Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 26

2021-09-25 10:42:39
Халодная восень? Даждлівае надвор’е? Сумны настрой? Не, не чулі! У Суле заўсёды ўтульна і весела

Гарбата на зёлках з мёдам , цікавыя экскурсіі ў музеях , дэгустацыя старкі і танцавальныя майстар-класы

Гэта зарадзіць Вас энергіяй і не дазволіць мёрзнуць і сумаваць у такое надвор'е
378 views07:42
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 13:52:16
Сула — тэрыторыя беларускай мовы

Экскурсіі ў этнічным парку гісторыі Беларусі праводзяцца на беларускай мове Таксама ёсць магчымасць замовіць экскурсіі на рускай, французскай, англійскай мовах

Верш: Родная мова
Аўтар: Пімен Панчанка
Чытае: Віталь Карпанаў
356 views10:52
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 13:36:34
Знаёмцеся, Марта - Каралева ВКЛ , жонка Міндоўга

Марта была мудрай жанчынай, якая кансультавала свайго мужа па палітычных пытаннях

У 1251 годзе Міндоўг і Марта былі ахрышчаны паводле каталіцкага абраду . А праз два гады, у 1253 годзе, — каранаваны як кароль і каралева Літвы!

Пра жыццё Марты напісана няшмат. Вядома, што яна была другой жонкай Міндоўга і нарадзіла яму чатырох дзяцей: сына Войшалка, сыноў Рукеля і Репиха, і дачку Рамуне.

Запрашаем усіх у Сулу на новую экспазіцыю!
541 views10:36
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 15:54:44
Восень - час паклапаціцца пра сваё здароўе!

Лекавыя расліны
павышаюць імунітэт
прадухіляюць сезонныя інфекцыйна-запаленчыя захворванні
аднаўляюць арганізм пасля перанесеных прастудных хвароб.

І вось спіс траў, якія дапамогуць Вам умацаваць імунітэт:

Іван-чай
Рамонкі
Шыпшыннік
Шалфей
Меліса лекавая
Кветкі бузіны чорнай
Календула ў выглядзе настоек
Кара каліны звычайнай

Набыць натуральныя чаі можна ў Суле ў Аптэцы Зёлкі
524 views12:54
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 17:04:15
У «Каралеўскай асамблеі» ў Суле знаходзіцца галерэя шляхецкіх гербаў

Завітваце, каб знайсці сваё прозвішча і фамільны герб
140 viewsedited  14:04
Адкрыць / каментаваць
2021-09-20 11:47:17
Валянне воўны - тэхніка рукадзелля , у працэсе якой ствараюцца дэкаратыўныя вырабы , аксэсуары , цацкі і іншае!

Паназіраць за займальным творчым працэсам і даведацца пра тонкасці працы можна ў шапавальне
576 views08:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-19 11:05:15
Наперадзе нас чакае працоўны тыдзень , а сёння ёсць час назапасіцца сіламі і энергіяй на буднія дні!

Чакаем усіх у госці
356 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2021-09-18 09:20:13
Вось і надыйшлі выхадныя Запрашаем у «Вялікае княства Сула»

Вас чакаюць: больш за 25 музеяў, дэгустацыі, катанне на брычцы і драккары, удзел у майстар-класах, прагляд спектакля і шмат іншае!

Экскурсійнае абслугоўванне з 10:30 да 18:30, рэстаран працуе да 21:00.

На ўваходзе Вы атрымліваеце карту з раскладам усіх экскурсій і інтэрактываў.

Верш: Родныя вобразы
Аўтар: Якуб Колас
474 views06:20
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 10:58:40
Мы так рады бачыць усмешкі і чуць дзіцячы смех у парку!

Нашы маленькія госці могуць не толькі пазнаёміцца ​​з гісторыяй краіны , але і паактыўнічаць на дзіцячай пляцоўцы
174 views07:58
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 13:48:06
«Балван, драўляная галава»

Ці ведаеце вы адкуль пайшоў гэты выраз Адказ на відэа , падрабязнасці - у шапавальні
252 views10:48
Адкрыць / каментаваць