Get Mystery Box with random crypto!

А хто там ідзе? Беларускі культурніцкі стыкерпак! Улюбёныя бе | Мода На Мову

А хто там ідзе? Беларускі культурніцкі стыкерпак!
Улюбёныя беларускія выразы - цяпер ў Viber і Telegram

Беларуская Рада Культуры прадстаўляе: самыя вядомыя цытаты з музычнай і літаратурнай творчасці беларусаў за апошнія 100 гадоў - у стыкерпаку BY_culture з нагоды святкавання першага Міжнароднага тыдня Беларускай Культуры.

Сярод 20 стыкераў вы знойдзеце шмат вядомых усім беларусам выразаў, але з новымі візуальнымі сэнсамі — ад радкоў “А хто там ідзе?”, “Жыве Беларусь!” з вершаў Янкі Купалы, да словаў “Окей, тут усё окей” з песень Лявона Вольскага.

Серыя дызайнаў і прынтоў для вольнага выкарыстання ў некалькіх фарматах:

стыкерпакі для мэсэнджэраў — спампоўвайце, распаўсюджвайце і карыстайцеся:
Viber
Telegram

наборы вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду (рыхтуюцца — падтрымаць друк праз сайт Рады)

сыходныя файлы ўсіх плакатаў, стыкераў і прынтоў BY_culture для самастойнага друку

Пашырайма беларускую культуру разам!
Культура мацнейшая за дыктатуру!