Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-04-21 09:26:10
Гістарычны факт: першы, хто адкрыў установу вышэйшай адукацыі на тэрыторыі Беларусі — Стэфан Баторый.

Ён пашыраў навуку, ствараў езуіцкія калегіумы. Там праходзілі навучэнне не толькі дзеці шляхты, але і дзеці звычайных сялян маглі прыйсці і навучыцца пісаць і чытаць.

Пабываць у калегіуме можна ў "Вялікім Княстве Сула", таксама ў нас ёсць цікавая экспазіцыя, прысчечаная Стэфану Баторыю.

Запрашаем!
462 views06:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 09:41:58
На гэтым тыдні адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які праходзіць пад дэвізам: "Захаваем нашу гістарычную радзіму".

У "Вялікім Княстве Сула" мы робім усё, каб даражэнькія госці глыбей пагружаліся ў гістарычнае мінулае, жыццё нашых продкаў, нашу культуру і спадчыну!

Дзякуй за тое, што прыязджаеце да нас у госці, натхняеце і матывуеце нас на творчыя ідэі і развіццё!
769 views06:41
Адкрыць / каментаваць
2022-04-17 08:58:55
Хрыстос Уваскрос! Шчыра віншуем хрысціян, якія адзначаюць сёння Вялікдзень, з гэтым светлым і радасным святам.

Нагадваем, што з 15:00 у "Вялікім Княстве Сула" Вас чакае знаёмства з велікоднымі абрадамі і традыцыямі (пляцоўка каля Кромлеха) з удзелам сульскіх музыкаў, гульні, спевы і частаванне смачнай здобай з зёлкавай гарбатай!

Аглядная экскурсія па тэрыторыі комплекса ў 14:00 і аглядная экскурсія "Сярэднявечным шляхам: ад рыцэрства да шляхетства" ў 16:00 (пачатак ад Млына).

Запрашаем!
960 views05:58
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 06:02:06
Святочныя выходныя чакаюць нас.

Сябры, правядзіце іх са сваімі роднымі ў незвычайным месцы, дзе адчуваецца моцная сувязь паміж мінулым і будучым.
Дзе паважаюць традыцыі, абрады і гісторыю. Дзе ёсць усё для добрага сямейнага адпачынку:

- сапраўдны замак і больш за 25 музеяў,
- майстар-класы,
- спектакль Батлейкі,
- аглядныя экскурсіі (14.00 і 16.00),
- катанні на брычцы і нашым знакамітым на ўсе соцсеткі дракары,
- утульныя гатэлі са зніжкамі на пражыванне,
- рэстаран са старабеларускай кухняй,
- чароўная прырода,
- мілыя коцікі, высакародныя коні і іншыя жывёлы,
- мініканцэрты фісгармоніі і дуды.

Дадаткова:
17 красавіка ў 15.00 — вялікодныя абрады, гульні, спевы і частаванне зёлкавай гарбатай.

Запрашаем у "Вялікае Княства Сула"
1.0K views03:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 06:01:02
17 і 24 красавіка запрашаем разам адзначыць галоўную падзею царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята — Вялікдзень!

З 15:00 Вас чакае знаёмства з велікоднымі абрадамі і традыцыямі (пляцоўка каля Кромлеха) з удзелам сульскіх музыкаў, гульні, спевы і частаванне смачнай здобай з зёлкавай гарбатай!

Акрамя гэтага, аглядная экскурсія па тэрыторыі комплекса ў 14:00 і аглядная экскурсія "Сярэднявечным шляхам: ад рыцэрства да шляхетства" ў 16:00 (пачатак ад Млына).

Чакаем у госці.
1.0K views03:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 06:00:27
Гістарычны факт.

Талер — галоўная валюта XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Шыкоўная вялікая манета, яе вага складала прыблізна 30 грамаў каштоўнага металу, срэбра ці золата.

На аверсе была выява караля, на рэверсе — герб.

Першы талер выпусціў Сігізмунт II Аўгуст у 1547 годзе.

На рэгулярнай аснове выпуск талераў пачаў Стэфан Баторый.

Даведацца больш інфармацыі і ўбачыць талеры можна ў Ратушы "Вялікага Княства Сула".

Запрашаем
1.1K viewsedited  03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-10 07:11:31
Сёння ў каталікоў – Вербная нядзеля. Святкаванне ўваходу Хрыста ў Ерусалім.

Даўней, пасля асвячэння вербаў, людзі білі імі адно аднаго па плячах і прыгаворвалі “Не я б’ю, вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень”.

Правесці Вербніцу і Вялікдзень са сваімі роднымі Вы можаце ў "Вялікім Княстве Сула".

Прыгожага свята ўсім! Боскай ласкі, дабрыні, пяшчоты ў сэрцы.
1.3K views04:11
Адкрыць / каментаваць
2022-04-08 18:45:18
Трымаем шлях на цудоўныя выходныя!

Сябры, сульскі дракар пасля зімовага адпачынку нарэшце адпраўляецца ў плаванне! Ён засумаваўся па водных падарожжах з любімымі госцейкамі.

Ну, а на сушы для Вас:
кароткія экскурсіі ў музеях,
аглядныя экскурсіі па тэрыторыі Парка гісторыі (у 14.00 і 16.00),
катанне на брычцы,
спектакль Батлейкі,
майстар-класы,
гарачая гарбата і прысмакі ў рэстаране "Пан Старкі".

Запрашаем!
1.2K views15:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 06:01:30
Тэрмін "шляхта" паходзіць ад старанямецкага «шляхт», што азначала альбо «род», альбо «бітва». На тэрыторыі Беларусі гэты тэрмін з’явіўся ў XIV стагоддзі - пасля Крэўскай уніі. Да гэтага прадстаўнікі вышэйшага саслоўя на землях Полацкага княства называліся князямі, ці баярамі.

Цікавая дэталь – апроч юрыдычных правоў, у шляхты было права мець свой герб.

Даведацца больш пра гісторыю шляхты, убачыць іх гербы і паглядзець, можа і Вашы продкі былі шляхцічамі, запрашаем у Залу Шляхецкай Славы, якая размешчана ў Каралеўскай Асамблеі "Вялікага Княства Сула"!
1.2K views03:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 10:01:21
Зноў у нас віктарына-розыгрыш: як добра Вы ведаеце выдатных людзей Беларусі?

Прызы:

Два адзіночныя уваходныя квіткі ў "Вялікае Княства Сула"

ДЛЯ ВАС

Больш за 25 музеяў пачатак кожнай паўгадзіны ў іх праводзяцца кароткія аглядныя экскурсіі
Аглядныя экскурсіі па тэрыторыі парка гісторыі у 14.00 і 16.00
Дэгустацыя
Катанне на брычцы
Удзел у майстар-класах
Прагляд спектакля Батлейкі

Падрабязнасці ў нашым Instagram: https://www.instagram.com/tv/CcABncNFoks/?utm_source=ig_web_copy_link
1.1K viewsedited  07:01
Адкрыць / каментаваць