Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2022-02-08 06:00:20
Ужо задумваліся, як правесці самы рамантычны дзень у годзе? З 12 па 13 лютага "Вялікае Княства Сула" запрашае:

палюбавацца зімовымі відамі на аглядных экскурсіях па тэрыторыі комплекса;
весела патанчыць пад старажытныя беларускія матывы;
прызнацца ў сваіх пачуццях падчас вячэры пад рамантычныя гукі скрыпкі ў рэстаране «Пан Старкі»;
адпачыць пасля насычанага дня ў адным з нашых гатэляў (зніжка 20%, сняданак уключаны, уваходны квіток у падарунак для ўсіх пражываючых);
таксама для ўсіх закаханых мы падрыхтавалі рамантычны сюрпрыз у нумарах гатэляў.
398 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 06:00:20
Мы часта віншуем вас са святамі, але галоўнае свята - быць побач з вамі, паважаныя госці!
Вяселле , карпаратыў або Дзень нараджэння : мы будзем рады правесці разам шчаслівыя моманты жыцця ў «Вялікім Княстве Сула».

Чароўная атмасфера шляхецкага маёнтка , смачная ежа , беларуская інструментальная музыка : гэта толькі малая частка таго, што вас чакае!

Даведацца больш падрабязную інфармацыю і забраніраваць праграму можна па тэлефонах:

+375 (44) 544-54-51
+375 (33) 644-54-51
293 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 08:44:22
Згубіўся добры настрой? Сёння ён абавязкова знойдзецца, бо 4 лютага — Дзень добрага настрою!

Як святкаваць?
Палюбавацца зімовымі краявідамі Сулы,
паслухаць беларускія музычныя інструменты,
пагладзіць ката Бегемота,
з'есці дранікі ў рэстаране "Пан Старкі" альбо атрымаць асалоду ад сульскіх дэсертаў,
выспацца ў любым з нашых гатэляў (зніжка 20%, сняданак уключаны, уваходны квіток — у падарунак).

З такімі планамі на выходныя любы дзень можа стаць святам добрага настрою!

Запрашаем!
375 views05:44
Адкрыць / каментаваць
2022-02-03 13:18:40
"Масленічныя забавы" ў "Вялікім Княстве Сула"

5, 6, 7, 8 і 13 сакавіка будзем разам праганяць зіму і клікаць вясну, танчыць і спяваць, частавацца блінамі, а таксама ўдзельнічаць у традыцыйных масленічных гульнях і забавах.

Не абыдзецца і без выпякання вялізнага двухмятровага сульскага бліна.

Запрашаем!
513 viewsedited  10:18
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 06:00:29
Увага: для арганізаваных дзіцячых і дарослых груп!

З 19 лютага па 13 сакавіка "Вялікае Княства Сула" запрашае на экскурсію-квэст "Як мы зіму праважалі, вясну сустракалі".

Вас чакае: сустрэча на чароўным Млыне, пошук пудзіла зімы, майстар-класы па кавальству і ганчарству, рэбусы і забавы на свежым паветры, знаёмства з масленічнымі традыцыямі, а завяршэннем прыгод стане цікавы наватарскі масленічны спектакль у тэатры-батлейцы і частаванне блінамі.

Замовіць праграму можна ў нашым турбюро!
445 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 06:00:30
Добрая навіна: наша Чараўніца наваражыла, што на выходныя чакаецца сапраўдная завіруха выдатных падзей:

цікавыя экскурсіі ў музеях,
катанне на брычцы,
майстар-класы ў ганчарні і кузні,
прадстаўленне «Батлейкі»,
знаёмства з беларускай гісторыяй.

Просім вас апрануць цёплую вопратку , актыўна грэцца старадаўнімі танцамі і гарачымі напоямі!

Запрашаем!
92 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 21:18:39
349 views18:18
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 06:01:11
Не губляем магчымасці павіншаваць вас з яшчэ адным Значным днём на гэтым тыдні — Днём беларускай навукі!

Хочам адзначыць адных з найвыдатнейшых навукоўцаў Беларусі:

Казіміра Семяновіча — інжынера і тэарэтыка артылерыі, мысліцеля-гуманіста i вынаходніка шматступенчатай ракеты.

Тадэвуша Касцюшку— ваеннага інжынера, які распрацоўваў і камандаваў будаўніцтвам умацаванняў, у тым ліку форта ў Вэст-Пойнце, Нью-Ёрк.

Францы́ска Скары́ну — першадрукара, пісьменніка і грамадскага дзеяча.

У "Вялікім Княстве Сула" вы можаце не толькі паглядзець , як яны выглядалі ў рэальным жыцці, але і дэталёва пазнаёміцца з гісторыямі іх жыцця .
467 viewsedited  03:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 06:02:02
Ці спрабавалі вы дыстылят па старадаўнім рэцэпце? А ў Міжнародны дзень крафтавых напояў? Так-так, сёння менавіта ён, віншуем вас са святам!

"Старка Запольская" робіцца з дапамогай меднага перагоннага апарата канца XIX стагоддзя. Назву алкаголь атрымаў ад прыметніка "стары" - вытрымліваўся і старэў у дубовых бочках па арыгінальнай рэцэптуры 18 стагоддзя. А крэпасць ўжо гатовай “Старкі” — 43%

Як адзначыць свята, думаем, распавядаць не трэба
Чакаем вас у госці ў "Вялікае Княства Сула"
566 views03:02
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 06:00:59
Адзін з галоўных беларускіх танцаў "Лявоніха" . Рухі танцораў могуць быць самыя розныя: дробат , галоп , прытуп , просты крок . І, вядома, які танец без пляскання ў ладкі!
- “Лявоніха”

Запрашаем вас на майстар-класы па танцах, якія адбываюцца па выходных у "Вялікім Княстве Сула"
509 views03:00
Адкрыць / каментаваць