Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 20

2021-11-22 12:05:52
Бульбафэст прайшоў цудоўна

Дзякуй нашым шаноўным госцейкам за шчырасць усмешак, энтузіязм і яркія эмоцыі

Без Вас не адбылося б гэтае свята і выходныя не былі б такімі вясёлымі!
248 viewsedited  09:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 10:34:45
Вось так учора прайшло спаборніцтва на лепшы бульбяны пірог

А сёння мы чакаем у госці новых удзельнікаў з іх смачнымі стравамі

Каб прыняць удзел у кулінарным спаборніцтве, прыгатуйце і прывязіце свой бульбяны пірог у Сулу

у 14:15 - 14:45 запрашаем прадэманстраваць свае кулінарныя навыкі Пераможца атрымае памятны падарунак

ПАЧАТАК БУЛЬБАФЭСТА У 13:00

Для Вас у праграме: спеўкі, танцы, гульні ад сульскіх музыкаў і забаўкі ад вядоўцы, а таксама выпяканне самага вялікага ў Беларусі драніка (памерам больш за 2 метры)

Чакаем усіх у Суле
315 viewsedited  07:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 21:43:05
Самыя вясёлыя гульні для самых актыўных і пазітыўных гасцей

Далучайцеся да свята заўтра

У праграме спеўкі , танцы , гульні ад сульскіх музыкаў і забаўкі ад вядоўцы : “Бульба шашкі”, “Бульба більярд”, “Бульба гольф”, “Картапляны тузін”, “Скульптар”, “Шпаркі пан” і іншае!
510 views18:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 18:50:01
Вось так сёння мы з шаноўнымі госцейкамі выпякалі дранік памерам больш за 2 метры , а пасля разам частаваліся ім з зелкавай гарбатай

Кожны, хто таксама жадае паспрабаваць найсмачнейшы дранік з гарбатай чакаем Вас заўтра ў госці
556 views15:50
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 15:57:25
Весялімся з нашымі госцекамі! Хутка будзем пячы вялікі дранік

Хто сёння не паспявае далучыцца да нас, чакаем Вас заўтра

13:00 — Галоўны садоўнік-агароднік і вядоўца Вялікага Княства Сула - пан Базыль Садавіна агучвае праграму і робіць абвесткі-заклікі да гасцей

13:45-13:50 — Распачынаем Бульба-Фэст

13:50-14:15 — Спеўкі, танцы, гульні ад сульскіх музыкаў

14:15-14:45 — Забаўкі ад вядоўцы
• Спаборніцтва на бульбяную страву сярод наведвальнікаў
• “Бульба шашкі”
• “Бульба більярд”

14:45-15:10 — Спеўкі, танцы, гульні ад сульскіх музыкаў

15:10 – 15:45
• “Бульба гольф”
• “Картапляны тузін”
• “Скульптар”
• “Шпаркі пан”

15:45-16:45 — Кульмінацыя свята

• Выпяканне самага вялікага ў Беларусі драніка памерам больш за 2 метры
• Частаванне дранікам і духмянай гарбатай
• “Віктарына/загадкі”

Завітвайце
565 views12:57
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 12:11:20
Сёння Бульбафэст у «Вялікім княстве Сула» Чакаем ўсіх аматараў бульбы на свяце

Пачатак у 13.00

Для Вас:

Спеўкі, танцы, гульні ад сульскіх музыкаў

Забаўкі ад вядоўцы: “Бульба шашкі”, “Бульба більярд”, “Бульба гольф”, “Картапляны тузін”, “Скульптар”, “Шпаркі пан” і іншае

Спаборніцтва сярод наведвальнікаў Сулы на лепшы бульбяны пірог Пераможца атрымае памятны падарунак

Кульмінацыяй свята стане выпяканне і частаванне ўсіх наведвальнікаў дранікам памерам больш за 2 метры з зелкавай гарбатай

Нам патрэбна ваша дапамога і падтрымка пры выпяканні самага вялікага драніка

Свята адбудзецца пры любым надвор'і

Экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 18:00, рэстаран працуе да 21:00.

Уваходны квіток на тэрыторыю парка:
• наведванне для гасцей — 20 руб,
• наведванне для сяброў-падпісчыкаў — 15 руб,
• дзеці 7-17 год — 10 руб,
• дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды 1-2 гр. — уваход вольны.
43 viewsedited  09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 12:12:14
Сёння Дзень нараджэння ў аўтара ідэі і праекта адраджэння Парка гісторыі «Вялікае княства Сула» Андрэя Запольскага

Ад усёй душы і з найлепшымі пажаданнямі віншуем са святам!

Жадаем шчасця і пазітыву , яркіх падзей , здароўя , рэалізацыі ідэй і задуманых планаў , поспеху , незабыўных уражанняў і толькі шчаслівых выпадкаў , новых перспектыў і перамог

Дзякуй Вам за аднаўленне з руін гісторыі цудоўнага месца і стварэнне ўнікальнага Парка гісторыі «Вялікае княства Сула»

Так, праект дае магчымасць кожнаму турысту азнаёміцца ​​з асновамі беларускай гісторыі і асаблівасцямі беларускай культуры
517 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 14:20:42
Бульбафэст у «Вялікім княстве Сула» 20 і 21 лістапада

ТАЙМІНГ 
 
13:00 — Галоўны садоўнік-агароднік і вядоўца Вялікага Княства Сула - пан Базыль Садавіна агучвае праграму і робіць абвесткі-заклікі да гасцей

13:45-13:50 — Распачынаем Бульба-Фэст

13:50-14:15 — Спеўкі, танцы, гульні ад сульскіх музыкаў

14:15-14:45 — Забаўкі ад вядоўцы
• Спаборніцтва на бульбяную страву сярод наведвальнікаў
• “Бульба шашкі”
• “Бульба більярд”

14:45-15:10 — Спеўкі, танцы, гульні ад сульскіх музыкаў

15:10 – 15:45
• “Бульба гольф”
• “Картапляны тузін”
• “Скульптар”
• “Шпаркі пан”

15:45-16:45 — Кульмінацыя свята

• Выпяканне самага вялікага ў Беларусі драніка памерам больш за 2 метры
• Частаванне дранікам і духмянай гарбатай
• “Віктарына/загадкі”

Нас чакаюць цудоўныя выхадныя! Завітвайце

* У праграме магчымы змены
303 viewsedited  11:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 12:52:42
СПАБОРНІЦТВА НА ЛЕПШЫ БУЛЬБЯНЫ ПІРОГ

Калі Вы любіце гатаваць , цікавіцеся беларускай кухняй і ведаеце самы смачны рэцэпт бульбянога пірага, то гэта спаборніцтва абавязкова Вам спадабаецца

У гэтыя выхадныя
20 і 21 лістапада
у «Вялікім княстве Сула» Бульбафэст

У 14:15 - 14:45 сярод наведвальнікаў Сулы адбудзецца спаборніцтва на лепшы бульбяны пірог

Кожны жадаючы можа прадэманстраваць свае кулінарныя навыкі

Каб прымаць удзел:

Прыгатуйце і прывязіце свой бульбяны пірог у Сулу

Спаборніцтва адбудзецца з удзелам мінімум 5 чалавек
Повар вызначыць лепшых удзельнікаў па знешнему выгляду пірага і па смаку
Пераможца атрымае памятны падарунак

Запрашаем усіх на свята
616 views09:52
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 11:02:47
Пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй Беларусі і выдатнымі дзеячамі краіны заўсёды магчыма ў “Вялікім княстве Сула”

Адной з такіх асоб з’яўляецца Леў Сапега — канцлер ВКЛ, які ўвайшоў у гісторыю Беларусі як выдатны дзяржаўны дзеяч

Экспазіцыя прадстаўлена ў Ратушы Завітвайце
547 views08:02
Адкрыць / каментаваць