Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-16 10:07:09
У век мэссэнджэраў і інтэрнэту людзі пачынаюць забываць, што існуе пошта, дзе можна адправіць ліст па-старому — канвертам, запоўніўшы адрас ад рукі

Сябры, запрашаем наведаць сапраўдную Паштовую станцыю ў Суле і праз прызму гістарычнага часу даслаць эксклюзіўную паштоўку-паведамленне ў любую краіну свету.
 
Таксама на Паштовай станцыі праходзяць міні-экскурсіі, дзе можна пазнаёміцца з цікавымі фактамі пра пошту Беларусі.
2.4K viewsedited  07:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-13 06:00:48
Ранішні суботні напамін: трэба добра адпачыць у "Вялікім Княстве Сула"!

На тэрыторыі Парка гісторыі Вы знойдзеце:
- Запольскі замак і гатычны квартал з Ратушай, ганчарняй, кузняй;
- беларускае мястэчка з Шапавальняй, старажытнай аптэкай, яўрэйскай лаўкай;
- лялечны тэатр "Батлейка";
- адзіную ў свеце конную чыгунку;
- паштовую станцыю;
- бровар, стайню і яшчэ шмат цікавых экспазіцый і пляцовак.

А таксама:
- фудкорт і рэстаран;
- гатэлі і домікі.

Запрашаем!
3.2K views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 06:01:55
Міжнародны дзень моладзі адзначаецца штогод 12 жніўня.

Мы ўпэўнены, маладосць — гэта стан душы, які трэба падтрымліваць! Яркімі эмоцыямі, цікавымі падзеямі, захапляльнымі падарожжамі .

Таму зараз жа заплануйце сабе крутыя выходныя ў "Вялікім Княстве Сула"! Экскурсіі, майстар-класы, катанні на дракары і брычцы, гульні, спевы — мы зробім усё, каб Вашы вочы ззялі ад шчасця, а душа адчувала сябе маладой .
2.8K views03:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-11 08:48:01
Жнівень — гэта выдатны час, каб вызначыць сабе некалькі дзён адпачынку і па-сапраўднаму расслабіцца на ўлонні прыроды!

"Вялікае Княства Сула" — тое месца, дзе можна запаволіцца, адчуць сваё адзінства і згоду з навакольным светам, а таксама акунуцца ў непаўторную гісторыю.

Мы аднавілі гэта месца з руін і штодня беражліва даглядаем яго. Прыязджайце ў госці!
2.6K views05:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 06:01:00
Макавей, Макаўе, Спас Мядовік — так нашы продкі называлі першы Мядовы Спас .

13 і 14 жніўня "Вялікае Княства Сула" запрашае ўсіх нацешыцца добрым настроем, гульнямі ды забавамі і, вядома, пачастававацца сапраўднай мядовай гарбаткай!

Пачатак тэматычнай праграмы "Пчолкі гудуць, мядок нясуць"— у 14.00.
2.8K viewsedited  03:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-06 11:30:27
Давайце зазірнём у Сулу з вышыні птушынага палёту!
2.9K viewsedited  08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-06 06:00:20
Вось так весела і з задавальненнем адпачываюць нашы госцейкі.

Далучайцеся! 6 і 7 жніўня ў "Вялікім Княстве Сула" пройдуць тэматычныя выходныя "Паштовыя прыпынкі мінулага".
2.8K views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-05 06:00:58
Усяго 49 км ад Мінска — і вы ўжо ў новым свеце, дзівосна прыгожым і захапляльным, дзе ажывае гісторыя і аднаўляецца сувязь з мінулым.

Чакаем Вас у "Вялікім Княстве Сула"!

- - Бліжэйшыя падзеі - -
6 і 7 жніўня — тэматычныя выходныя "Паштовыя прыпынкі мінулага".
2.7K views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 06:02:13
Адчуйце сябе сапраўднымі спадарамі і спадарынямі — пакатайцеся на брычцы!

А таксама зазірніце на сульскую стайню, дзе прадстаўлена цікавая экспазіцыя і адпачываюць нашы коні .

Запрашаем!
2.5K views03:02
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 06:01:45
Давайце сёння адправімся ў віртуальнае падарожжа па "Вялікаму Княству Сула" і зазірнем туды, адкуль усё і пачалося!

Паглядзіце на стаянку першабытных людзей.

Пляцоўка з’явілася ў нас не проста так. Менавіта на гэтым беразе ракі Сула былі праведзены раскопкі і знойдзены рэшткі жыцця і дзейнасці першабытных людзей.

А працягнуць экскурсію і даведацца яшчэ больш цікавых фактаў можна ў рэальнасці! Чакаем у госці з серады па нядзелю з 10.00!
1.1K views03:01
Адкрыць / каментаваць