Get Mystery Box with random crypto!

Перарабіць, а не руйнаваць Казармы на Шчорса прадалі і пераб | Urban Hrodna - городская среда Гродно

Перарабіць, а не руйнаваць Казармы на Шчорса прадалі і перабудуць пад сучаснае жытло

Былыя ваенныя казармы XIX ст. на вул. Шчорса, 2 і 4 прадалі фірме “Палессежылбуд" з Брэста.

Казармы ахоўваюцца як шэраговая гістарычная забудова, таму фасады мяняць забаронена.

Жытло плануюць арыентаваць на “маладых пакупнікоў” (цікава, сталым людзям забароняць купляць? )

Унутраны дворык будзе закрытым для аўто - там зробяць дзіцячыя пляцоўкі і зоны адпачынку

Суседзі - дзейсная ваенная частка ўнутраных войскаў. Пакупнік мусіць адмежавацца ад яе двухметровым плотам.

Два іншыя будынкі казармаў пасля доўгіх спробаў прадалі ў 2017. Зараз там гандлёвы цэнтр Kazzarma Mall - таксама варыянт адаптацыі і выкарыстання спадчыны.

Казармы на Шчорса (“аляксандраўскія казармы”) лічаць адным са старэйшых ваенных гарадкоў на тэрыторыі Беларусі. У міжваенны час тут месціўся польскі 71-ты Лідскі пяхотны полк імя Нарбута. У час другой сусветнай - лагер для савецкіх ваеннапалонных. Пасля - вайсковыя інтэрнаты.