Get Mystery Box with random crypto!

Мода На Мову

Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову М
Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову
Адрас канала: @modanamovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.23K
Апісанне з канала

Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
#моўныяАсаблівасці
#дакументПаБеларуску
#беларускаяЛацінка
#цытата
#клёвыяСловы
#моваНаСпажывецкімРынку

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 108

2021-07-06 10:04:47
#тыдзеньБеларускайКультуры
Пляценне вянкоў, скокі праз вогнішча і пошукі папараць-кветкі — гэта, бадай, самыя вядомыя, але далёка не адзіныя звычаі і павер’і Купалля. Напярэдадні перыяду летняга сонцастаяння даследчык Зміцер Скварчэўскі распавядае на budzma.by пра малавядомыя беларускія абрады і міфалагічныя ўяўленні, характэрныя для свята Купалле.

даведацца больш
129 views07:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 09:00:04
#тыдзеньБеларускайКультуры
128 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 20:40:08
А хто там ідзе? Беларускі культурніцкі стыкерпак!
Улюбёныя беларускія выразы - цяпер ў Viber і Telegram

Беларуская Рада Культуры прадстаўляе: самыя вядомыя цытаты з музычнай і літаратурнай творчасці беларусаў за апошнія 100 гадоў - у стыкерпаку BY_culture з нагоды святкавання першага Міжнароднага тыдня Беларускай Культуры.

Сярод 20 стыкераў вы знойдзеце шмат вядомых усім беларусам выразаў, але з новымі візуальнымі сэнсамі — ад радкоў “А хто там ідзе?”, “Жыве Беларусь!” з вершаў Янкі Купалы, да словаў “Окей, тут усё окей” з песень Лявона Вольскага.

Серыя дызайнаў і прынтоў для вольнага выкарыстання ў некалькіх фарматах:

стыкерпакі для мэсэнджэраў — спампоўвайце, распаўсюджвайце і карыстайцеся:
Viber
Telegram

наборы вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду (рыхтуюцца — падтрымаць друк праз сайт Рады)

сыходныя файлы ўсіх плакатаў, стыкераў і прынтоў BY_culture для самастойнага друку

Пашырайма беларускую культуру разам!
Культура мацнейшая за дыктатуру!
53 views17:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 18:40:38 Людзьмі звацца!

Пра гэта пісаў больш за сто год таму Янка Купала. Пра гэта і сёння мараць мільёны беларусаў!

Ніна Багінская, Андрусь Такінданг, Юля Шаўчук, Аляксандр Ждановіч, Ілля Чарапко разам прачыталі верш Янкі Купалы “А хто там ідзе” з нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры.

Далучайцеся! Запісвайце верш і публікуйце з тэгам #by_culture

Раздрукоўвайце і дзяліцеся з суседзямі — плакаты з вершам на https://byculture.org/week

Заклікайце да флэшмоба замежных сяброў — на адмысловай старонцы тыдня культуры верш на іншых мовах: https://week.byculture.org
86 views15:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 12:20:52 Спяваем разам!

Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць.

Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры на нашым youtube-канале будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў.

А пачынаем мы з легендарных "Трох чарапах" Лявона Вольскага.

Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.

Каб беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце!
115 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 10:00:53 Мода На Мову pinned a photo
07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 10:00:01
#тыдзеньБеларускайКультуры
163 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 17:00:01 НОВАЕ СВЯТА НОВАЙ БЕЛАРУСІ - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленнем абвесцілі 7 ліпеня Днём беларускай культуры, каб адзначыць той культурны след, які наш народ пакінуў ў свеце.

Чаму менавіта 7 ліпеня?
7 ліпеня - дзень, калі нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот - культурныя дзеячы Беларусі, вядомыя далёка за яе межамі. У ноч з 6 на 7 ліпеня шмат хто ў Беларусі адзначае Купалле, свята любові і свабоды.

Святкаваць будзем тыдзень.
З 5 па 11 ліпеня аб'яўлены Міжнародны тыдзень беларускай культуры.

Чаму гэта важна?
Культура - гэта тое, што нас аб'ядноўвае. Не проста так у нас з'явілася пратэстнае мастацтва. Гэта тое, што дае сілы рухацца далей. Наша нацыянальная культура вартая таго, каб пра яе ведаў увесь свет.

З чаго пачнем?
Прачытайце верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» і апублікуйце запіс з тэгам #by_culture.

Як яшчэ можна паўдзельнічаць?

ускласці кветкі да помнікаў беларускіх дзеячоў культуры (напрыклад, да помніка Купалы 7 ліпеня);

калі вы жывяце ў іншых краінах, узняць наш сцяг над вашымі мэрыямі, знакавымі мясцінамі, прыватнымі дамамі;

распавесці пра любімага сучаснага беларускага артыста;

сплясці вянкі;

адсвяткаваць Купалле: запусціць феерверкі, намаляваць ўласную Папараць-кветку і загадаць галоўнае жаданне!



104 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 18:00:02
#вячэрніПрагляд
Чатыры жанчыны, чатыры лёсы, чатыры адбіткі часу, чатыры шляхі. Такія розныя звонку і такія блізкія знутры. Што мы ўкладаем у тое, што называем любоўю? Дзе тая мяжа паміж матчыным клопатам і болем? Колькі разоў за жыццё чалавек знаходзіць у сабе сілы прызнаць памылкі, папрасіць прабачэння або прабачыць самому (самой)? Ці здольныя мы самі пачуць і зразумець іншую генерацыю?

Далучыцца да прагляду
162 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 17:30:01

117 views14:30
Адкрыць / каментаваць