Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 24

2021-10-14 15:36:59
Віншуем Вас, нашы дарагія матулі, з Днём маці!

Жадаем Вам моцнага здароўя , шчасця , гармоніі , выканання самых запаветных жаданняў

Няхай спагадлівае мацярынскае сэрца заўсёды спакойна б’ецца ў такт радасці
405 views12:36
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 19:38:25
Сябры-падпісчыкі, нагадваем Вам, што ў Instagram зараз праводзіцца ФОТАКОНКУРС «ВОСЕНЬ У СУЛЕ»

Каб прыняць удзел:
Зрабі кастрычніці фотаздымак у Суле
Размясці яго на сваёй старонцы ў Instagram з хэштэгам #sulaoctober
Атрымай магчымасць выйграць квіткі на дваіх у «Вялікае княства Сула»

ЛЕПШЫЯ ФОТАЗДЫМКІ КАНКУРСАНТАЎ БУДУЦЬ РАЗМЕШЧАНЫ Ў САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ СУЛЫ

Дзякуй за цудоўныя фотаздымкі нашым удзельнікам: @galinka_lazovskaya @vladimirchekan @dashika1992 @yana.patchina @oksana_o_v @vika.emelyanenko
584 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 16:53:48
Народныя песні і танцы - люстэрка паўсядзённага жыцця людзей з розных куткоў света

Мы з нашымі госцейкамі на OCTOBERFEST прынялі ўдзел у майстар-класе па баварскіх танцах і на славу патанчылі разам

А які Ваш любімы танец
329 views13:53
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 11:15:29
Гэтыя цудоўныя выхадныя мы правялі з нашымі госцейкамі на SULA OCTOBERFEST

Дзякуй Вам, што завіталі да нас на свята, весяліліся разам з намі і прымалі актыўны ўдзел у інтэрактывах

Дзяліцеся сваімі ўражаннямі!
537 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-10 10:34:24
SULA OCTOBERFEST ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Конкурсы і спаборніцтвы , дэгустацыя , традыцыйная жывая музыка і танцы , майстар-клас і выпяканне хмельнай смажні са скваркамі і каўбаскамі — усё гэта для Вас, нашы шаноўныя госцейкі, у «Вялікім княстве Сула»

Пачатак OCTOBERFEST у 14.00

• парк працуе з 10.00
• экскурсійнае абслугоўванне з 10.30 да 18.30
• рэстаран працуе да 21.00

Уваходны квіток на тэрыторыю парка:
• наведванне для гасцей — 20 руб,
• наведванне для сяброў-падпісчыкаў — 15 руб,
• дзеці 7-17 год — 10 руб,
• дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды 1-2 гр. — уваход вольны.
525 views07:34
Адкрыць / каментаваць
2021-10-09 14:56:25
OCTOBERFEST У СУЛЕ

Весялімся разам з нашымі дарагімі госцейкамі

Удзельнічаем у конкурсах , частуемся разнастайнымі беларускімі стравамі і напоямі з хмелю , слухаем музыку , прымаем удзел у майстар-класах па баварскіх танцах і шмат іншае!

Завітвайце
533 views11:56
Адкрыць / каментаваць
2021-10-09 09:20:30
ФОТАКОНКУРС «ВОСЕНЬ У СУЛЕ»

КАБ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ:
падзяліцеся сваёй творчай працай на старонцы ў Instagram
адзначце профіль @parksula.by
пастаўце хэштэг #sulaoctober

Фотаздымак павінен быць зроблены ў Суле гэтай восенню
На фота можаце быць Вы/Вашы сябры ці проста прыгожыя пейзажы парку
1 ўдзельнік — 1 фотаздымак

У канцы кастрычніка мы разам з нашымі сябрамі-падпісчыкамі абярэм пераможца

КОНКУРС ПРОЙДЗЕ Ў ТРЫ ЭТАПЫ:
этап — разам з камандай Сулы мы абярэм лепшыя фотапрацы.
этап — яны будуць выстаўлены на галасаванне.
этап — фотаздымкі, якія набяруць большую колькасць галасоў - выйдуць у фінал і таксама будуць выстаўлены на галасаванне.

Размяшчаць фота для ўдзелу ў конкурсе можна да 31 кастрычніка

2 этап адбудзецца 2 лістапада, 3 этап — 3 лістапада

Пераможца атрымае квіткі на дваіх у «Вялікае княства Сула»

ЛЕПШЫЯ ФОТАЗДЫМКІ КАНКУРСАНТАЎ БУДУЦЬ РАЗМЕШЧАНЫ Ў САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ СУЛЫ
631 views06:20
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 12:37:56
Ужо на гэтых выходных мы сустрэнемся з Вамі на SULA OCTOBERFEST

парк працуе з 10.00
экскурсійнае абслугоўванне з 10.30 да 18.30
рэстаран працуе да 21.00

Пачатак OCTOBERFEST у 14.00

Будзем разам прымаць удзел у цікавых конкурсах ад вядоўцы , атрымліваць падарункі , дэгуставаць разнастайныя беларускія стравы і напоі з хмелем ад гасцей, спяваць і танчыць

Кульмінацыей свята стане выпяканне хмельнай смажні са скваркамі і каўбаскамі

Нагадваем, пры браніраванні пражывання на SULA OKTOBERFEST зніжка 10% на гатэлі:
BOUTIQUE HOTEL
ДОМ АКАНОМА

ТАКСАМА ПРЫМАЙЦЕ ЎДЗЕЛ У ФОТАКОНКУРСЕ «ВОСЕНЬ У СУЛЕ»

зрабіце восеньскі фотаздымак у Суле
апублікуйце яго ў Instagram
пастаўце хэштэг #sulaoctober

У канцы месяца з дапамогай галасавання вызначым лепшыя творчыя працы Пераможца выйграе падарожжа ў Сулу
719 views09:37
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 12:43:56
Добрыя навіны

Кастрычніцкія зніжкі

Пры браніраванні пражывання на SULA OKTOBERFEST зніжка 10% на гатэлі:

BOUTIQUE HOTEL
ДОМ АКАНОМА

Правядзіце гэтыя выходныя разам з блізкімі ў Суле
510 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 09:59:24
Запрашаем усіх на OCTOBERFEST у Сулу

І з такой нагоды аб'яўляем

РОЗЫГРЫШ ПАДАРОЖЖА ДЛЯ ЎСЁЙ СЯМ’І Ў «ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА»

Каб выіграць квіткі заходзіце на нашу старонку ў Instagram https://www.instagram.com/p/CUsVvMdou2b/?utm_medium=copy_link

Умовы розыгрыша простыя

Удзельнічайце! І можа, менавіта Вам пашанцуе
577 views06:59
Адкрыць / каментаваць