Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2022-01-01 14:11:51
Вітаем Вас у новым 2022-ім годдзе!

Нагадваем, што ў Суле прызямліўся Санта і завітаць да яго ў госці можна:

1 студзеня — з 12.00 да 17.00
2-4 студзеня— з 10.00 да 17.00

Таксама Вас чакаюць забаўляльныя экскурсіі, майстар-класы, дэгустацыі, катанні на брычцы і іншыя актыўнасці.

У 19:00 Вячерняя праграмма у рэстаране "Пан Старкі". Рэстаран працуе да 21.00.

Уваходны квіток на тэрыторыю парка:
• наведванне для гасцей — 20 руб,
• наведванне для сяброў-падпісчыкаў — 15 руб,
• дзеці 7-17 год — 10 руб,
• дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды 1-2 гр. — уваход вольны.
458 views11:11
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 12:57:09
Даражэнькія нашы

Дзякуй Вам за тое, што на працягу года наведвалі нас і натхнялі станавіцца яшчэ лепш. У 2021-ым разам мы адсвяткавалі 15-годдзе, адкрылі 6 новых музеяў, правялі каля 20 святаў!

Дзякуй за Вашыя цёплыя водгукі, каментарыі, паведамленні, фатаздымкі і відэа Вы ў нас — самыя цудоўныя!

Са шчырым сэрцам віншуем Вас з надыходзячым Новым годам! Здароўя, поспехаў, сямейнага шчасця і дабрабыту Вам

Мы заўсёды рады бачыць Вас у “Вялікім княстве Сула”. Знаёміць з гісторыяй і традыцыямі, арганізоўваць для Вас выдатны адпачынак і даваць зарад добрага настрою!

Да сустрэчы ў новым шчаслівым 2022 годдзе!
415 viewsedited  09:57
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 11:17:36
Сула чароўная ў любы час дня.

Каб палюбавацца вячэрнімі відамі Сулы, прыязжайце ў наш рэстаран "Пан Старкі", які працуе да 21.00. А пасля прагуляйцеся па тэрыторыі з кубкам гарачага напою , паглядзіце на зорнае неба і абавязкова загадайце жаданне!

Ну, а каб і світанак убачыць на свае вочы — заставайцеся нанач у любым з нашых цудоўных гатэлей.

Запрашаем!
235 views08:17
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 12:38:25
Ці ёсць у вас звычай адкладаць на потым адпачынак/цікавыя сустрэчы/падарожжы? А ў канцы года, падводзячы вынікі, шкадаваць, што так і не зрабілі гэта?

Сёння дзень “незавершаных спраў”, таму самы час парадаваць сябе і сваіх родных і зрабіць тое, што доўга адкладалі.

Ідэальнае месца для падарожжа і адпачынку Вы ведаеце — “Вялікае княства Сула”, канешне .

Для Вас у нас сустрэча з Сантай , знаёмства з гісторыяй продкаў у інтэрактыўных музеях, смачныя дэгустацыі , катанні на брычцы, майстар-класы па танцах, калядаванню і ганчарству, утульныя гатэлі і рэстаран, а галоўнае — шмат гумару, прыемных ўражанняў і цудоўных успамінаў на доўгі час!
460 views09:38
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 14:25:36
Вось так прайшлі нашы выхадныя ў “Чароўным княстве Сула”

Запрашаем усіх у госці на гэтым святочным тыдні!

Рэзідэнцыя Санты працуе:
27-30 снежня — з 10.00 да 17.00
31 снежня — з 10.00 да 16.00
1 студзеня — з 12.00 да 17.00
2-4 студзеня— з 10.00 да 17.00

Наведаць рэстаран можна ў любы дзень да 21.00.
31 снежня да 20:00 (паcля 20:00 - банкетнае абслугоўванне)

Уваходны квіток на тэрыторыю парка:
• наведванне для гасцей — 20 руб,
• наведванне для сяброў-падпісчыкаў — 15 руб,
• дзеці 7-17 год — 10 руб,
• дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды 1-2 гр. — уваход вольны.
474 viewsedited  11:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 19:00:50 ЧАЦВЕРТЫ НАВАГОДНІ РОЗЫГРЫШ СЯМЕЙНАГА ПАДАРОЖЖА Ў «ЧАРОЎНАЕ КНЯСТВА СУЛА»

ПРЫЗЫ

2 сямейных білета
*адзін сямейны білет: 2 дарослых і 3 дзіцяці

ДЛЯ ВАС

Наведванне рэзідэнцыі Санты / Дзеда Мароза / Святога Мікалая (як Вам больше падабаецца) , дзе
можна агучыць сваё жаданне
разгадаць загадкі
і атрымаць салодкі прыз

Ад пераможцаў чакаем сямейнае фота з Сантам у Суле

А таксама:

Больш за 25 музеяў пачатак кожнай паўгадзіны ў іх праводзяцца кароткія аглядныя экскурсіі
Аглядныя экскурсіі па тэрыторыі комплексу у 14.00 і 16.00
Дэгустацыя
Катанне на брычцы
Удзел у майстар-класах
Прагляд спектакля Батлейкі

КАБ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ І ВЫЙГРАЦЬ

Пастаўце лайк на публікацыю
Падзяліцеся ў сторыс гэтай публікацыяй і адзначце наш профіль @parksula.by
У каментарах адзначце сябра, з якім Вы хацелі б прыехаць да нас у госці «еду ў рэзідэнцыю Санты з @нікнэйм_сябра»

• 1 каментарый — 1 сябар
• колькасць каментарыяў не абмежавана

Чым больш адзнак сяброў у каментарыях, тым вышэй шанец на перамогу

30 снежня ўвечары мы падвядзем вынікі розыгрышу з дапамогай @lizaonair

ПАДРАБЯЗНАСЦІ — у Instagram https://www.instagram.com/p/CX86v-Ml65a/

Удзельнічайце — і Вам пашанцуе!
477 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 19:00:48
454 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 18:29:55
Вось так прайшой калядны дзень для нашых госцікаў.

Заўтра ў “Вялікім княстве Сула” таксама плануецца цікавая забаўляльная праграма

10.00 — пачатак працы музеяў і Рэзідэнцыі Санты

14.30 — майстар-клас па Калядаванню

15:00 — аглядная экскурсія па тэрыторыі комплексу

16:00 — Калядны Бал ад юнацкай студыі танца

Чакаем Вас, даражэнькія
51 viewsedited  15:29
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 10:32:44
Віншуем са святам Божага Нараджэння, даражэнькія сябры!

Жадаем заўсёды верыць у ЦУД! Няхай вашыя сэрцы напаўняюць спакой, радасць і любоў. А Бэтлеемскі агонь асветліць Ваш жыццёвы шлях.

Шчаслівага свята і благаслаўлення на новы, 2022 год!

Мы чакаем Вас на святочныя выхадныя! Праграма мерапрыемстваў — у папярэднім посце.
383 viewsedited  07:32
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 10:38:57
25 і 26 снежня «Вялікае Княства Сула» запрашае Вас на «Калядныя матывы»

Вашай увазе больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак , калядная Батлейка , рэзідэнцыя Санты , катанне на брычцы , майстар-класы

Таксама ў праграме:

25 снежня:
14.30 — Майстар-клас па Калядаванню
16:00 — Выступ струннага квартэта "Зімавыя цуды" ў Каралеўскай Асамблеі
19:00 - Вячэрняя калядная праграма ў рэстаране "Пан Старкі” па папярэдняй броні

26 снежня

14.30 — Майстар-клас па Калядаванню
16:00 — Калядны Бал ад юнацкай студыі танца

Таксама ўсе выходныя ў 15:00 запрашаем далучыцца да бясплатных аглядных экскурсій па тэрыторыі комплексу.

А палюбавацца прыгажосцю беларускай прыроды , адпачыць ад будзенай мітусні і бліжэй пазнаёміцца ​​з беларускай культурай у «Вялікім княстве Сула» можна заўсёды

Чакаем Вас, Ваша Сула
246 viewsedited  07:38
Адкрыць / каментаваць