Get Mystery Box with random crypto!

Спяваем разам! Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія | Мода На Мову

Спяваем разам!

Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць.

Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры на нашым youtube-канале будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў.

А пачынаем мы з легендарных "Трох чарапах" Лявона Вольскага.

Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.

Каб беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце!