Get Mystery Box with random crypto!

Які сёння цудоўны дзень! Чаму? Ды проста так! Сёння свята 'ап | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Які сёння цудоўны дзень! Чаму? Ды проста так! Сёння свята "апростадобра" не тлумачым прычын, проста чакаем вас у госці, проста добра правядзем час.

Палюбуемся зімовымі сульскімі відамі;
паглядзім прадстаўленне лялечнага тэатра «Батлейка»;
пагладзім коцікаў у музеі Шапавальня;
даведаемся ўсё пра масонства, ткацтва і ганчарства, і не толькі;
расслабімся ў міні-СПА з лазняй;
у завяршэнні цудоўнага дня адпачнем у любым з нашых гатэляў (зніжка 20%, сняданак уключаны, уваходны квіток — у падарунак).