Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2022-02-23 06:02:03
Дарагія мужчыны! Віншуем вас са святам!

Няхай ваша жыццё будзе напоўнена яркімі падзеямі, поспехамі і дасягненнямі, а сэрца сагрэта ўвагай, любоўю і клопатам родных і блізкіх!

Заўсёды рады бачыць вас у “Вялікім Княстве Сула”!
212 views03:02
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 09:02:03
Цікавы факт: беларуская мова прызнана ЮНЕСКА другой у свеце па меладычнай прыгажосці

Таму ў Міжнародны дзень роднай мовы, хочам пажадаць вам, нашы дарагія сябры, паважаць, любіць і не забываць родную мову!

А "Вялікае Княства Сула" ў гэтым дапаможа .

Запрашаем!
329 views06:02
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 06:00:53
Добрыя навіны ў нашым эфіры!

Выходныя ў “Вялікім Княстве Сула” праходзяць як заўсёды весела і насычана.

Вось ідзе цікавая аглядная экскурсія, а гэта майстар-клас па кузнечнай справе. Ну, а зараз зазірнём у ганчарню. Так, а тут можна навучыцца танчыць шляхецкія танцы.
Пойдзем далей, паслухаем міні-канцэрт фісгармоніі і дуды.

І гэта яшчэ далёка не ўсе актыўнасці!

Сябры, чакаем вас і вашы відэарэпартажы з выходных у “Вялікім Княстве Сула”.
19 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 06:00:43
А вы ўжо чакаеце плюсавую тэмпературу , птушыныя пошчакі і пах квітнеючых дрэў? Мы - так!

Таму, каб развітацца з зімой і паскорыць надыход вясны , мы запускаем спецыяльную масленічную праграму-квэст для арганізаваных груп.
Старт у гэтую суботу - 19 лютага. Чакаем вас у госці - разам сустракаць вясну!
457 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 21:21:14
Бачылі на небе яркі шар? Гэта ўсё таму, што сёння Грамніцы: дзень, калі зіма і вясна сустракаюцца. А яшчэ гэта адзіны дзень, калі зімой можа быць навальніца!

Прыкметы на Грамніцы такія:
Калі на вуліцы снег - чакаць халоднай вясны, адліга - да ранняй цёплай вясны. А калі ў “Вялікім Княстве Сула” стартуе новая масленічная праграма-квэст для арганізаваных груп, то гэта дакладна да цікавага і вясёлага баўлення часу.
Старт 19 лютага! І вясна будзе цёплай !

Замовіць праграму можна ў нашым турбюро!
486 views18:21
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 12:52:53
505 views09:52
Адкрыць / каментаваць
2022-02-12 19:00:59
Музычны экспромт для закаханых сэрцаў
348 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-12 06:00:58
Ёсць шмат спосабаў прызнацца ў каханні! Мы прапануем свой
Уладкуйце сваёй другой палове рамантычнае падарожжа ў "Вялікае Княства Сула":

Паслухаць міні-канцэрт фісгармоніі і дуды, навучыцца ганчарскаму мастацтву і зрабіць сувенір на памяць, наведаць майстар-клас па кавальскай справе, патанчыць пад шляхецкія матывы, павячэраць пры свечках у рэстаране "Пан Старкі" пад рамантычны гук скрыпкі ў 17:30 і завяршыць прыемны вечар у адным з нашых гатэляў.

І карыстаючыся выпадкам, хочам прызнацца ў каханні вам, нашы дарагія госці! Спадзяемся, што гэта ўзаемна!
364 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 06:00:29
Зіма амаль скончылася, а значыць засталося ўсяго некалькі тыдняў, каб выканаць усе снежныя рытуалы!

1. Сабраць сваіх блізкіх у «Вялікім Княстве Сула";
2. Пракаціцца па снезе на брычцы, прайсці ўсе музеі, зрабіць фота снежнага анёла, паслухаць цікавыя экскурсіі, пагуляць у снежкі, паўдзельнічаць у майстар-класах, папарыцца ў лазні, а пасля абавязкова сагрэцца гарачым глінтвейнам;
3. Атрымаць асалоду ад душэўных размоў з сям'ёй ці сябрамі ў адным з нашых гатэляў.

І вось вясна ўжо не за гарамі!
46 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 06:01:50
Які сёння цудоўны дзень! Чаму? Ды проста так! Сёння свята "апростадобра" не тлумачым прычын, проста чакаем вас у госці, проста добра правядзем час.

Палюбуемся зімовымі сульскімі відамі;
паглядзім прадстаўленне лялечнага тэатра «Батлейка»;
пагладзім коцікаў у музеі Шапавальня;
даведаемся ўсё пра масонства, ткацтва і ганчарства, і не толькі;
расслабімся ў міні-СПА з лазняй;
у завяршэнні цудоўнага дня адпачнем у любым з нашых гатэляў (зніжка 20%, сняданак уключаны, уваходны квіток — у падарунак).
239 views03:01
Адкрыць / каментаваць