Get Mystery Box with random crypto!

НОВАЕ СВЯТА НОВАЙ БЕЛАРУСІ - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Белар | Мода На Мову

НОВАЕ СВЯТА НОВАЙ БЕЛАРУСІ - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленнем абвесцілі 7 ліпеня Днём беларускай культуры, каб адзначыць той культурны след, які наш народ пакінуў ў свеце.

Чаму менавіта 7 ліпеня?
7 ліпеня - дзень, калі нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот - культурныя дзеячы Беларусі, вядомыя далёка за яе межамі. У ноч з 6 на 7 ліпеня шмат хто ў Беларусі адзначае Купалле, свята любові і свабоды.

Святкаваць будзем тыдзень.
З 5 па 11 ліпеня аб'яўлены Міжнародны тыдзень беларускай культуры.

Чаму гэта важна?
Культура - гэта тое, што нас аб'ядноўвае. Не проста так у нас з'явілася пратэстнае мастацтва. Гэта тое, што дае сілы рухацца далей. Наша нацыянальная культура вартая таго, каб пра яе ведаў увесь свет.

З чаго пачнем?
Прачытайце верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» і апублікуйце запіс з тэгам #by_culture.

Як яшчэ можна паўдзельнічаць?

ускласці кветкі да помнікаў беларускіх дзеячоў культуры (напрыклад, да помніка Купалы 7 ліпеня);

калі вы жывяце ў іншых краінах, узняць наш сцяг над вашымі мэрыямі, знакавымі мясцінамі, прыватнымі дамамі;

распавесці пра любімага сучаснага беларускага артыста;

сплясці вянкі;

адсвяткаваць Купалле: запусціць феерверкі, намаляваць ўласную Папараць-кветку і загадаць галоўнае жаданне!