акцыя пройдзе пры падтрымцы Мінпрыроды.

«River Cleanup» - сусветная акцыя. Да яе можна далучыцца і самастойна: сабраць смецце каля любога вадаёму, пасартаваць і выкінуць у адпаведныя кантэйнеры, зрабіць фота/відэа і размясціць у сеціве з хэштэгам #rivercleanup