Get Mystery Box with random crypto!

Мода На Мову

Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову М
Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову
Адрас канала: @modanamovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.23K
Апісанне з канала

Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
#моўныяАсаблівасці
#дакументПаБеларуску
#беларускаяЛацінка
#цытата
#клёвыяСловы
#моваНаСпажывецкімРынку

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 102

2021-07-22 16:05:29
Выйшаў новы нумар «Дуду»! Шукайце ў кнігарнях

Тэма новага нумара часопіса для дзетак — нафта, газ, бензін. Унутры вы знойдзеце комікс Андрэя Скурко «Чым харчуюцца машыны», казку таленавітага 10-гадовага Мішы Сяргея «Клан нафта-гномаў», новы верш Андрэя Хадановіча, цікавыя заданні і настольную гульню. Таксама пры дапамозе QR-кодаў вы зможаце праслухаць і развучыць вясёлую песеньку «Я на трактары паеду».

Калі вы раней падпісаліся на часопіс, то ў бліжэйшыя дні шукайце яго ў паштовых скрынях.

Калі не — купляйце і чытайце!

Мінск
• «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
• «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
• «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)
• і ў гіпермаркетах

Поштай ці з дастаўкай на дом
Анлайн праз: Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Ragna.by.

Гродна
• «Цудоўня»
77 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 09:00:55
Даваць (даць) перуноўкаму.

Гнеўна, з абурэннем гаварыць, пагражаць.

Звычайна Рыгошка ніколі не даваў перуноў, толькі пратне вокам, як зазлуе, але ў незвычайны час, калі хваляванне раз’ятрыць яго марудную натуру, то ён мог нарабіць бяды (А. Наварыч. Сутыкненне з вечнасцю).

У аснове фразеалагізма — адгалосак даўнейшай веры ў Перуна— бога грому і маланкі ва ўсходніх славян. Пад перунамі тут маюцца на ўвазе перуновы стрэлы — маланкі.

#беларускіяФразеалагізмы
123 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 09:00:34
121 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 18:40:30
#канстытуцыяРэспублікіБеларусь
31 views15:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 18:40:22
#канстытуцыяРэспублікіБеларусь
31 views15:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 16:20:47
Прыйшоў час падвесці вынікі першага ў свеце марафону агучвання беларускай мовы!

Амаль 4'000 дыктараў ахвяравалі свой голас, сабралі 312 гадзін галасоў, праверылі 239 гадзін, і гэта толькі за 1 месяц.

Ускалыхнулі ўвесь бай-нэт, ру-нэт зачапілі (чытайце на пікабу пра гісторыю поспеху беларускай мовы:)), запусцілі моцную хвалю цікаўнасці да роднай мовы, абагналі на Common Voice мовы ўсіх суседзяў, пабілі ўсе рэкорды!

Чаго ўжо там - пачалі адраджэнне беларускай мовы!

І ўсё гэта - мы - цудоўныя беларусы!

Нягледзячы на тое, што марафон скончыўся, вы можаце працягваць трэніраваць сваю беларускую мову праз Common Voice. Калі голас не трапіць у гэты рэліз, ён абавязкова трапіць у наступны! А марафон мы абавязкова паўтарым праз паўгады.
Таксама, праз некалькі тыдняў, мы падрыхтуем для вас штосьці цікавае!

У якасці маленькай падзякі самым актыўным "майнерам" беларускай мовы, ганаровы значок. Хто знайшоў сябе ў ТОП-100 на mova.pro, запоўніце формачку, калі ласка: https://forms.gle/bdnhTEKnZg1cx5Cz9
74 views13:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 09:05:22
117 views06:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 09:00:21
Даваць (даць) задні ход.

Адступаць ад раней сказанага, зробленага, адмаўляцца ад ранейшага намеру, рашэння.

— Ды я так, — даў задні ход Валодзя. — Я хацеў ведаць, што вы скажаце... (П. Рунец. Аб чым шэпчацца аер).

Склаўся на аснове адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні машыністаў-чыгуначнікаў або шафёраў ужываецца з прамым значэннем ‘ад’язджаць назад’: «Урэшце поезд, даўшы задні ход, спыніўся ля таварнай платформы» (І. Шамякін).

#беларускіяФразеалагізмы
119 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 09:00:04
116 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 18:00:24
#канстытуцыяРэспублікіБеларусь
106 views15:00
Адкрыць / каментаваць