Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 23

2021-10-24 12:03:32
Сябры , будзьце ўважлівы да слоў , бо яны маюць магічную сілу І абавязкова завітвайце ў госці да вядунні-знахаркі
581 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 11:03:45
Добрай раніцы , даражэнькія госцейкі!

Жадаем Вам сонечнага дня і чакаем у госці ў “Вялікім княстве Сула”

Акуніцеся ў чароўны мір гісторыі саёй краіны

Сёння і заўтра экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 18:00, рэстаран працуе да 21:00.

Квіткі для падарожжа набываюцца на ўваходзе ў парк:
• наведванне для гасцей — 20 руб,
• наведванне для сяброў-падпісчыкаў — 15 руб,
• дзеці 7-17 год — 10 руб,
• дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды 1-2 гр. — уваход вольны.

Таксама на ўваходзе Вы атрымліваеце карту з раскладам усіх экскурсій і інтэрактываў і самастойна выбіраеце шлях свайго падарожжа!

Адправіцца на экскурсіі ў музеі ці на козатэрапію , пракаціцца на брычцы ці драккары , паслухаць міні-канцэрт фісгармоніі і дуды ці іншае вырашаць Вам
336 views08:03
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 17:33:11 У музеях “Вялікага княства Сула” Вас чакаюць цікавыя экспазіцыі

Так, наведаўшы замак, Вы пазнаёміцеся з экспазіцыяй

Міндоўг — першы князь Вялікага княства Літоўскага, першы і апошні кароль Літвы і каралева Марта — яго жонка.

А ў музеі адукацыі сустрэнеце экспазіцыі з наступнымі асобамі

Ефрасіння Полацкая — манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца.

Казімір Семяновіч — ваенны кароннага войска Рэчы Паспалітай, збройнік, ваенны інжынер, артылерыст.

Эмілія Плятэр — графіня, збіральніца беларускага фальклору.

І іншымі славутымі асобамі, якія таксама знаходзяцца тут

У сульскай ратушы Вас чакае экспазіцыя

Леў Сапега — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

А завітаўшы ў каралеўскую асамблею, Вы сустрэнеце экспазіцыю:

Стэфан Баторый — кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Запрашаем у Сулу

З серады па пятніцу экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 17:30, рэстаран працуе да 21:00.

У выхадныя дні экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 18:00, рэстаран працуе да 21:00.
508 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 17:33:10
500 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 18:19:47
Завіталі ў майстэрню ткацтва і даведаліся з якіх раслін раней нашы продкі рабілі ніткі
460 views15:19
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 13:03:05
Унікальны экспанат Куфар для адзежы пані Стэфані — служанкі Ленскіх — з сапраўднымі рэчамі ўладальніцы Якія з’яўляюцца часткай найцікавейшай экспазіцыі ў музеі Ленскіх
203 viewsedited  10:03
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 18:02:14
Шаноўныя нашы жанчыны , віншуем з Сусветным днём жаночага шчасця!

Мы заўсёды рады бачыць Вашы ўсмешкі і дарыць пазітыўныя эмоцыі

І ў гэты цудоўны дзень жадаем Вам, сапраўднага шчасця , бадзёрасці і здароўя , няхай у жыцці будзе больш яркіх і добрых момантаў
320 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 13:19:51
“Валенки да валенки, ой, да не подшиты стареньки” спяваецца ў вядомай песні

Мы завіталі ў шапавальню і даведаліся цікавыя факты аб валенках
639 views10:19
Адкрыць / каментаваць
2021-10-16 12:58:43
У Суле восень па-асабліваму чароўная Чакаем Вас у госці

Верш: Малюе восень
Аўтар: Ларыса Геніюш
Чытае: Ганна Несцяровіч
128 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 20:09:58
План для цудоўных выхадных з сям'ёй — падарожжа ў Сулу

За 49 кіламетраў ад сталіцы размешчана “Вялікае княства Сула”

На ўваходзе Вы атрымліваеце карту з раскладам усіх экскурсій і інтэрактываў

І далей самастойна вызначаеце зручны для вас план знаёмства з Сулой:
Завітваеце ў музеі і слухаеце цікавыя экскурсіі
Прымаеце ўдзел у майстар-класах
Знаёміцеся з нашымі пухнатымі сябрамі катамі і козачкамі
Катаецеся на брычцы і драккары
Глядзіце спектакль Батлейкі
Частуецеся беларускімі стравамі ў рэстаране «Пан Старкі» і на фуд-корце, прымаеце ўдзел у дэгустацыях
І шмат іншае для Вас у Суле

Экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 18:00, рэстаран працуе да 21:00.

Уваходны квіток на тэрыторыю парка:
• наведванне для гасцей — 20 руб,
• наведванне для сяброў-падпісчыкаў — 15 руб,
• дзеці 7-17 год — 10 руб,
• дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды 1-2 гр. — уваход вольны.

Чакаем у госці!
203 views17:09
Адкрыць / каментаваць