Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 28

2021-09-04 11:14:27
Надвор'е радуе і гэтыя выхадныя будуць сонечнымі

Запрашаем усіх у “Вялікім княстве Сула” Вас чакае цікавая экскурсійна-забаўляльная праграмма з майстар-класамі!
688 views08:14
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 13:21:37
855 год таму назад па просьбе Еўфрасінні Полацкай Крыж вырабіў мясцовы майстар Лазар Богша

Вядома, што у Крыжа была кіпарысавая падстава, у якой былі закладзены часціцы святых: кроў Хрыстова, частка труны гасподняга і дамавіны Багародзіцы, часціцы мошчаў святых Панцеляймона і Стэфана, кроў святога Дзмітрыя.

Упрыгожвалі Крыж надпісы і лікі святых з Новага Запавету! А яго вышыня складала амаль 52 сантыметры

З інсталяцыяй Крыжа Ефрасінні Полацкай, як сімвала згоды і міру , можна пазнаёміцца ​​ў Суле Крыж узвышаецца на каменным пастаменце на плошчы
338 views10:21
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 11:38:50
Запрашаем зазірнуць у музей тэатра і батлейкі і паслухаць міні-экскурсію пра тэатральны рух на Беларусі , а таксама акунуцца ў чароўны свет цацак

Батлейка — краіна лялек , якія ажываюць у руках майстра-казачніка
497 views08:38
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 19:47:44
Усёвідушчае вока (ці прамяністая дэльта) — вока , упісанае ў трохкутнік . Вядомы многім масонскі сімвал!

Але ці масонскі ён на самой справе
Давайце даведаемся на відэа

А каб пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй масонства, прыязджайце ў Сулу
891 views16:47
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 12:12:45
Вось і настаў апошні дзень лета 2021 , якое было напоўнена самымі яркімі момантамі!

За гэтыя тры сонечныя месяцы ў «Вялікім Княстве Сула» адкрыліся
Ратуша
Музей тэатра і батлейкі
Музей бортніцтва
Унутраны дворык замка
Вежа і камень караля Міндоўга

З Вамі мы праводзілі
Купальскія і Дзіцячыя ўік-енды ў Суле

Адзначылі разам знамінальнае
свята «15 год разам»

А таксама павесяліліся і прымалі ўдзел у
«Шатландскіх Забавах»

Дзякуй, шаноўныя госцейкі, што правялі гэтае лета з намі!
544 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 11:19:03
Зазірнулі ў майстэрню ткацтва і даведаліся аб цікавых фактах пра лён

Вы таксама можаце праверыць свае веды Для гэтага спыніце відэа пакуль ідзе таймінг і паспрабуйце адказаць на пытанне , пасля націсніце на плэй і праверце адказ

Дзяліцеся ў каментарыях, на якія пытанні Вы ведалі адказы, а што для Вас было невядома
310 views08:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-29 11:39:09
У сярэднявеччы ратуша з'яўлялася прыкметай гарадскога самакіравання! Традыцыйна будынак узводзіўся з вежамі, на якіх размяшчаўся гадзіннік або званы

Пачынаючы з XIV стагоддзя гарады атрымлівалі магчымасць самакіравання дзякуючы Магдэбургскаму праву

Першым сярод беларускіх гарадоў Магдэбургскае права атрымала Бярэсце ў 1390 г.

Паважаныя госці, запрашаем Вас пазнаёміцца ​​з новай экспазіцыяй ратушы «Вялікага Княства Сула»
321 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2021-08-28 12:40:59
Куранты сульскай Ратушы адлічваюць ход часу , сімвалізуючы яго плынь!

Спыніцеся на хвіліну і задумайцеся пра самае галоўнае ў вашым жыцці
508 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-28 12:27:42
У нас у гасцях як заўсёды ўтульна і Вас чакаюць розныя цікавасці
519 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-28 10:57:28
Надвор’е сёння спраўднае, восеньскае, але гэта не прерашкода нашай сустрэчы з Вамі!

Запрашаем усіх у госці знаёміцца ​​з гісторыяй сваёй краіны і частавацца зёлкавай гарбатай

Верш: Ты пакліч мяне. Пазаві...
Аўтар: Яўгенія Янішчыц
579 views07:57
Адкрыць / каментаваць